Ваша стаўленне да сiдэратаў
Самы час падумаць пра гэтае не толькi практычнае, бясплатнае, шчодрае, экалагiчна чыстае ўгнаенне. Яны iдэальна глушаць пустазелле, процiстаяць усiм вiдам эрозii глебы, нармалiзуюць яе кiслотнасць, пакiнутыя на зiму—затрымлiваюць снег, структуруюць i аздараўлiваюць глебу. Чым больш вiдаў расце на ўчастку, тым больш устойлiвая сiстэма.
У якасцi сiдэратаў можна выкарыстоўваць гарчыцу белую, вiку яравую, лубiн аднагадовы, амарант, грэчку, авёс, свiрэпку яравую. Не вельмi вялiкую бiямасу нарошчваюць, але добпа прыцягваюць насякомых-энтамафагаў фацэлiя, каляндра, лафант анiсавы, сiняк звычайны. Добра аздараўлiвае глебу азiмае жыта. Да пачатку мая яно адрастае на 50 см i больш. У гэты час яго варта толькi падрэзаць пласкарэзам крыху нiжэй, чым вузел кушчэння цi проста вырваць i пакiнуць на месцы. Атрымлiваецца слой мульчы, пад якi добра будзе высаджваць бульбу. Можна зрабiць як рэкамендуюць многiя — скошаныя сiдэраты закапаць у глебу, а можна пакiнуць iх на паверхнi. Уявiце сабе: калi ў кастрычнiку магчымыя i замаразкi, i нават дзе-нiдзе снег-пушок пакрывае зямлю, вашы градкi зелянеюць, як у чэрвенi, растуць сiдэраты, накоплiваючы арганiчную масу, да апошняга часу выкарыстоўваючы «аслабелае» сонца. Цвiце пасеяная пасля ўборкi цыбулi (у пачатку жнiўня) рэдзька алейная, хоць яе некаторыя лiсцiкi i прыхапiў мароз. Мужна процiстаяць марозу боб чорны, пасеяны пасля сунiц садовых у першыя днi жнiўня. Рапс яравы, пасеяны пасля бульбы ў сярэдзiне жнiўня, буяе, расце да самага лiстапада, нават з-пад снегу выглядваюць яго жоўтыя суквеццi. Падабаецца вам такi агарод? Тады — за справу! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы час падумаць пра гэтае не толькi практычнае, бясплатнае, шчодрае, экалагiчна чыстае ўгнаенне. Яны iдэальна глушаць пустазелле, процiстаяць усiм в |
|