Рух «За свабоду» будзе распаўсюджваць бел-чырвона-белыя флікерыРух «За свабоду» падтрымаў акцыю ДАІ. Дзеля бяспекі пешаходаў на дарогах актывісты Руху выпусцілі першую серыю флікераў з выявай нацыянальнага сцяга. Ініцыятар акцыі Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Руха, перакананы, што флікеры паспрыяюць бяспецы на дарогах. «Мы не хочам, каб беларусы гінулі пад коламі аўтамабіляў. Яны мусяць быць бачнымі ў цемры, — кажа Юрась Губарэвіч. — Ідэя ўвогуле ўзнікла пасля таго, як супрацоўнікі ДАІ правялі шэраг мерапрыемстваў па папулярызацыі гэтага элементу адзення. Таму мы і замовілі першую партыю флікераў. Выраблена некалькі соцень святлоадбіваючых элементаў. Флікеры будуць распаўсюджвацца бясплатна праз сетку нашых актывістаў пераважна ў рэгіёнах. На іх ёсць нацыянальная сімволіка. Наш нацыянальны сцяг мусіць асвятляць дарогу і ў цемры». Флікер выраблены ў выглядзе рамбавіднага брэлка, на адным баку якога размешчана выява нацыянальнага сцягу, а на другім — сімвал руху «За свабоду». Яго можна будзе мацаваць на заплечніку ці вопратцы. У перспектыве Рух плануе выраб і распаўсюд адбіваючай святло бел-чырвона-белай нарукаўнай стужкі. Прэс-служба Мінскага ўпраўлення ДАІ цалкам ухваляе падобныя ініцыятывы. «Мы шчыра вітаем і нават заахвочваем ініцыятывы арганізацый вырабляць і бясплатна распаўсюджваць флікеры, калі ёсць такая магчымасць. Адна з умоў, каб флікеры адпавядалі пэўным стандартам. Няхай там будзе рэклама арганізацыі. Мы нават самі згодны іх раздаваць у школах і навучальных установах праз нашыя структуры», — паведаміла прэс-сакратар Мінскай ДАІ Жана Трайно. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рух «За свабоду» падтрымаў акцыю ДАІ.
|
|