21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Iльготная раскладка": каму і што па новых правiлах (заканчэнне)

25.08.2009 21:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Заканчэнне. Пачатак тут.)

Усё залежыць ад наступстваў

Звольненыя ў запас асобы, што былi накiраваны для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Афганiстан цi iншыя краiны, будуць карыстацца льготамi толькi ў выпадку атрымання падчас ваенных дзеянняў ранення, кантузii цi знявечання. I да таго ж тут прадугледжваецца яшчэ адна ўмова — такiя асобы не павiнны працаваць зараз.

Што ж да самiх iльгот гэтай катэгорыi грамадзян, то яны наступныя: бясплатнае забеспячэнне лекамi па рэцэптах урачоў, бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў), бясплатнае забеспячэнне iншымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне не больш чым адзiн раз у два гады, бясплатны праезд на ўсiх вiдах (апроч таксi) гарадскога i прыгараднага пасажырскага транспарту, а таксама на мiжгароднiх аўтобусах у межах свайго раёна, бясплатны праезд па спецыяльных талонах на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага цi аўтамабiльнага транспарту i ў беларускiх чыгуначных вагонах туды i назад адзiн раз у два гады або 50-працэнтная скiдка з кошту такога праезду туды i назад адзiн раз у год.

Тэхсродкi плюс пуцёўкi

У цi не самай шматколькаснай катэгорыi, ветэранаў працы, захаваюцца ўсяго дзве льготы — права на забеспячэнне сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi i на забеспячэнне санаторна-курортнай пуцёўкай на ўмовах частковай аплаты ў залежнасцi ад даходу.

Суправаджальнiк не "знiкае"

Як вядома, самастойна дабрацца да здраўнiцы можа далёка не кожны атрымальнiк пуцёўкi. Многiм патрабуюцца суправаджальнiкi, прычым апошнiх таксама закрануць некаторыя змены.

Так, з 17 снежня асобы, якiя суправаджаюць на лячэнне iнвалiда I групы, дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў цi iнвалiда I групы з дзяцiнства ў вынiку наступстваў Вялiкай Айчыннай вайны могуць разлiчваць на бясплатны праезд да здраўнiцы на ўсiх, апроч таксi, вiдах гарадскога, прыгараднага транспарту, на мiжгароднiм аўтобусе ў межах свайго адмiнiстрацыйнага раёна, а таксама на бясплатнае забеспячэнне санаторна-курортнай пуцёўкай без лячэння. А асобам, якiя суправаджаюць iнвалiда вайны I групы, апроч таго даецца права на атрыманне адзiн раз у год 50-працэнтнай скiдкi з кошту праезду ў здраўнiцу (туды i назад) на ўнутраных лiнiях воднага, паветранага, аўтамабiльнага пасажырскага транспарту цi ў вагонах беларускага фармiравання пасажырскiх цягнiкоў.

Парушыў — застаўся нi з чым

Цi не галоўная асаблiвасць прадастаўлення льгот людзям з абмежаванымi магчымасцямi — прызнанне таго, што iнвалiднасць не наступiла ў сувязi з проціпраўнымi дзеяннямi, алкагольным, наркатычным цi таксiчным ап’яненнем, а таксама ў сувязi з наўмысным пашкоджаннем уласнага здароўя.

Пры гэтых умовах сiтуацыя выглядае так. Iнвалiды I i II груп будуць мець права на 90-працэнтную скiдку з кошту лекаў цi перавязачных матэрыялаў (у выпадку наяўнасцi адпаведных рэцэптаў i медыцынскiх заключэнняў), на бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў), забеспячэнне iншымi тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне не больш за адзiн раз у два гады (для непрацуючых) цi забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем на ўмовах частковай аплаты ў залежнасцi ад даходу (для працуючых грамадзян гэтай катэгорыi), бясплатны праезд у гарадскiм, прыгарадным пасажырскiм транспарце (апроч таксі) i на мiжгароднiх аўтобусах у межах свайго раёна, нарэшце, на 50-працэнтную скiдку з кошту тэхабслугоўвання i камунальных паслуг. Праўда, апошняя гарантыя датычыцца толькi iнвалiдаў I i II груп, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, пражываюць адны, разам з iнвалiдамi гэтых жа груп цi непрацуючымi пенсiянерамi, што дасягнулi агульнага пенсiйнага ўзросту.

Больш значныя змены чакаюць iнвалiдаў III групы. З 17 снежня ў iх застаецца толькi права на забеспячэнне санаторна-курортнымi пуцёўкамi на ўмовах частковай аплаты ў залежнасцi ад даходу.

Адначасова дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў будуць мець права на бясплатныя лекi па рэцэптах, бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў), забеспячэнне сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, першачарговае штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога, прыгараднага транспарту i на аўтобусах у межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

"Чарнобыльцы" — асобная гаворка

Напэўна, самыя сур’ёзныя змены датычацца "чарнобыльцаў". З 17 снежня да льготнiкаў ужо не будуць адносiцца грамадзяне, якiя бралi ўдзел у лiквiдацыi катастрофы ў 1986—87 i 1988—89 гадах, грамадзяне, эвакуiраваныя цi пераселеныя з зоны адчужэння, першапачатковага i наступнага адсялення, а таксама грамадзяне, якiя пасля аварыi пакiнулi гэтыя зоны самастойна. I ў тым лiку — эвакуiраваныя цi пераселеныя з небяспечных раёнаў дзецi.

Разам з тым пэўныя гарантыi менавiта дзецям застаюцца. Так, непаўналетнiя грамадзяне, якiя пражываюць у зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем, зоне першачарговага i наступнага адсялення, а таксама ў зоне з правам на адсяленне захаваюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне тэрмiнам да аднаго месяца, права на бясплатны праезд у прыгарадным пасажырскiм транспарце, а таксама на бясплатны праезд у пасажырскiх вагонах беларускага фармiравання ў межах Беларусi, на ўнураных лiнiях воднага i мiжгародняга аўтатранспарту ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння, дыспансэрнага, амбулаторнага цi клiнiчнага абследавання i назад.

Прадугледжваюцца пэўныя гарантыi i для грамадзян, якiя пацярпелi ад ЧАЭС непасрэдна. Так, асобы, што перанеслi прамянёвую хваробу, iнвалiды I, II груп i дзецi-iнвалiды ў вынiку катастрофы з 17 снежня будуць мець права на:
90-працэнтную скiдку з кошту лекаў i перавязачных матэрыялаў паводле рэцэптаў цi адпаведных медыцынскiх заключэнняў (грамадзяне з прамянёвай хваробай i "чарнобыльскiя" iнвалiды I i II груп); бясплатнае забеспячэнне лекамi (дзецi-iнвалiды з прычыны Чарнобыля); бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў); забеспячэнне тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi; першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне не больш за адзiн раз у два гады (непрацуючыя iнвалiды-чарнобыльцы); забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем i аздараўленнем на ўмовах частковай аплаты ў залежнасцi ад даходу (працуючыя iнвалiды-чарнобыльцы); бясплатны праезд на ўсiх, апроч таксi, вiдах гарадскога i прыгараднага пасажырскага транспарту, а таксама на мiжгароднiм аўтатранспарце ў межах свайго раёна; на 50-працэнтную скiдку па аплаце за тэхабслугоўванне i камунальныя паслугi — для асобаў, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, пражываюць адны, разам з iнвалiдамi гэтых жа груп цi непрацуючымi пенсiянерамi, што дасягнулi агульнага пенсiйнага ўзросту.

Нарэшце, "чарнобыльскiя" iнвалiды III групы захаваюць iльготу па забеспячэнні пуцёўкамi з частковай аплатай у залежнасцi ад даходу.

На дзяцей амаль без змяненняў

З 17 снежня павiнна спынiцца практыка прадастаўлення бясплатных лекаў на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. У той жа час па сутнасцi ўсе астатнiя гарантыi самым маладым жыхарам застануцца. У прыватнасцi, у дзяцей да 7 гадоў застанецца права бясплатнага праезду на гарадскiм, прыгарадным транспарце, а таксама бясплатны праезд на мiжгароднiх аўтобусах у межах свайго раёна; у дзяцей да 5 гадоў — права на бясплатны праезд у цягнiках цi вагонах беларускага фармiравання i бясплатны праезд на пасажырскiм аўтатранспарце ўнутры краiны без магчымасцi заняцця асобнага месца; для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў на такi праезд працягнуць дзейнiчаць скiдкi, а дзецi з сельскай мясцовасцi змогуць бясплатна ездзiць на навучанне ў беларускiх цягнiках i на аўтамабiльным пасажырскiм транспарце ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Далей. Да дасягнення 18-гадовага ўзросту па-ранейшаму бясплатна змогуць карыстацца гарадскiм пасажырскiм i прыгарадным транспартам дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без бацькоўскай апекi. Плюс да таго дзецям ва ўзросце да 18 гадоў паводле заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii будуць прадастаўляцца бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне. А ў выпадку неабходнасцi накiравання ў здраўнiцы тыпу "Мацi i дзiця" адзiн з бацькоў-суправаджальнiкаў стане плацiць за пуцёўку 15 працэнтаў яе сабекошту.

Прывiлеi дэпутатаў — у мiнулым

I некалькi слоў аб iншых катэгорыях. З 17 снежня асобы, якiя пражываюць у дамах-iнтэрнатах, захаваюць толькi права на атрыманне бясплатных лекаў паводле рэцэптаў, донары — права на забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем i аздараўленнем на ўмовах частковай аплаты ў залежнасцi ад даходу, студэнты i навучэнцы — права на санаторна-курортнае лячэнне з аплатай пуцёўкi ў памеры 15 працэнтаў яе сабекошту i права на аздараўленне з частковай аплатай пуцёўкi ў залежнасцi ад узроўню даходу.

Асобы радавога i кiруючага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях змогуць разлiчваць на атрыманне дапамогi ў ваенна-медыцынскiх арганiзацыях, у выпадку звальнення паводле захворвання ў сувязi з прызнаннем iх непрыдатнымi да вайсковай службы з выключэннем з воiнскага ўлiку — на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне не больш за адзiн раз на працягу двух гадоў, а ў выпадку неабходнасцi працягу шпiтальнага лячэння — на бясплатнае наведванне санаторыя.

Пры гэтым iснуе цэлы пералiк катэгорый, iльготы i прывiлеi для якiх знiкнуць увогуле. У прыватнасцi, гэта датычыцца пракурорскiх работнiкаў, а таксама цяперашнiх i былых дэпутатаў.

Сяргей ГРЫБ

Р. S.  З 17 снежня разам з Законам "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях" у Беларусi пачне дзейнiчаць Указ кiраўнiка дзяржавы "Аб адраснай сацыяльнай падтрымцы насельнiцтва".



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак тут.)Усё залежыць ад наступстваўЗвольненыя ў запас асобы, што былi накiраваны для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Афганiстан цi iншыя краiны, будуць карыстацца льготамi толькi ў выпадку атрымання падчас ваенных дзеянняў ранення, кантузii цi знявечання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика