НА МIНШЧЫНЕ — 1 МЛН ТОН ЗБОЖЖА
Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
Па стану на 31 лiпеня ў Мiнскай вобласцi было намалочана 1 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамiў учора журналiстам першы намеснiк старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнаблвыканкама Аляксандр Лiннiк.
Сёлета ў вобласцi неабходна сабраць збожжа на плошчы 602 тыс. гектараў. На ранiцу ўчарашняга дня было скошана 321 тыс. — 53 працэнты. «Ураджайнасць складае 31,1 цэнтнера з гектара. Гэта амаль адзiн да аднаго адпавядае ўзроўню мiнулага года, якi быў на гэту дату». Сёлета ў вобласцi чакаецца валавы збор збожжа ў памеры 1 млн 800 тыс. тон. Разам з уборкай збожжа iдзе яго актыўны продаж дзяржаве. «З плана продажу ў 225 тыс. тон прададзена амаль 150 тыс. тон. збожжа», — адзначыў Аляксандр Лiннiк. На ўсёй тэрыторыi вобласцi скончана ўборка азiмага рапсу. «Ураджайнасць склала 17,5 цэнтнера з гектара. Мы не задаволеныя. Бо ў вобласцi ёсць магчымасць атрымлiваць ураджай не менш за 25 цэнтнераў». Згодна з iнфармацыяй Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, па стану на ранiцу 31 лiпеня ў цэлым па краiне скошана 1 млн 234 тыс. гектараў збожжавых i зернебабовых культур. Гэта складае 51 працэнт ад плошчы, што падлягае ўборцы. Намалочана 3 млн 697 тыс. тон збожжа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стану на 31 лiпеня ў Мiнскай вобласцi было намалочана 1 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамiў учора журналiстам першы намеснiк старшынi Камiтэта па се
|
|