Як да першай настаўнiцы
Уладзiмiр Гiлеп, старшыня Беларускага фонду культуры:
Са «Звяздой» звязана амаль усё маё свядомае жыццё. Я ўдзячны газеце за тое, што маю магчымасць чытаць яе штодзень. Яна стала, вобразна кажучы, маёй першай i адзiнай «настаўнiцай» беларускай мовы, калi я ў юнацтве быў пазбаўлены ўмоў вывучаць у школе родную мову, бо пэўны перыяд жыў па-за межамi Беларусi. Дзякуючы газеце я ў тыя гады авалодаў мовай, зацiкавiўся культурай, традыцыямi i спадчынай Радзiмы. З таго часу «Звязда» заўсёды побач са мной. А я, мiж iншым, маладзейшы за яе толькi на 20 гадоў. Так што гiсторыя вашага выдання, яго асноўныя вехi станаўлення i асаблiва развiцця ў пасляваенны час мне добра вядомыя. I мушу адзначыць, гэта дастойны шлях. Ва ўсе часы «Звязда» вылучалася сур’ёзным i ўзважаным падыходам да асвятлення падзей i праблем жыцця рэспублiкi. За гэта яе паважаюць i цэняць дзесяткi тысяч чытачоў. Напярэдаднi юбiлею зычу вашаму таленавiтаму рэдакцыйнаму калектыву новых поспехаў i здабыткаў на iнфармацыйным полi, дзе сёння ўсталявалася даволi жорсткая канкурэнцыя. Але ў «Звязды» ёсць бясспрэчныя перавагi: беларуская мова, шматгадовыя традыцыi, вопыт многiх пакаленняў звяздоўцаў, якiя заўсёды былi лепшымi сярод журналiстаў Беларусi, зразумелая пазiцыя выдання па многiх спрэчных пытаннях i ўвага да меркаванняў чытача. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр Гiлеп, старшыня Беларускага фонду культуры: |
|