БОМБУ ШУКАЛI Ў ШКОЛЕ
      
					Аляксандр ПУКШАНСКI.
Дзяжурнаму ўпраўлення МНС па Вiцебскай вобласцi патэлефанаваў невядомы i паведамiў, што будынак вiцебскай сярэдняй школы № 31 замiнiраваны. Аб гэтым выратавальнiкi паведамiлi ў мiлiцыю. 
				
				
				Паводле даных прэс-цэнтра УУС Вiцебскага аблвыканкама, устаноўлена, што «пра бомбу» ў навучальнай установе паведамiў беспрацоўны 16-гадовы жыхар вёскi Баронiкi Вiцебскага раёна, якi быў затрыманы, i супраць яго узбуджана крымiнальная справа. Высветлена, што «тэрарыст» тэлефанаваў з аўтамата, што знаходзiцца на тэрыторыi вiцебскага «Смаленскага рынку». У вынiку яго неразумнага жарту са школы прыйшлося эвакуiраваць 40 школьнiкаў i 12 настаўнiкаў. Сапёры вайсковай часцi ўнутраных войскаў МУС уважлiва агледзелi будынак школы, але нiякiх выбуховых устройстваў i г.д. не знайшлi. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Дзяжурнаму ўпраўлення МНС па Вiцебскай вобласцi патэлефанаваў невядомы i паведамiў, што будынак вiцебскай сярэдняй школы № 31 замiнiраваны. Аб гэтым в 
  | 
 
		
		
		 
     |