21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзінокім маці налічваюць умоўныя аліменты замест адраснай дапамогі

25.08.2009 22:14 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жанчынам, якія звярнуліся па адрасную сацыяльную падтрымку, налічваюць віртуальныя грошы, якіх яны ніколі не атрымоўвалі.

Як даведалася Еўрарадыё, зараз у цэнтры сацыяльнай абароны ў асноўным прыходзяць адзінокія маці, бо яны амаль адзіныя, хто можа разлічваць на сацыяльную падтрымку. Аднак у цэнтрах сацыяльнай абароны ўлічваюць не толькі прыбытак маці (у асноўным гэта дапамога на дзіця, аліменты), але і ўмоўныя аліменты, пра якія многія жанчыны чуюць упершыню. Па словах спецыяліста цэнтра сацыяльнай абароны Фрунзенскага раёна сталіцы, калі ў дзіцяці ёсць бацька, тады нягледзячы на тое, плаціць ён афіцыйна аліменты ці не, гэтыя грошы павінны ўлічвацца. А гэта азначае, што шанец атрымаць адрасную падтрымку будзе менш.

Супрацоўніца: Як яна можа быць адзінокай маці, калі ёсць бацька? Калі ў яе пасведчанне аб дзіцяці запісана з яе слоў, значыць, яна адзінокая маці і ў яе ёсць даведка формы №2 з ЗАГСа, тады ўмоўныя аліменты ёй не налічваюцца. Калі яна вызначыла бацькоўства, тады ўмоўныя аліменты налічваюцца.

Еўрарадыё: А што такое ”ўмоўныя аліменты”?

Супрацоўніца: 25% налічваюцца ад бюджэту пражытковага мінімуму.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, што гэта проста віртуальныя грошы, якіх жанчына не атрымлівае, а яны ёй налічваюцца?

Супрацоўніца: Чаму яна іх не атрымлівае? Чаму яна тады не звярнулася ў суд па налічэнне аліментаў, каб яны законна ў яе былі? Можа, яна дамовілася з бацькам дзіцяці, і ён ёй дае грошы на рукі.

Сёння ўмоўныя аліменты складаюць 42 тысячы 400 рублёў.

Як кажа Еўрарадыё намеснік начальніка цэнтра сацыяльнай абароны Цэнтральнага раёна Алена Русаковіч, за месяц да іх звярнулася 15 адзінокіх маці і 3 разведзеныя жанчыны. Калі першыя па прыбытках выходзяць на сацыяльную дапамогу 100%, то другія - пад пытаннем. Жанчыне, якая не звярталася ў суд па налічэнне аліментаў, прыйдзецца ў цэнтры напісаць тлумачальную.

Алена Русаковіч: Калі маці піша, што па спагнанне аліментаў яна не звярталася і іх не атрымлівае, мы тады бярэм умоўныя аліменты. Калі яна звярталася па спагнанне аліментаў у суд, але іх не атрымае, тады яна бярэ даведку ў судзе, і мы гэтыя неатрыманыя грошы не ўлічваем.

Зараз адзінокая маці двухгадовага дзіцяці атрымлівае штомесячную дапамогу ў 168 тысяч рублёў, таму, звярнуўшыся па сацыяльную падтрымку, яна можа прэтэндаваць яшчэ на 198 тысяч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчынам, якія звярнуліся па адрасную сацыяльную падтрымку, налічваюць віртуальныя грошы, якіх яны ніколі не атрымоўвалі.Як даведалася Еўрарадыё, зараз у цэнтры сацыяльнай абароны ў асноўным прыходзяць адзінокія маці, бо яны амаль адзіныя, хто можа разлічваць на сацыяльную падтрымку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика