РАДАСЦЬ У БАРЫСАВЕ
Iрына ПРЫМАК.
Пасля пройгрышу ў першым квалiфiкацыйным матчы Лiгi чэмпiёнаў у Нiкасii (0:2) барысаўчане прызнавалiся, што сапернiк аказаўся мацнейшы за iх, таму адыграць два мячы дома будзе вельмi складана. Аднак надзея прабiцца ў наступны раўнд па суме дзвюх сустрэч заставалася.
Чэмпiёны Беларусi не падманулi чаканняў сваiх балельшчыкаў: у гульнi ў Барысаве гаспадары разграмiлi кiпрскi «Апаэль» — 3:0. На 15-й хвiлiне лiк адкрыў Iгар Стасевiч, на 74-й вызначыўся Дзмiтрый Платонаў, а паставiў кропку ў матчы ў дадатковы час на 105-й хвiлiне Генадзь Блiзнюк. Пасля выхаду ў наступны этап галоўны настаўнiк БАТЭ Iгар Крыўшэнка прызнаўся, што напярэдаднi матча спецыяльна паказаў сваiм iгракам касету з гульнёй супраць «Мюнхена-1860», калi ў 2002 годзе БАТЭ двойчы перамог немцаў у Кубку Iнтэртота (1:0 — у гасцях i 4:0 — на сваiм полi), i сказаў, што не бывае нiчога немагчымага. У другiм квалiфiкацыйным раўндзе каманда Iгара Крыўшэнкi будзе спаборнiчаць з пераможцам пары «Хафнарф’ордур» (Iсландыя) — «Торсхавн» (Фарэрскiя астравы). У першай гульнi iсландцы аказалiся мацнейшымi — 4:1, а паўторная сустрэча адбылася ўчора. Першы матч другога квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў пройдзе 31 лiпеня цi 1 жнiўня, матч у адказ — 7 альбо 8 жнiўня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля пройгрышу ў першым квалiфiкацыйным матчы Лiгi чэмпiёнаў у Нiкасii (0:2) барысаўчане прызнавалiся, што сапернiк аказаўся мацнейшы за iх, таму ады |
|