Сабрана амаль 4 млн тон збожжа
Валавы збор збожжа ў Беларусi на ранiцу 1 жніўня склаў 3 млн 895 тыс. тон, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiль Паўлоўскi. У мiнулым годзе на аналагiчную дату было намалочана крыху больш як 1,5 млн.тон.
У лiку лiдараў па намалоту збожжа — гаспадаркi Мiнскай вобласцi. Яны першыя ў рэспублiцы перасягнулi мiльённую адзнаку — да 1 жнiўня на рахунку сталiчнай вобласцi 1 млн. 63,6 тыс.тон. У Гродзенскай вобласцi намалочана 765,3 тыс.тон, у Брэсцкай — 652,8 тыс.тон, у Гомельскай — 535,8 тыс.тон. У Магiлёўскай вобласцi сабрана больш як 500 тыс.тон, у Вiцебскай — 377 тыс.тон збожжа. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых у Гродзенскай вобласцi — больш як 36 ц/га. Перасягнулi мiнулагоднi ўзровень па ўраджайнасцi збожжавых гаспадаркi Магiлёўскай вобласцi — тут збiраюць па 32 ц на круг. Добры ўраджай вырасцiлi таксама сельгасарганiзацыi Мiнскай вобласцi — 31 ц/га.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валавы збор збожжа ў Беларусi на ранiцу 1 жніўня склаў 3 млн 895 тыс. тон, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харч |
|