21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ацеплiцца

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Ёсць народная мудрасць — санi трэба рыхтаваць летам. Гэта так, але найбольш яна пасуе палiву. Менавiта палiвам чалавек прадбачлiвы i гаспадарлiвы займаецца летам, каб ужо асеннiя халады, а потым i прымаразкi сустракаць у поўнай гатоўнасцi, з назапашанымi дрывотнямi...

Не ведаю дакладных лiчбаў, але большасць беларусаў сёння жыве ў гарадах. Для iх такiх праблем не iснуе. Яны проста за камунальныя паслугi пачынаюць плацiць зiмой больш. У гэтым iх перавага. Але ж насельнiцтва ў маленькiх гарадах, пасёлках, на вёсцы турбуецца аб будучай зiме менавiта летам. Трэба нарыхтаваць дровы, брыкет, вугаль...

Успамiнаюцца сямiдзесятыя-васьмiдзесятыя гады. Тады вельмi многiя гаспадары прыватных дамоў, дзе было ўстаноўлена так званае паравое ацяпленне, пераводзiлi яго на ацяпленне менавiта вадкiм палiвам — побач вайсковыя часцi, дзе гэтага палiва, саляркi процьма. I прадавалася яно вельмi танна. Iшла авiяцыйная салярка ў два авiяпалкi мясцовага гарнiзона эшалонамi. Часам вайскоўцы, не паспяваючы раскачаць цыстэрны, а часам i не маючы ёмiстасцi пад палiва, не жадаючы плацiць чыгунцы за прастой — проста адкрывалi краны. I лiлося палiва пад адхон. Таму купiць яго было няцяжка.Таму закопваў гаспадар ёмiстасць тоны на тры каля сваёй хаты — на зiму хапала.

I ў мае родныя Паставы, дзякуючы мэтанакiраванай палiтыцы ўрада, дайшоў прыродны газ. Прыйшоў ён у кацельнi буйных прадпрыемстваў, у гарадскiя кацельнi, зняў шматлiкiя праблемы нават для жыхароў прыватных дамоў. Iх на сёння ў Паставах падключана 293. Не так i шмат. Толькi ж не ў кожнага было паравое ацяпленне.

Але мы вернемся да звычайнай хаты, да таго жытла, у якiм сёння знаходзiцца меншая, але не малая частка беларусаў. Зiмою трэба ацеплiцца. I вось тут на дапамогу прыходзяць нашы нацыянальныя сродкi ацяплення. Пра каменны вугаль гаварыць не будзем. Ён досыць дарагi, каля ста тысяч за тону, да таго ж звычайная печ гэтага палiва не разумее — развальваецца вельмi хутка. А вось брыкет — наша палiва. Вырабляецца ён з торфу на спецыяльных заводах. Там свая i вельмi тонкая тэхналогiя. Каб атрымаўся торфабрыкет, перагнiлая драўняная i травяснiстая некалi зямля на тарфянiках праходзiць вельмi доўгую тэхналагiчную апрацоўку, здымаецца тонкiм слоем, прапiтваецца... Давялося мне некалi пабываць на такiх заводах у Браслаўскiм i Докшыцкiм раёнах. Цяжкая, досыць брудная вытворчасць. Але ж такiм вiдам палiва беларусы забяспечаныя вельмi надоўга.

Кошт брыкету сёння з дастаўкай за тону недзе каля пяцiдзесяцi тысяч. Ветэраны вайны, iншыя льготнiкi маюць паслабленнi. Ёсць у брыкета адна загана — пасля спальвання вельмi шмат адыходаў, а яны не такiя i бясшкодныя, напрыклад для пясчанай зямлi.

А вось дровы — гэта бадай што самы стары i самы надзейны спосаб ацяплення беларуса. У нас дровы ёсць паўсюль. I нарыхтоўкай iх займаюцца многiя арганiзацыi, якiя працуюць з лесам. Чаргi практычна няма — толькi калi пенсiянеру трэба, каб дровы яму папiлавалi, пашчапалi i даставiлi дахаты — тут варта пачакаць. Вось толькi кошт i дроў узрастае няўхiльна. Машына добрай бярозы каштуе да 180 тысяч.

На вёсцы крыху iншая спецыфiка. Яшчэ гадоў дзесяць таму вясковец не меў асаблiвых праблем. Зiмою iшоў да блiжэйшага балота. Зiмою не толькi таму, што свабаднейшы ад сельгасработ. На балоце лёд, умерзла, лягчэй цягацца з дрыўмi. Асiна, альха, крыху няскладнай бярозы, сасёнка дзе-нiдзе. Дрэвы не надта тоўстыя. Вядома — балота. Але папрацаваць трэба. Адну зiму давялося з вясковым дзядзькам паездзiць на такое балота. Пiлiш жа дровы двуручнай пiлой, не па ўскрайку балота. Даводзiцца заходзiць глыбей i глыбей. А валёнкi тут не абуеш: можна правалiцца да калена i глыбей, балота не спяшаецца замярзаць i ў вялiкi мароз. Павалiў дрэва, ачысцiў сякерай ад галiнак i выцягвай да дарогi па густым хмызняку. Праца, канешне, пад потам. I так цягаеш, пакуль не сцямнее, пакуль нi навалiш ладных куч. Зразумела, можна на марозцы i перакурыць, i папалуднаваць крыху. Але любы гаспадар стараўся нарыхтаваць сабе дровы як найхутчэй.

Назаўтра запрагаецца конiк, жэрдкi гэтыя, а то i камлi тралююцца ў вёску, да хлява. Тут ужо можна ў любы час выбраць вольную гадзiну — пiлаваць, шчапаць, складаць.

А спяшалiся на балоце i тады ўжо таму, што такая здабыча дроў была забароненай. Цяпер з гэтым вельмi строга. З прычын найперш экалагiчных. Ды i плацiць дзяржаве за дровы трэба. Можна яшчэ знайсцi на балоце цi ў лесе мясцiну, заплацiць, пад наглядам леснiка траляваць. Толькi мала хто гэтым займаецца. Сёння i на вёсцы сацыяльныя службы прадастаўляюць паслугi на нарыхтоўцы дроў, брыкету. А нямоглым пенсiянерам гэта вельмi патрэбна.

Ёсць у Паставах мэблевы цэнтр, прадпрыемства маладое, новай, прыватнай формы ўласнасцi. Выпускае яно ў асноўным дзверы. Працуюць тут ужо каля 600 чалавек. Аб’ёмы немалыя. А вось адыходы вытворчасцi, так званыя абрэзкi, вельмi дапамагаюць многiм пастаўчанам. Сёлета i я ўжо карыстаўся паслугамi гэтага цэнтра. Заплацiў 35 тысяч — i неяк ужо позна вечарам, шарэла, пазванiлi: можна цяпер прывезцi? Вязiце. Выкулiлi мне ў дварышча два пачакi. У адным тонкiя абрэзкi, а вось у другiм — тоўстыя аполкi. Да таго ж пачакi парвалiся, давялося абрэзкi складаць у роўныя кучы. Назаўтра чалавек са «шведкай» за дваццаць тысяч распiлаваў iх. Побач з iм гнуўся i я, бо распiлаванае трэба адкiдваць убок. Ну, а шчапаў, насiў, складаў я iх ужо адзiн. Мацi ў такой справе не памочнiца. Адзiн сябар зламаў рукi, сусед быў на працы. Ды i ў гэту гарачую пару рэдка знойдзеш вольнага чалавека. За два днi ўправiўся. Вялiкая паветка ўляглася, няхай сохне надалей. А на гэту зiму ды i не толькi на адну — дроў назапашана раней. Такiя ўжо мы, беларусы, асаблiва ў правiнцыi. Без трывалага запасу тых жа дроў не можам абысцiся, не жывём — з плеч ды ў печ — так што ацеплiлiся.

Вiцебская вобласць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць народная мудрасць — санi трэба рыхтаваць летам. Гэта так, але найбольш яна пасуе палiву. Менавiта палiвам чалавек прадбачлiвы i гаспадарлiвы займ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика