Няма такога гурта — «The Project»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Громам сярод яснага неба прагучала навiна — Жэня Чалышаў пакiнуў калектыў «The Project», а следам пайшоў i скрыпач Карэн Карапецян. Працаваць у гурце засталiся другi салiст Фрэдэрык i прадзюсар, аранжыроўшчык Баграт Вартанян. Праект праiснаваў усяго толькi год...
Афiцыйная прычына разбегу па розных кутах — «творчыя рознагалоссi, якiя нарасталi i дасягнулi апагею». «Не магу сказаць, што я кагосьцi не задавальняў як вакалiст, прафесiянал. У кожнага былi свае нагоды. Мы разам вырашылi, што так будзе лепш i для мяне, i для хлопцаў. У любым выпадку мы засталiся сябрамi», — каментуе падзеi Жэня Чалышаў. Такiм чынам, усе творчыя намаганнi музыканта зараз будуць засяроджаны толькi вакол гурта «Харлi», якi рыхтуецца ў кастрычнiку даць вялiкi сольны «жывы» канцэрт. Што да былых «аднагрупнiкаў», iм Чалышаў стрымана жадае ўдачы i развiцця, але на ўсякi выпадак нагадвае — калi ў праекце з’явiцца новы салiст, «The Project» давядзецца перазапiсаць усе песнi, каб не працаваць з чужым (прычым лёгка пазнавальным) голасам i бэк-вакалам у фанаграмах — «гэта недазвольна i непрафесiйна», папярэджвае артыст. Карэн Карапецян заўважае, што яго нiхто не папярэдзiў аб распадзе гурта — лiтаральна паставiлi перад фактам, i лiчыць, што ў цяперашнiм складзе ў «The Project» няма будучынi. Што на гэты конт думаюць удзельнiкi, якiя засталiся, вiдаць, стане вядома па iх далейшых дзеяннях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Громам сярод яснага неба прагучала навiна — Жэня Чалышаў пакiнуў калектыў «The Project», а следам пайшоў i скрыпач Карэн Карапецян. Працаваць у гурце
|
|