21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У 90 працэнтах выпадкаў патолагаанатамы працуюць з жывымi людзьмi

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся КАРАЦЕЕВА.

Некаторыя крынiцы сцвярджаюць, што першыя ўскрыццi трупаў былi зафiксаваны ў старажытных дакументах ужо ў ХIII стагоддзi. У ХV стагоддзi было праведзена пасмяротнае даследаванне цела папы рымскага Аляксандра V, таму што «афiцыйныя» прычыны смерцi выклiкалi сумненнi. Аперацыi праводзiлiся з судова-медыцынскай мэтай. Аднак з-за рэлiгiйных i бытавых умоў паталагiчная анатомiя доўгi час не магла развiвацца. Толькi ў ХVIII стагоддзi даследаваннi Дж. Марганьi i М. Ф. К. Бiша далi пачатак гэтай галiны медыцыны як самастойнай дысцыплiны. Хутка з’явiлiся атласы i дапаможнiкi.

Сёння паталагiчная анатомiя пайшла значна далей. Патолагаанатамы часцей працуюць з жывымi тканкамi. Некаторыя захворваннi, так званыя паталогii, цяжка цi немагчыма вызначыць нiякiм iншым спосабам, па звычайных аналiзах. Пры дапамозе гэтай галiны медыцыны ў цяжкiх выпадках ставяцца вынiковыя дыягназы.

Дакладнасць дыягназу пры паталагiчнай анатомii амаль 100 працэнтаў.

Асноўныя метады, якiя выкарыстоўваюць патолагаанатамы пры дыягностыцы — бiяпсiя i аўтапсiя. Бiяпсiя — гэта прыжыццёвае даследаванне кавалачка тканкi цi органа з дыягнастычнай мэтай. Пасмяротнае ўскрыццё i даследаванне цела i органаў — гэта аўтапсiя (першапачаткова адзiны метад паталагiчнай анатомii). Пры дапамозе бiяпсii можна вызначыць усе вядомыя захворваннi. Тым больш што развiццё медыцынскай тэхнiкi дазваляе атрымаць тканкi для даследавання амаль з усiх органаў чалавечага цела.

Патолагаанатамы — людзi вясёлыя. Мабыць, нейкiх прафесiйных жартаў у прадстаўнiкоў гэтай прафесii i няма, аднак абвостранае пачуццё каштоўнасцi жыцця прысутнiчае заўсёды, заверыў мяне начальнiк Мiнскага патолагаанатамiчнага бюро Аркадзь Фёдаравiч Пучкоў.

— Тыя, хто выбраў нашу прафесiю, спачатку баяцца — праца ўсё ж спецыфiчная. Аднак праз тыдзень гэты страх праходзiць. Праз месяц становiцца цiкава... Каб стаць добрым патолагаанатамам, трэба пераступiць псiхалагiчны бар’ер. Наша прафесiя — гэта не толькi работа, гэта яшчэ i прызванне. Бачыць кожны дзень смерць — i ад гэтага ўсё больш любiць жыццё. У кожнай зале, дзе праводзяць анатамiраванне, ва ўсiх краiнах свету ёсць надпiс: «Тут мёртвыя вучаць жывых»...

Прадузятае стаўленне да паталагiчнай анатомii захавалiся да нашага часу. Абурэнне супраць аўтапсii было пераважна з боку малаадукаванай часткi насельнiцтва. I сёння з насцярожанасцю ставяцца да прадстаўнiкоў гэтай прафесii. Аднак патолагаанатамаў менш не становiцца. Калi чалавек паступае ў медунiверсiтэт, ён, можа, i не ведае, спецыялiстам якой галiны хоча быць. Аднак падчас навучання ўжо можа параўнаць i выбраць, што яму больш цiкава — рабiць прыгожыя зубы, слухаць сэрца цi шукаць паталагiчныя адхiленнi.

У 90 працэнтах выпадкаў патолагаанатамы працуюць з жывымi людзьмi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя крынiцы сцвярджаюць, што першыя ўскрыццi трупаў былi зафiксаваны ў старажытных дакументах ужо ў ХIII стагоддзi. У ХV стагоддзi было праведзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика