Мiлiцэйскi кiраўнiк на працягу года прысвойваў грошы, якiя выдзялялiся ў якасцi матэрыяльнай дапамогi яго падначаленым
Пракуратурай Брэсцкай вобласці прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi начальнiк (цяпер ужо былы) следчага аддзела Баранавiцкага ГАУС.
Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, гэты мiлiцэйскi кiраўнiк на працягу амаль цэлага года нахабна прысвойваў грошы, якiя выдзялялiся ў якасцi матэрыяльнай дапамогi яго падначаленым. Такiм чынам у кiшэнi сквапнага следчага аселi 1,5 млн рублёў. Увогуле, як паведамiлi ў Генпракуратуры, за мiнулы год праваахоўнымi органамi Брэсцкай вобласцi выяўлена 413 злачынстваў карупцыйнага кшталту. У лiку асобаў, якiя заплямiлi гонар мундзiра, 11 супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, 3 работнiкi Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, 2 чэкiсты i 45 мытнiкаў. У суды было накiравана 147 крымiнальных спраў, узбуджаных супраць 192 карупцыянераў. Памер шкоды толькi па завершаных у судах справах такога кшталту склаў больш за 273 млн рублёў. Адметна, што на стадыi расследавання парушальнiкi закона вярнулi дзяржаве 91,2 млн рублёў, а падчас судовых працэсаў — 10,4 млн рублёў. Мiкола ДЗЯБЁЛА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Брэсцкай вобласці прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi начальнiк (цяпер ужо былы) следчага аддзела Баранавiцкага ГАУС.Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, гэты мiлiцэйскi кiраўнiк на працягу амаль цэлага года нахабна прысвойваў грошы, якiя выдзялялiся ў якасцi...
|
|