Паўмiльёна. У разлiку на кожнага
Сяргей ГРЫБ.
Сярэднестатыстычны жыхар сталiцы штомесяц робiць пакупкi на суму амаль у паўмiльёна рублёў. Пры гэтым, як адзначыў начальнiк галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама Мiхаiл Еўтухоўскi, усё большую долю ў агульнай структуры выдаткаў займаюць нехарчовыя тавары — за апошнiя гады яна павялiчылася з 38 да 45,6 працэнта.
НЕХАРЧОВЫЯ ТАВАРЫ — У ЛIДАРАХ Яшчэ адным сведчаннем паступовага росту даходаў i пакупнiцкага попыту ў сталiцы можна назваць агульнае павелiчэнне тавараабароту гандлёвых пунктаў. Сёлета тут адзначаны своеасаблiвы рэкорд — «плюс» 21,6 працэнта адносна аналагiчнага перыяду летась. Прычым калi рост па прадуктах харчавання склаў 14,2, то зноў-такi па нехарчовых таварах — адразу 33,4 працэнта. Па сутнасцi продажы павялiчылiся па ўсiх пазiцыях. Так, мiнiмальная «прыбаўка» ў 2 працэнты ў параўнаннi з мiнулым годам адбылася па тэлевiзарах. Тады як 51-працэнтны максiмум зафiксаваны па сiнтэтычных мыйных сродках. Зараз, заўважае Мiхаiл Еўтухоўскi, у сталiчных крамах можна набыць практычна любы тавар — на розны густ i па рознай цане. Пры гэтым дэфiцыту не будзе назiрацца i надалей. I ў тым лiку — на садавiну i агароднiну. Дарэчы, нялiшне заўважыць, што па традыцыi яе значная частка трапляе на мiнскi рынак з Малдовы. Аднак сёлета, у сувязi з незвычайнай засухай, у гэтай краiне загiнула значная частка ўраджаю. — У Беларусi ёсць ужо значная колькасць гаспадарак, што спецыялiзуюцца на вырошчваннi агароднiны, таму ў нас проста не можа быць недахопу тых жа памiдораў цi агуркоў, — лiчыць Мiхаiл Еўтухоўскi. — Што ж да садавiны, вырабiць якую немагчыма па клiматычных прычынах, то яе «пошук» i завоз у дастатковай колькасцi з-за мяжы — у iнтарэсах самiх гандлёвых прадпрыемстваў. Таму праблем тут не ўзнiкала нiколi. РЫНАК АДКРЫТЫ ДЛЯ ЎСIХ Мiж тым, тэма iмпарту — асаблiвая. Сёлета доля айчынных тавараў у агульным аб’ёме продажу ў сталiцы склала 61,6 працэнта, або практычна на 10 працэнтных пунктаў менш, чым яшчэ два гады таму. Сапраўды, айчынныя вытворцы працягваюць утрымлiваць лiдарства па прадуктах харчавання — 99,5 працэнта каўбасы, 97,6 працэнта мяса i птушкi, 94,9 працэнта малочнай прадукцыi, 93,6 працэнта сыру i 99 працэнтаў масла, што прадаюцца ў Мiнску, маюць менавiта беларускае «паходжанне». Разам з тым па нехарчовых таварах сiтуацыя ўжо не выглядае так адназначна. Адносна някепскiя паказчыкi рэалiзацыi айчыннай прадукцыi назiраюцца толькi па льняных тканiнах (96,8 працэнта), тэлевiзарах (96 працэнтаў), веласiпедах (94,6 працэнта), трыкатажных вырабах (76,6 працэнта) халадзiльнiках i маразiльнiках (76,4 працэнта). А вось па iншай бытавой тэхнiцы «па-за канкурэнцыяй» — ужо iмпарт. Цi не галоўнае тлумачэнне падобнай сiтуацыi — актыўнае развiццё зборачнай вытворчасцi вядомых сусветных фiрмаў у суседняй Расii. Такая прадукцыя завозiцца на тэрыторыю Беларусi без мытнага афармлення. Пры гэтым умоў па аб’ёму продажу менавiта айчынных тавараў падчас атрымання лiцэнзiй з мiнулага года ў нас няма. Зрэшты, мяркуе Мiхаiл Еўтухоўскi, уводзiць якiя-небудзь дадатковыя патрабаваннi ў дадзеным выпадку на самай справе не трэба — канчатковы выбар павiнен застацца непасрэдна за пакупнiком. Адно, што сёння пачынае абмяркоўвацца пытанне аб адкрыццi фiрменных секцый беларускiх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi ў гiпермаркетах. Да слова, зазначыў Мiхаiл Еўтухоўскi, па той жа прычыне стварэння канкурэнтнага асяродку спажывецкi рынак Мiнска адкрыты не толькi для iншаземцаў, але i для айчынных вытворцаў з iншых рэгiёнаў. Прынамсi, зараз на палiцах сталiчных крамаў можна знайсцi прадукцыю адразу 49 беларускiх малаказаводаў, а таксама 26 мясакамбiнатаў. БЛIЖЭЙ — ТАКСАМА АРГУМЕНТ Ужо з пачатку гэтага года ў Мiнску з’явiлася 14,6 тыс. квадратных метраў новых гандлёвых плошчаў i да таго ж — 560 «дадатковых» месцаў у пунктах грамадскага харчавання. Пры гэтым не сакрэт, што адной з асаблiвасцяў сталiчнага рынку апошнiх гадоў стала адкрыццё сеткi гiпермаркетаў. Гэты напрамак павiнен развiвацца i ў будучым. У той жа час, канстатуе Мiхаiл Еўтухоўскi, сама па сабе падобная акалiчнасць не з’яўляецца перашкодай для iснавання дробных крамаў «каля дома». — Назiраецца практычна аднолькавая тэндэнцыя — пасля адкрыцця новага гiпермаркета знiжэнне аб’ёмаў тавараабароту ў навакольных дробных крамах адзначаецца толькi на працягу двух месяцаў, — кажа Мiхаiл Еўтухоўскi. — А потым усё вярталася на свае месцы. Словам, падстаў баяцца, што адкрыццё гiпермаркетаў прынясе «лiшнiя нязручнасцi», няма. I больш за тое, тут узнiкаюць новыя перавагi: каб захаваць свайго пакупнiка, дробныя крамы больш актыўна iдуць на мадэрнiзацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднестатыстычны жыхар сталiцы штомесяц робiць пакупкi на суму амаль у паўмiльёна рублёў. Пры гэтым, як адзначыў начальнiк галоўнага ўпраўлення спаж |
|