21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

30 ДЗЁН. ДАЛЕЙ — СА ЗГОДЫ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

Месцам работы могуць быць не толькi «звыклыя» цэх, поле або офiс. Раз-пораз у значнай часткi з нас узнiкае неабходнасць службовай паездкi. Мiж тым, такiя паездкi — тэма для асобнай размовы. У прыватнасцi, што лiчыцца камандзiроўкай, цi з’яўляецца накiраванне ў яе абавязковым для выканання, колькi можа працягвацца работа «па-за асноўным» месцам i як вядзецца сам адлiк «камандзiровачнага» часу? Аб гэтым i iншым — наша гутарка з загадчыкам юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiрам Iванавiчам ШЭЛКОВIЧАМ.

АДЗIН ДЗЕНЬ — НЕ ВЫКЛЮЧЭННЕ

Перш-наперш трэба мець на ўвазе, што накiраванне работнiка ў службовую камандзiроўку заўсёды афармляецца загадам цi распараджэннем наймальнiка з выдачай адпаведнага пасведчання. Гэта ўмова з’яўляецца абавязковай. I ў тым лiку, калi гаворка iдзе аб паездцы ўсяго на адзiн дзень.

— Камандзiроўкай лiчыцца паездка для выканання службовага задання ў iншы населены пункт, — кажа Уладзiмiр Шэлковiч. — Прычым варта заўважыць, што камандзiроўкай з’яўляюцца нават службовыя паездкi ў горад, пасёлак або вёску ў межах аднаго раёна.

Разам з тым неабходна заўважыць: у выпадку, калi пастаянная работа мае перасоўны, раз’язны характар цi здзяйсняецца вахтавым метадам, службовыя паездкi да камандзiровак не адносяцца. Такiя работы, у прыватнасцi, могуць выкарыстоўвацца ў будаўнiцтве, энергетыцы, нафтаперапрацоўцы, лясной прамысловасцi, сувязi, лясной i воднай гаспадарках, на аўтамабiльным, рачным i чыгуначным транспарце, у геалогii, тапаграфii i геадэзii, лесабудаўнiцтве, падчас навуковых экспедыцый, транспарцiроўкi нафты i газу, выканання задач па ўтрыманню дарог. Пры гэтым за перасоўны, раз’язны цi вахтавы рэжым, за пастаянную работу ў шляху цi работу па-за пастаянным месцам жыхарства павiнны выплачвацца надбаўкi — так званае «палявое забеспячэнне».

НА МЕСЯЦ ЗГОДА НЕ ПАТРЭБНА

Накiраванне ў камандзiроўку з’яўляецца абавязковым для выканання. Прынамсi, адмова ад яе без уважлiвых прычын будзе парушэннем працоўнай дысцыплiны i можа «пацягнуць» за сабой дысцыплiнарнае спагнанне. Разам з тым трэба мець на ўвазе: заканадаўства забараняе камандзiроўкi для цяжарных жанчын i жанчын, у якiх ёсць дзецi ва ўзросце да 3 гадоў. А жанчыны, у якiх ёсць дзецi ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў цi дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў, могуць накiроўвацца ў службовыя паездкi выключна з асабiстай згоды.

Якiх-небудзь абмежаванняў па колькасцi службовых паездак на працягу года ў нашым заканадаўстве няма. Аднак максiмальны тэрмiн адной камандзiроўкi не павiнен перавышаць 30 каляндарных дзён. А далей патрабуецца тая ж згода.

Праўда, пры неабходнасцi выканання мантажных, наладачных цi будаўнiчых работ максiмум можа i павялiчвацца.

— Калi тэрмiн службовай паездкi складае больш за 30 каляндарных дзён, то (за выключэннем тых жа мантажных, наладачных i будаўнiчых работ) ёсць усе падставы казаць не аб камандзiроўцы, а аб часовым пераводзе на работу ў iншую мясцовасць, — працягвае Уладзiмiр Шэлковiч. — У выпадку пераводу звычайна работнiк часова залiчваецца ў штат новай арганiзацыi, дзе, уласна кажучы, яму i робiцца выплата зарплаты. Прычым пры часовым пераводзе ў iншую мясцовасць за работнiкам захоўваецца яго ранейшае месца. Але варта адзначыць, што часовы перавод пры любой раскладцы магчымы толькi пры адной умове — зноў-такi са згоды непасрэдна работнiка.

НЕ «ЗАМЕСТ», А РАЗАМ

Пры службовай камандзiроўцы работнiку абавязаны авансам кампенсаваць праезд да месца прызначэння i назад, наём жылога памяшкання, пражыванне па-за месцам пастаяннага месца жыхарства (так званыя «сутачныя»), а таксама iншыя выдаткi — вядома, калi апошнiя былi зроблены са згоды наймальнiка. Дарэчы, непасрэдна памеры тых жа сутачных вызначаюцца ўрадам, i нейкiм чынам «зменшыць» iх нельга. Пры гэтым вызначаць «сутачныя» на большым узроўнi — поўнае права прыватных камерцыйных арганiзацый.

— Тым часам адна з, на жаль, даволi распаўсюджаных сiтуацый. Работнiку кампенсуюць усе неабходныя камандзiровачныя выдаткi. Аднак менавiта ў сувязi з гэтым не налiчваюць за днi службовай паездкi зарплату. Цi мае тут рацыю бухгалтэрыя?

— У такой сiтуацыi даводзiцца канстатаваць прамое парушэнне заканадаўства, — падкрэслiвае Уладзiмiр Шэлковiч. — За працоўныя днi знаходжання ў камандзiроўцы за чалавекам захоўваецца яго сярэдняя зарплата, i гэта зарплата павiнна налiчвацца ў абавязковым парадку. Што ж да выхадных, якiя прыпадаюць на камандзiроўку, то яны выкарыстоўваюцца самастойна i ў будучым за iх не прадастаўляюцца адгулы — апроч выпадкаў, калi чалавек быў накiраваны ў iншую мясцовасць на выхадныя цi на святы спецыяльна.

Да слова, зарплата выплачваецца наймальнiкам, якi накiроўвае ў службовую паездку. Аднак на работнiка, якi знаходзiцца ў службовай паездцы, распаўсюджваецца рэжым працоўнага часу i часу адпачынку той арганiзацыi, куды ён прыбыў.

ХВIЛIНЫ ВЫРАШАЮЦЬ ШМАТ

— Таксама папулярнае пытанне — што «ўваходзiць» у час службовай паездкi? I, у прыватнасцi, цi лiчыцца «камандзiровачным» дзень, калi работнiк выехаў на цягнiку толькi за хвiлiны да апоўначы?

— Днём выбыцця ў камандзiроўку лiчыцца дзень адпраўлення цягнiка, самалёта цi аўтобуса або iншага транспартнага сродку з месца пастаяннай работы, а днём прыезду — дзень прыбыцця ўзгаданага транспарту зноў-такi ў населены пункт пастаяннай работы, — тлумачыць Уладзiмiр Шэлковiч. — Пры гэтым пры адпраўленнi транспарту да 24 гадзiн уключна днём выбыцця з’яўляюцца бягучыя суткi. А калi цягнiк цi аўтобус адыходзiць пасля нуля гадзiн — то суткi наступныя.

— Мiж тым, цi абавязкова з’яўленне на «асноўнай» рабоце ў дзень, калi ад’езд у камандзiроўку адбываецца позна ўвечары? Або, як варыянт, вяртанне з паездкi — ранкам?

— Час заканчэння работы ў дзень выбыцця вызначаецца выключна па дамоўленасцi з наймальнiкам, — заўважае Уладзiмiр Шэлковiч. — I такiм жа чынам вырашаецца пытанне выхаду на работу ў сiтуацыi, калi работнiк вяртаецца са службовай паездкi да заканчэння рабочага дня.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцам работы могуць быць не толькi «звыклыя» цэх, поле або офiс. Раз-пораз у значнай часткi з нас узнiкае неабходнасць службовай паездкi. Мiж тым, та
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика