БЕЛАГРАПРАМБАНК I МIНСКI ТРАНЗIТНЫ БАНК АБ’ЯДНОЎВАЮЦЬ НАМАГАННI
Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
для папулярызацыi Iнтэрнэт-банкiнга
ААТ «Белаграпрамбанк» i ЗАТ «Мiнскi Транзiтны Банк» падпiсалi Мемарандум аб намерах па стварэнню аб’яднанай iнфармацыйнай i камунiкацыйнай прасторы па прадуктах катэгорыi «Iнтэрнэт-банкiнг». Сутнасць пагаднення ў тым, каб аб’яднаць маркетынгавыя намаганнi двух банкаў па папулярызацыi сярод жыхароў краiны банкаўскага абслугоўвання праз Iнтэрнэт. Пасля падпiсання дакумента, старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Румас заявiў, што крок па аб’яднанню намаганняў двух банкаў, якiя аднымi з першых працуюць на рынку Iнтэрнэт-банкiнга ў рэспублiцы, «будзе сур’ёзным крокам у частцы папулярызацыi гэтай новай, з тым прагрэсiўнай паслугi». Ён дадаў, што дагэтуль рэкламная кампанiя Iнтэрнэт-банкiнга была арганiзавана банкам «не дастаткова эфектыўна, бо вельмi многiя людзi не ведаюць, што гэта за паслуга». «I мы вырашылi аб’яднаць намаганнi банкаў для таго, каб павысiць дасведчанасць насельнiцтва аб гэтай паслузе». Паводле слоў старшынi праўлення ЗАТ «Мiнскi Транзiтны Банк» Андрэя Жышкевiча, сёння ў свядомасцi клiентаў банка яшчэ «няма дакладнага разумення» сутнасцi Iнтэрнэт-банкiнга. Бел-аграпрамбанк для мяне зараз адзiн з самых актыўных, «прасунутых» банкаў у рэспублiцы ў напрамку дакладнай, адэкватнай маркетынгавай палiтыкi. I я ўпэўнены, што мы зможам нечаму навучыцца ў спецыялiстаў Белаграпрамбанка, спадзяюся, што зможам падзялiцца сваiм вопытам. «Упэўнены, наша супрацоўнiцтва акажацца эфектыўным», — дадаў старшыня праўлення. Паслугi Iнтэрнэт-банкiнга двух беларускiх банкаў сёння рэалiзаваны на адзiнай праграмнай платформе расiйскага распрацоўшчыка банкаўскага праграмнага забеспячэння BSS. Пры гэтым паслугi, як адзначылi ў ААТ «Белаграпрамбанк», зараз не канкурыруюць, а дапаўняюць адна адну. Справа ў тым, што сiстэма «Мой банк» ЗАТ «Мiнскi Транзiтны Банк» абслугоўвае карыстальнiкаў пластыкавых картак Visа i Mаstеrсаrd, а сiстэма @grо.bаnk другога банка арыентавана на карыстальнiкаў нацыянальнай сiстэмы банкаўскiх карт БелКарт. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Сяргей Румас паведамiў, што зараз адзiн клiент ААТ «Белаграпрамбанк», падпiсаны на паслугi Iнтэрнэт-банкiнга, робiць у месяц у сярэднiм два плацяжы. «Сярэдняя сума плацяжу ў першым паўгоддзi склала 43 тыс. рублёў. Лiдзiруюць па аб’ёму плацяжы за камунальныя паслугi». Што датычыцца ЗАТ «Мiнскi Транзiтны Банк», то ў iм сярэдняя велiчыня аб’ёму аперацый аднаго карыстальнiка, паводле слоў Андрэя Жышкевiча, складае прыкладна 100 тыс. рублёў. «Самыя папулярныя — плацяжы за камунальныя паслугi i мабiльныя тэлефоны». Iнтэрнэт-сiстэмы двух банкаў сёння дазваляюць кантраляваць уласныя рахункi (атрымлiваць iнфармацыю аб астатку сродкаў на карт-рахунку, аб суме дазволенага овердрафта), ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы (аплачваць паслугi сувязi РУП «Белтэлекам», паслугi аператараў мабiльнай сувязi, камунальныя паслугi i ажыццяўляць iншыя плацяжы). Акрамя таго iснуе магчымасць пераводзiць грашовыя сродкi па рахунках (з карт-рахунка на ўкладныя рахункi, iншыя карт-рахункi, рахункi па ўлiку крэдытнай запазычанасцi).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
для папулярызацыi Iнтэрнэт-банкiнга |
|