Леанiд МАЛЬЦАЎ, мiнiстр абароны: «Пасадкi на аўтадарогі неўзабаве стануць для нашых лётчыкаў звычай
Сымон СВIСТУНОВIЧ
На аўтамагiстралi Брэст—Мiнск 4 жнiўня зрабiлi пасадку самалёты МIГ-29 i СУ-27, якiя базiруюцца на 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базе.
Чытачам растлумачу, што на «алiмпiйцы», памiж Iвацэвiчамi i Баранавiчамi, ёсць аэрадромны ўчастак дарогi. I знешне ён адрознiваецца ад астатняй аўтамагiстралi толькi тым, што на iм адсутнiчае газон, якi раздзяляе палосы руху. У нас ужо былi пасадкi на аўтадарозе больш лёгкiх самалётаў, а вось пасадка такiх самалётаў, як МIГ-29 i СУ-27 на аэрадромны ўчастак магiстралi ажыццяўлялася ўпершыню ў гiсторыi. Пра важнасць падзеi сведчыць i той факт, што на адпрацоўку пасадкi самалётаў прыбыў мiнiстр абароны Л. Мальцаў. А для чаго патрэбны такiя пасадкi? Пытанне заканамернае. Па-першае, участкi аўтамагiстральных дарог могуць выкарыстоўвацца ў якасцi запасных аэрадромаў i аэрадромаў разгрупавання авiяцыi. Па-другое, — гэта падрыхтоўка лётнага саставу. Убачыўшы перакрыты ад аўтамабiльнага транспарту ўчастак «алiмпiйкi», падумалася, што на яго пасадзiць самалёт даволi лёгка, але каб гэта зрабiць, павiнны быць задзейнiчаны розныя вайсковыя часцi i падраздзяленнi. Яны абавязаны падтрымлiваць радыёсувязь, радыёлакацыйны кантроль палётаў авiяцыi, выдаваць радыёлакацыйную iнфармацыю на пункты баявога ўпраўлення авiяцыяй, а таксама вырашаць задачы iнжынерна-аэрадромнага, тэхнiчнага i тылавога забеспячэння. А гэта не толькi падрыхтоўка ўзлётна-пасадачнай паласы, запраўка самалётаў, маскiроўка тэхнiкi, авiяцыйнае прыкрыццё раёна палётаў, але i адпрацоўка ўзаемадзеяння з экiпажамi, з выканаўчымi i распарадчымi органамi ўлады.... Хоць сама пасадка працягваецца каля хвiлiны цi яшчэ менш. Пасадкi, як затым i ўзлёты самалётаў, прайшлi на выдатна. МIГ-29 пiлатавалi: палкоўнiк Альфрэд Краўчонак — лётчык-снайпер i падпалкоўнiк Юрый Асаўцоў — лётчык 1 класа, СУ-27 — палкоўнiк Юрый Вараб’ёў — лётчык 1 класа i падпалкоўнiк Анатоль Мароз — лётчык 1 класа. Гэта сказана для таго, каб падкрэслiць, што пасадку даверылi вопытным лётчыкам. Але ў хуткiм часе i маладыя пiлоты здолеюць паўтарыць тое ж самае. — Неўзабаве такiя пасадкi стануць звычайнай справай i кожны лётчык здольны будзе пасадзiць самалёт на аэрадромны ўчастак дарогi, — заявiў мiнiстр абароны. А пiлоты былi аднадушныя ў тым, што з тэхнiчнага боку пасадка не была складанай i тут, найперш, прысутнiчаў псiхалагiчны фактар. — Нiчога надзвычайнага не было, хоць нязвыкла бачыць бясконцую пасадачную паласу — аўтамагiстраль, — падзялiўся сваiмi ўражаннямi палкоўнiк Ю. Вараб’ёў. Палёты з пасадкамi на аўтамагiстраль паказалi, што да дарожнiкаў няма нiякiх прэтэнзiй. Успомнiм, што на аэрадромах пакрыццё бетоннае, а на аўтамагiстралi — асфальт, i няхай тут ён больш моцнага саставу, тым не менш не аэрадром. Але пасля пасадкi 20-тоннага СУ-27 пакрыццё дарогi засталося без змяненняў. Зладжана дзейнiчала мiлiцыя i ДАI, было поўнае паразуменне з дзяржаўнымi органамi, а гэта крок наперад, бо раней здаралiся розныя накладкi i нестыкоўкi. I апошняе. Лётчыкi заўсёды i ва ўсiх краiнах з’яўляюцца элiтай армii. I гледзячы, як з аглушальным грукатам, амаль вертыкальна рвануў у неба МIГ-29, падумалася: «Такой махiнай могуць упраўляць толькi сапраўдныя мужчыны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтамагiстралi Брэст—Мiнск 4 жнiўня зрабiлi пасадку самалёты МIГ-29 i СУ-27, якiя базiруюцца на 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базе
|
|