У РАЦЭ ГАНГ ПАТАНУЛI 16 ПАЛОМНIКАЎ
Кар. БЕЛТА.
У рацэ Ганг каля свяшчэннага горада iндуiзму Варанасi патанулi 16 паломнiкаў, у асноўным жанчыны i дзецi. Аб гэтым паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы.
Трагедыя здарылася, калi перагружаная лодка, якая перавозiла людзей да месца правядзення традыцыйнага iндуiсцкага фестывалю, перакулiлася за некалькi дзесяткаў метраў ад берагу. Выратавацца ўдалося дзевяцярым, сярод iх — уладальнiк лодкi. Лодачнiк узяты пад варту, яму пагражае судовая кара за дапушчаную злачынную халатнасць — перавышэнне ў тры разы ўстаноўленых нормаў перавозкi пасажыраў, што прывяло да гiбелi людзей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рацэ Ганг каля свяшчэннага горада iндуiзму Варанасi патанулi 16 паломнiкаў, у асноўным жанчыны i дзецi. Аб гэтым паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы
|
|