У ПРЫЁМНУЮ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМIСII ПА ПРАВАХ ДЗIЦЯЦI ШТОДЗЁННА ПАСТУПАЕ ДА 100 ЗВАРОТАЎ
Учора тут прымаў наведвальнiкаў старшыня камiсii вiцэ-прэм’ер Беларусi Аляксандр Косiнец. Як ён адзначыў у размове з журналiстамi, неабходна не проста выслухаць просьбу, з якой прыйшоў чалавек, а сапраўды аказаць дапамогу, вырашыць праблему. «Часам сустракаюцца вельмi складаныя i заблытаныя сiтуацыi, — адзначыў ён. — Грамадзяне прыйшлi на прыём якраз з тымi праблемамi, якiя можна вырашыць толькi на дзяржаўным узроўнi».
Падводзячы вынiкi сваёй работы ў прыёмнай Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi, Аляксандр Косiнец расказаў карэспандэнту БЕЛТА, што ён разгледзеў 14 зваротаў дзяцей i iх законных прадстаўнiкоў. Напрыклад, да вiцэ-прэм’ера звярнулася група грамадзян па пытаннях набыцця дарагiх лякарстваў для забеспячэння жыццядзейнасцi беларускiх дзяцей з вельмi цяжкiмi генетычнымi захворваннямi. Рэспублiканская грамадская прыёмная Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi працуе ў будынку Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi па адрасе: вул. Кiрава, 16, каб. № 1, тэл. 227-31-38. У цэнтры вядзецца папярэднi запiс грамадзян на прыём, працуе ў прыёмнай i дзяжурны на выпадак аператыўных пытанняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора тут прымаў наведвальнiкаў старшыня камiсii вiцэ-прэм’ер Беларусi Аляксандр Косiнец. Як ён адзначыў у размове з журналiстамi, неабходна не проста
|
|