21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiлiцыя — супраць п’янiц i вадзiцеляў-лiхачоў

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА.

Узровень злачыннасцi ў Магiлёўскай вобласцi застаецца адным з самых высокiх у краiне — за паўгода па лiнii крымiнальнага вышуку ў рэгiёне зарэгiстравана каля 10 тысяч злачынстваў.

Аднак начальнiк УУС Магiлёўскага аблвыканкама Аляксандр Канавалаў заявiў на прэс-канферэнцыi, што зрухi да лепшага ўсё ж такi ёсць: цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў стала меней на 19 працэнтаў, iх раскрывальнасць дасягнула 80 працэнтаў. Крымiнагенным горадам застаецца Бабруйск: менавiта там не раскрытыя яшчэ два забойствы — састарэлай жанчыны i ўдзельнiка крымiнальнай групы. А таксама не раскрытае ўчыненне цяжкiх цялесных пашкоджанняў у Магiлёве — чалавека моцна збiлi ў рэстаране.

Барацьба з алкагалiзмам

Магiлёўская мiлiцыя працуе над папярэджаннем злачынстваў. Напрыклад, у сферы сямейна-бытавых зносiнаў, дзе амаль усе правапарушэннi ўчыняюцца п’янымi людзьмi.

Раскрываюцца такiя злачынствы, як правiла, хутка: iх учыняюць звычайна сваякi альбо сябры-сабутэльнiкi. Муж пабiў жонку, брат забiў брата, жанчына парэзала сужыцеля i гэтак далей — звычайныя гiсторыi ў кантэксце спажывання алкагольных напояў, i часцей за ўсё — нелегальнага паходжання, сурагатаў.

— Дэалкагалiзацыя насельнiцтва — праблема з праблем, — сказаў Аляксандр Канавалаў. — Мы змагаемся з незаконным абаротам алкагольных напояў: за першае паўгоддзе канфiскавалi больш за 34 тоны сурагатнага спiрту i больш за 40 тон брагi. I ў лiпенi да гэтай колькасцi дадалося 93 тоны фальсiфiкаванага алкаголю. Аднак у справе барацьбы з п’янствам не ўсё залежыць ад мiлiцыi. Трэба выкарыстоўваць усе сiлы i магчымасцi, каб пераламаць псiхалогiю чалавека i пераканаць яго, што гарэлка не ратуе ад праблем, а наадварот.

Бяспека на дарогах

Сёння кiраўнiка Магiлёўскага УУС таксама турбуе абстаноўка на дарогах, бяспека дарожнага руху. За 6 месяцаў на дарогах вобласцi зарэгiстравана 484 дарожна-транспартныя здарэннi — гэта больш, чым у першым паўгоддзi летась. У аварыях паранена больш за паўтысячы чалавек. Загiнула 86 чалавек.

— Прычын некалькi, — сказаў начальнiк абласнога УУС. — Па-першае, гэта парушэннi хуткаснага рэжыму: нягледзячы на вялiкiя магчымасцi сучасных аўтамабiляў, трэба памятаць аб абмежаваннях. Ды i нашы дарогi да вельмi вялiкiх хуткасцяў не прыстасаваныя. Другое — парушэнне правiлаў абгону. Трэцяе: адсутнасць вопыту ў маладых вадзiцеляў, а ў нас у вобласцi штомесяц аўташколы выпускаюць 1,5 тысячы чалавек. I да гэтага трэба дадаць i недысцыплiнаваных пешаходаў.

Як i раней, Дзяржаўтаiнспекцыя будзе весцi прафiлактычную працу, аднак Аляксандр Канавалаў мяркуе, што да парушальнiкаў правiлаў дарожнага руху варта ўжываць больш жорсткiя меры адмiнiстрацыйнага ўздзеяння: маюцца на ўвазе пазбаўленне правоў на кiраванне аўтатранспартам i максiмальныя штрафныя санкцыi.

Праўда, гэта не азначае, што караць будуць усiх i скрозь — да гэтай справы кiраўнiк мiлiцыi раiць падыходзiць дыферэнцыявана, каб адчувальнае спагнанне накладаць не на тых, хто памылiўся аднойчы, а на нахабных i недысцыплiнаваных вадзiцеляў, якiя не робяць высноў з папярэджанняў i заклiкаў берагчы жыццi людзей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень злачыннасцi ў Магiлёўскай вобласцi застаецца адным з самых высокiх у краiне — за паўгода па лiнii крымiнальнага вышуку ў рэгiёне зарэгiстрава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика