21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб цяжарная патрапіла пад амністыю, яна павінна яе купіць

25.08.2009 21:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выйсці на волю па амністыі могуць не 3512 чалавек, як падлічылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, а амаль 6 тысяч. Калі яны сабе гэтую амністыю купяць.

Як стала вядома "Еўрарадыё", патрапіць пад закон “Аб амністыі”, падпісаны ўжо прэзідэнтам, тэарэтычна могуць разлічваць амаль 6 тысяч чалавек. Але галоўнай адметнасцю сёлетняй амністыі з’яўляецца тое, што разлічваць на яе могуць у першую чаргу толькі тыя асуджаныя, якія кампенсавалі нанесеную дзяржаве і пацярпелым шкоду. А паводле звестак Генпракуратуры, 3820 чалавек з усіх патэнцыйных прэтэндэнтаў на датэрміновае вызваленне грошы не вярнулі. Таму, па падліках МУС, рэальна разлічваць на амністыю могуць толькі 3512 асуджаных. У тым ліку цяжарныя жанчыны і людзі, старэйшыя за 55-60 гадоў.

"Еўрарадыё" вырашыла даведацца, ці выйдуць цяжарныя жанчыны на волю, калі яны не кампенсавалі нанесеную шкоду.

Старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Белашэўскі адказаць штосьці канкрэтнае на гэта пытанне не здолеў. Нягледзячы на тое, што менавіта іх камісія вывучала праект закону, перш чым ён патрапіў на абмеркаванне да астатніх дэпутатаў. Кажа, яны закон прынялі, а ўсе нюансы амніставання на сумленні Дэпартамента па наглядзе за выкананнем пакарання МУС.

Анатоль Белашэўскі: “У адпаведнасці з нашым законам, трапляе пад амністыю 3512 чалавек. З іх больш за 1600 знаходзяцца ў калоніях закрытага тыпу, больш за 800 - адкрытага, і 980 чалавек трапляюць, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях. Вось і ўвесь кантынгент. А далей там - хто пагасіў, хто не пагасіў, хай разбіраюцца”.

Як патлумачыў "Еўрарадыё" начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выкананняў крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка, цяжарнасць яшчэ не азначае гарантаванага выхаду на волю па амністыі. Ёсць і іншыя ўмовы, якія павінны адпавядаць артыкулам Закону “Аб амністыі”.

Юрый Гарошка: “Возьмем цяжарную жанчыну. Так, яна цяжарная. Потым глядзім - ёсць склад злачынства, які ўвогуле не трапляе пад амністыю. Незалежна ад таго, цяжарная яна ці не. Потым глядзім, ці прымянялася да яе амністыя раней. Ці здзейсніла паўторнае злачынства. Такія моманты, што трэба будзе разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку”.

Але нават калі ўсё пералічанае адпавядае патрабаванням, кажа супрацоўнік Генпракуратуры, аднак шкода дзяржаве альбо прыватнай асобе не кампенсаваная, на амністыю можна забыцца.

Юрый Гарошка: “Калі шкода не кампенсавана на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі, то яна на гэтага чалавека не можа быць распаўсюджана”.

Якім чынам асуджаны будзе выплочваць кампенсацыю, дзяржаву не цікавіць. Калі канфіскаванай маёмасці і заробленых на “зоне” грошай не хапае разлічыцца, дапамагаць гэта зрабіць могуць сваякі, суседзі і проста людзі, які захочуць дапамагчы.

Юрый Гарошка: “Варыянтаў шмат: сваякі могуць дапамагчы. Муж узяў ды кампенсаваў шкоду - ідзі дамоў. Вёскай хай збіраюць грошы. Дыяспары збіраюць. Розніцы няма, галоўнае, каб была кампенсавана шкода”.

Супрацоўнік Генпракуратуры кажа, што калі грошы возьмуцца збіраць усім светам, то колькасць амніставаных можа павялічыцца з 3512 да 5940 чалавек.

Юрый Гарошка: “Усе гэтыя больш як 5 тысяч могуць пайсці на волю, калі кампенсуюць нанесеную шкоду”.

Такія ўмовы амніставання тычыцца не толькі цяжарных жанчын, але і сталых людзей - жанчын, якія дасягнулі 55-гадовага, і мужчыны 60-гадовага ўзросту. Праўда, нягледзячы на ўсю меркантыльнасць сёлетняй амністыі, скарыстацца гэтым, да прыкладу, прыхільнікам Аляксандра Казуліна не ўдасца. Грошы на аплату нанесенай ім дзяржаве і АМАПаўцу, якому ён падраў куртку, “шкоды” людзі б сабралі. Але тры папярэджанні аб парушэнні адміністрацыйнай дысцыпліны стануць непераадольнай перашкодай на шляху да волі.

Зміцер Панямонаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйсці на волю па амністыі могуць не 3512 чалавек, як падлічылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, а амаль 6 тысяч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика