21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай МАРТЫНАЎ, генеральны дырэктар СТАА «Марко»: «Мы нiколi пад чужое iмя не падстройвалiся»

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

Жыццё кожнага з нас, як правiла, складаецца з шэрых будняў, выхадных i святочных дзён незалежна ад абставiнаў. Гэта як устаноўлены парадак. Праўда, незалежна ад такога раскладу на жыццёвым шляху здараюцца моманты, калi чалавеку хочацца спынiцца, перавесцi дыханне, проста аглянуцца назад, каб ацанiць зробленае i не думаць пра «бесцельно прожитые годы», якiх, на шчасце, не было.




Безумоўна, што падставай для такiх разважанняў можа стаць пэўная важная прычына, напрыклад, чарговы юбiлей. Зазiрнуў у пашпарт, а табе ўжо «полтинник» набягае. Хоць рэакцыя можа быць зусiм iншая, калi можаш успомнiць меладычны напеў пра «мои года — мое богатство». Зрэшты, у чытачоў «Звязды» ёсць рэальная магчымасць пазнаёмiцца з сапраўдным юбiлярам, якому менавiта сёння спаўняецца 50 гадоў. Гэта — Мiкалай Мартынаў — вядомы ў многiх колах чалавек: прадпрымальнiк — крыху больш чым за дзесятак гадоў Мiкалай Васiльевiч змог вывесцi абутковую фiрму «Марко» да небывалых вышынь, пераўтварыўшы яе ў сапраўдны холдынг з пiваваранай галiной, транспартным падраздзяленнем, шырокай сеткай фiрменнага гандлю, базай адпачынку... Амаль за тры гады работы ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi спадар Мартынаў стаў зубрам у заканадаўчай справе. Знаёмыя характарызуюць яго як заўзятага паляўнiчага, добрага сем’янiна i проста прыгожага мужчыну, якi не па чутках ведае, што такое жыццёвыя рэалii i як змагацца з самымi разнастайнымi праблемамi на вытворчасцi, застаючыся пры гэтым спакойным i разважлiвым чалавекам. З iм вядзе бяседу наш карэспандэнт.

— Мiкалай Васiльевiч, як вы ставiцеся да ўзросту цi проста да чарговай юбiлейнай даты?

— Спакойна. Колькi табе адмерана ў гэтым жыццi — значыць, столькi i пражывеш. Iншая справа — як ты гэта зробiш?

— Вы падводзiце да той думкi, што кожны — каваль свайго шчасця.

— Безумоўна. Няхай табе будзе 20, 30 альбо 50 гадоў. А калi ў душы пуста, то малаверагодна, што для цябе гэтыя лiчбы адыграюць вялiкую ролю. Галоўнае, на мой погляд, — гэта ўнутраны стан чалавека. Хоць, чаго хаваць, кожнаму чалавеку, асаблiва жыццёва актыўнаму, хочацца заўсёды быць маладзейшым. Тым не менш паўтаруся, што мая жыццёвая фiласофiя — быць маладым душой. А цела падтрымлiваць у належнай форме праз актыўны лад жыцця.

— Якому вiду спорту вы аддаяце перавагу?

— Сказаць, што я займаюся штангай цi бегам — было б няпраўда. Бо мне здаецца, што ў 50 гадоў можна бегчы ўжо ад iнфаркту, хоць хацелася б памылiцца. Апошнiм часам я шмат хаджу пешшу. Пахвалюся, што скiнуў цэлых 15 кiло ўласнай вагi. Звычайна раз на тыдзень гуляю ў валейбол, наведваю лазню, дзе абавязкова плаваю ў басейне. Пэўна, што мой адказ на ваша пытанне — не рэцэпт для пахудзення, хоць, магчыма, камусьцi гэтага хопiць, каб адчуваюць сябе ў добрай форме, не звяртаючы асаблiвай ўвагi на гады.

— Зразумела, што такая рытмiчнасць вашага жыцця дасягнута не адразу. Я ўжо не кажу пра пачатак 90-х, калi Мiкалай Мартынаў пачынаў свой шлях бiзнэсмена.

— Канешне, зараз, калi прадпрыемства «Марко» працуе як гадзiннiк, я магу сабе дазволiць выкраiць не толькi дзень-другi для адпачынку ў выхадныя, але i час для водпуску. Хоць i пакрыўлю душой, калi пачну скардзiцца на надзвычай непасiльную працу днём i ноччу ў перыяд станаўлення. Вiдавочна, што падсвядома я быў гатоў да розных цяжкасцяў. Зрэшты, абутковы накiрунак фiрмы «Марко» вызначыўся не ў сярэдзiне 1991 года. Тады ў кампанii сузаснавальнiкаў малога прадпрыемства мы займалiся аптовым гандлем i выпускам вырабаў са штучнага футра. I толькi праз два з паловай года быў арганiзаваны выпуск мужчынскага абутку на арандаваных плошчах, а праз паўгода абутковая вытворчасць была пераўтворана ў самастойную юрыдычную асобу — таварыства з абмежаванай адказнасцю.

— Мiкалай Васiльевiч, у перыяд, аб якiм мы гаворым, ужо ў пэўнай ступенi быў сфармiраваны абутковы рынак, сярод якiх ужо значылiся абутковыя маркi накшталт «Белвеста», «Ленвеста» i iншых плюс велiзарны аб’ём iмпарту. Верагодна, што пачатак абутковай справы быў звязаны i з пэўнай доляй небяспекi: а раптам не ўдасца прыжыцца на рынку?

— Безумоўна. Але ж калi вельмi хочаш пачаць сваю справу i паставiць яе на шырокую нагу — рана цi позна пачынаць прыходзiцца, нягледзячы на тое, што будзе заўтра. Чамусьцi я быў упэўнены, што прадпрыемства «Марко» не прагарыць. Па-першае, на той час, нягледзячы на буйны росквiт некаторых абутковых тады монстраў, абутку ўсё роўна выпускалася ў некалькi разоў менш, чым у савецкi перыяд. Па-другое, на пачатак 90-х у нашай краiне было ўнiкальнае заканадаўства, якое рэальна стымулявала развiццё бiзнэсу. Калi больш канкрэтна, то пры ўкладваннi iнвестыцый у новую вытворчасць прадпрымальнiк цi прадпрыемства вызвалялiся ад падатку на прыбытак. Гэты фактар мы i скарысталi. Напрыклад, сённяшняе галаўное прадпрыемства «Марко» пабудавана на такiх заканадаўчых умовах. На жаль, гэты закон праз пэўны час быў адменены. Хоць, на мой погляд, ён мог бы яшчэ гадоў 10 праiснаваць. Бо сёння, каб развiцца, неабходны вялiкi пачатковы капiтал. Неабходныя грошы, каб закупiць высокатэхналагiчнае абсталяванне, узвесцi цi арандаваць вытворчыя памяшканнi i г.д.

— На той час спадар Мартынаў кiм быў больш: прадпрымальнiкам цi эканамiстам?

— Скажу так: у адной асобе ў двух iпастасях. Пры гэтым у мяне за плячыма дзве адукацыi: тэхнiкум лёгкай прамысловасцi i iнстытут, дзе я спецыялiзаваўся на палiталогii...

— Гэта ж зусiм розныя рэчы?

— Гэта i так, i не так. Пры выбары перспектывы якраз лепш ацэньваць сiтуацыю праз прызму разнапрофiльных прафесiй, чым праз адну вузкую спецыялiзацыю.

— I усё ж за 15 гадоў, праведзеных на нiве бiзнэсу, вам давялося атрымлiваць дадатковую адукацыю, напрыклад, тую ж эканамiчную?

— Не здзiўляецеся, але не. Вiдаць, не было i часу, i патрэбы, бо, лiчыце, за час вядзення вытворчасцi я «прапусцiў» усю эканомiку праз сябе. Да таго ж на прадпрыемстве «Марко» сабралася прафесiйная каманда-штаб упраўленцаў, якiя выдатна ведаюць сваю справу. Мая задача — скiроўваць усе iнiцыятывы i прапановы ў патрэбнае рэчышча i каардынаваць усю дзейнасць з пазiцыi аднаго з заснавальнiкаў.

— Мiкалай Васiльевiч, што нi кажыце, а назва кампанii «Марко» сугучна з той амерыканскай фiрмай «Марко Поло»...

— Зразумеў, да чаго хiлiце. Адразу адкажу, што мы нiколi пад чужое iмя не падстройвалiся. Назва прадпрыемства «Марко», на думку некаторых, пайшла ад Мартынава i кампанii. На самай жа справе iмя «Марко» — гэта, лiчу, удалае спалучэнне скарочаных прозвiшчаў заснавальнiкаў фiрмы. Дарэчы, у мяне нават i ў думках не было, каб зрабiць кар’еру за чужы кошт. I толькi таму, што ўсё сваё свядомае жыццё разлiчваў на свае сiлы i магчымасцi.

— А гэта праўда, што ваш працоўны стаж на абутковым фронце пачынаецца не з пачатку 90-х, а нашмат раней...

— Праўда. Сваю працоўную кар’еру пачаў у дзiцячым узросце, дзесьцi гадоў з трох. Наша вялiкая сям’я жыла ў вёсцы ў Дубровенскiм раёне. Мой бацька быў вялiкiм майстрам па вырабу валёнак у акрузе. Як зробiць пару — дык адносiш яе два—тры сезоны без праблем! А паколькi ў той час зiмой валёнкi амаль не здымалi з ног, бо iншага абутку не было, якой якасцi павiнен быць тавар?! Мне прыемна i зараз успомнiць, што давялося ўдзельнiчаць у такiм сямейным «бiзнэсе». Мацi разам з малымi дзецьмi ўкатвала воўну, а бацька выконваў самую адказную частку работы — фармiраваў воўну.

— А сёння вы можаце зваляць валёнкi?

— Канешне. I зраблю ў лепшых дубровенскiх традыцыях за 2—3 днi. Праўда, наладжваць канвеер па выпуску валёнак на прадпрыемстве «Марко»пакуль няма неабходнасцi, бо час патрабуе выпускаць не менш адмысловы, прыгожы i зручны абутак, чым валёнкi. I мы павiнны кiравацца гэтым патрабаваннем, бо для поспеху ў бiзнэсе заўсёды неабходна сачыць за тэндэнцыямi рынку i своечасова i ў поўным аб’ёме задавальняць яго патрэбы.

— Мяркуючы па размаху развiцця кампанii, вам гэта з поспехам удаецца.

— Ведаеце, пры нашых аб’ёмах выпуску, а гэта каля 2,5 мiльёна пар мужчынскага, жаночага, дзiцячага i спартыўнага абутку ў год, прадукцыi не хапае. Мы сябе адчуваем вiнаватымi перад пакупнiкамi ў тым, што не можам задаволiць усе заяўкi. I гэта пры тым, што кожны год прадпрыемства павялiчвае аб’ёмы тавару. Прычым не стыхiйна, а выверана, пад спажыўца.

— Мiкалай Васiльевiч, сёння як нiколi можна назваць вас паспяховым чалавекам ў бiзнэсе. Хоць так можна меркаваць толькi з пазiцыi дылетанта, бо за пладамi карпатлiвай шматгадовай работы неяк убаку застаецца такая рыса, як рызыка. Вы чалавек рызыкоўны?

— Не я гэта прыдумаў, што той, хто не рызыкуе — не п’е шампанскага. Па жыццi вельмi шмат даводзiлася i даводзiцца зараз рызыкаваць. Ды што там казаць: бiзнэс — гэта таксама рызыка, у многiм фартуна. У жыццi даводзiлася нешта ставiць на вагi i казаць сабе: калi не рызыкну — не бачыць мне ўдачы. Праўда, гэта не значыць, што я магу зараз паспрачацца з вамi на тое, што змагу падняць нейкую неймаверную вагу, цi ўзняць у паветра самалёт. Рызыка таксама павiнна быць разумнай.

— Пра самалёт, зразумела, размовы не будзем весцi. А вось пра аўтамабiль хацелася б. Наколькi я ведаю, вы вялiкi дока ў аўтамабiльнай модзе i вельмi спраўна ўпраўляецеся за баранкай машыны. Любiце хуткую язду?

— Хацелася б, канешне, адказаць амаль па Гогалю: якi ж беларус не любiць хуткай язды? Гэта на самай справе так. Ведаеце, па рабоце мне вельмi патрэбен аўтамабiль, прычым падчас i без шафёра. За рулём таго ж паўнапрываднага пазадарожнiка, асаблiва за горадам, атрымлiваеш пэўную долю адрэналiну, а калi паддасi крышку больш газу...

— Вы здольны парушыць Правiлы дарожнага руху?

— Я нiколi не сяду за руль пасля келiха шампанскага цi пiва — гэта як закон. А вось калi некуды спяшаешся на сустрэчу, ад чаго напрамую залежыць удалым цi няўдалым акажацца працоўны дзень, то замест дазволенай хуткасцi ў 90 цi 120 кiламетраў у гадзiну магу крышку перавысiць хуткасць. Праўда, пры ўмове, што дарожная абстаноўка гэта дазволiць i, як кажуць, без фанатызму. Рызыкуеш, канешне, патрапiць у рукi iнспектару ДАI, але ж, упэўнены, што мiлiцыянеру заўсёды можна патлумачыць свой учынак. Ну, а калi аштрафуе, значыць, так трэба.

— Як чалавек забяспечаны, спадар Мартынаў займаецца мецэнацтвам, дапамаючы маламаёмасным, удзельнiчаючы ў рэстаўрацыi некаторых помнiкаў культуры ў Вiцебску, i іншымi справамi па аказанню адраснай дапамогi. Вы верыце ў Бога цi ў нейкую звышсiлу?

— Як праваслаўны чалавек, я не з’яўляюся атэiстам. Хоць у кожнага з нас у душы свой бог. Тым не менш у маiм разуменнi вера ва Усявышняга — гэта зусiм не тое, калi хадзiць па вулiцы i на кожным кроку хрысцiцца. На мой погляд, верыць — гэта значыць быць шчырым чалавекам, добрым па натуры, не зайдросным. Пры гэтым не абавязкова кожны дзень чытаць нейкую малiтву i хадзiць у царкву.

— Мiкалай Васiльевiч, як чалавеку вядомаму, асаблiва ў сваiм рэгiёне, вам часта даводзiцца быць на людзях, удзельнiчаць у розных праектах. Вы любiце масоўкi? Вам прыемна, калi на вулiцы прахожыя скажуць: вунь Мартынаў пайшоў. Гэта такi паважаны чалавек...

— Канешне, мне не аднойчы даводзiлася чуць пра сваю асобу ў самых розных сiтуацыях, у тым лiку i ў размовах на вулiцы. Праўда, мне такая папулярнасць не патрэбная. Па натуры я чалавек не публiчны i не хацеў бы чуць розныя дыфiрамбы ў свой адрас.

— Тым не менш ад публiчнасцi вам нiкуды не дзецца. Акрамя шматлiкай работы на шматпрофiльнай вытворчасцi пад назвай «Марко», вы яшчэ з’яўляецеся членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, членам Савета па прадпрымальнiцтву пры Прэзiдэнце краiны.

— Гэта зусiм iншая iпастась. Да таго ж у гэтых структурах шмат заслужаных людзей ад вытворчасцi, дзе мая асоба ў прамым сэнсе гэтага слова не больш значная за iншыя.

— Такая грамадская нагрузка станоўча ўплывае на ваш працоўны расклад, як кажуць, на асноўным месцы работы?

— Не шкодзiць — гэта дакладна. У Савеце Рэспублiкi за амаль тры гады работы я пачарпнуў шмат чаго новага для сябе. Ды i пастаянныя кантакты з маiмi калегамi, якiя, лiчыце, прадстаўляюць перадавую частку прамыславiкоў, людзей ад сельскай гаспадаркi, культуры, спорту i iншых галiн эканомiкi вельмi шмат значаць.

— На ваш погляд, як чалавека, якi ў мiнулым годзе з рук кiраўнiка дзяржавы атрымаў медаль «За працоўныя заслугi», наколькi важным i эфектыўным можна лiчыць ролю Савета па прадпрымальнiцтву пры Прэзiдэнце краiны?

— Безумоўна, што гэты грамадскi орган — вельмi важны iнструмент для фармiравання прадпрымальнiцкага асяроддзя ў краiне. У нашай гiсторыi было шмат цiкавых старонак i не вельмi. Сёння ўжо новыя ўмовы развiцця, якiя патрабуюць новых падыходаў у развiццi бiзнэсу. Уявiце сабе, што новаспечаны прадпрымальнiк кiнуты ў акiян праблем, у сувязi з чым ён можа патрабаваць адно, другое, трэцяе. I нам патрэбна збiраць па крупiнках усе патрабаваннi i прапановы, як фiльтр, ачышчаць патрэбнае ад непатрэбнага. У вынiку ўзяць частку праблем на сябе, астатнюю — пакiнуць на вырашэнне чалавеку, якi павiнен паказаць свой спрыт i магчымасцi арганiзаваць справу i развiвацца далей, плаўна пераадольваючы канкурэнцыю, упiсвацца ў заканадаўства i г.д.

Зрэшты, калi чалавек рашыў адкрыць сваю справу — няхай дзейнiчае, не баючыся памылiцца. Як вядома, не памыляецца той — хто нiчога не робiць.

— Мiкалай Васiльевiч, не будзем удавацца ў падрабязнасцi таго, колькi шышак набiлi вы сабе i калi за больш чым паўтара дзесятка гадоў дзейнасцi прадпрыемства «Марко». Тым не менш вы збiраецеся рэалiзоўваць сябе далей i пабудаваць у Вiцебску маштабны па памерах гандлёва-забаўляльны цэнтр.

— Сапраўды, ёсць такiя планы за кошт уласных iнвестыцый узвесцi за некалькi гадоў шыкоўны комплекс у цэнтры горада. Зараз iдуць узгадненнi з гарадскiмi ўладамi па графiку работ, прадухiленню магчымых сiтуацый, якiя б маглi адмоўна паўплываць на работу гарадскога транспарту, жыллёва-камунальнай гаспадаркi i вырашэнню iншых пытанняў. Мяркую, што сёлета мы пачнём ужо будаўнiчыя работы i за некалькi гадоў гандлёва-забаўляльны комплекс будзе ўзведзены ў лепшых традыцыях якасцi кампанii «Марко».

— Вашаму жыццёваму аптымiзму i руплiвасцi можна толькi па-добраму пазайздросцiць. Ведаеце, асабiста ў мяне склалася ўражанне, што у вас пры такiх планах i каласальнай загрузцы на многiх накiрунках вытворчай i грамадскай дзейнасцi проста няма часу на адпачынак, сям’ю, нейкiя захапленнi...

— Раней здаралася ўсялякае. Напрыклад, год цi два я мог не паехаць адпачыць на мора цi проста паўнацэнна схадзiць ў водпуск, прысвяцiўшы яго сям’i цi паездцы па Беларусi. Хоць цяпер, паўтаруся, рабочы графiк ужо дазваляе мне мець больш вольнага часу. У выхадны дзень я магу адправiцца на паляванне — гэта маё хобi. Праўда, для мяне важна не забiць жывёлу, а адзiн на адзiн пабыць з прыродай, падыхаць свежым паветрам, сустрэцца з сябрамi. На сямейным фронце таксама ўсё ў парадку. Жонка, сын i дачка мяне цудоўна разумеюць з самага пачатку станаўлення кампанii «Марко», таму праблем з тым, што не заўсёды ўдзяляў цi ўдзяляю належную ўвагу, няма, за што iм вялiкi дзякуй. Прызнаюся, што такое разуменне ў многiм дапамагло мне дасягнуць сённяшнiх маштабаў.

— Мiкалай Васiльевiч, ад усiх звяздоўцаў прымiце вiншаваннi са знамянальнай для вас датай — 50-гадовым юбiлеем. Дазвольце на заканчэнне размовы рытарычнае пытанне: калi б давялося пачынаць усё з нуля з пазiцыi ўмудронага жыццём чалавека, вы зрабiлi б нешта на сваiм шляху па-iншаму?

— Дзякуй за вiншаванне. Што датычыцца таго, як бы я пражываў жыццё ў бiзнэсе па-новаму. Думаю, што нiчога кардынальна мяняць не стаў бы, бо вялiкiх памылак не рабiў, а тыя, што былi, — вучылi мяне жыць, дапамагалi набываць неабходны вопыт. Адназначна, што я прайшоў бы той жа самай сцяжынкай, бо сёння за сваю работу перад роднымi, блiзкiмi, сябрамi, знаёмымi, работнiкамi прадпрыемства «Марко» мне не сорамна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё кожнага з нас, як правiла, складаецца з шэрых будняў, выхадных i святочных дзён незалежна ад абставiнаў. Гэта як устаноўлены парадак. Праўда, не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика