Грып рухаецца з захаду на ўсходПаводле інфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, за апошнi тыдзень было зарэгiстравана 72 тыс. 162 выпадкi захворвання на грып i вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi, што на 36,5 працэнта больш, чым за папярэднi тыдзень. На пачатак гэтага тыдня грыпавалi ўжо шэсць гарадоў (Лiда, Гродна, Мiнск, Брэст, Барысаў, Жодзiна) i 12 раёнаў (Лiдскi, Гродзенскi, Свiслацкi, Ашмянскi, Бераставiцкi, Мастоўскi, Шчучынскi, Ваўкавыскi, Іўеўскi, Барысаўскi, Бялынiцкi i Брэсцкi). У сталiцы за адзiн тыдзень у медыцынскiя ўстановы звярнулiся больш за 30 тысяч захварэлых. Грып зараз рухаецца з заходнiх рэгiёнаў нашай краiны на ўсход. У Еўропе, дарэчы, грыпуюць ужо 16 краiн, у тым лiку Лiтва, Польша, Румынiя, Балгарыя, Францыя, Iталiя. Самая высокая захваральнасць адзначана ў Венгрыi, Люксембургу, Партугалii, Славенii i Швейцарыi. Надзея НIКАЛАЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, за апошнi тыдзень было зарэгiстравана 72 тыс. 162 выпадкi захворвання на грып i вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi, што на 36,5 працэнта больш, чым за папярэднi тыдзень.
|
|