Бібліятэкарка атрымала ад чытача нож у спіну
У чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна 33-гадовы мужчына, калі бібліятэкарка, каб знайсці кнігу на ягоную замову, адвярнулася спінай, ударыў яе ззаду нажом-складанчыкам.
Супрацоўнікі чытальні з дапамогай наведнікаў скруцілі злачынцу і перадалі міліцыі. Бібліятэкарцы, якую адвезлі на “хуткай дапамозе” ў лякарню, зрабілі аперацыю, ейнаму жыццю зараз нічога не пагражае. Як распавядаюць калегі пацярпелай, чытач-злачынца, які працуе рабочым на адным з віцебскіх прадпрыемстваў, ужо гадоў пяць рэгулярна наведвае бібліятэку. Кажуць, што рабіў захады, каб пазнаёміцца з дзяўчынай. У чытальні замаўляў у асноўным даведачную і энцыклапедычную літаратуру. На гэты раз ён папрасіў прынесці даведнік для абітурыентаў. У РАУС Чыгуначнага раёна Віцебска паведамілі, што па факце злоснага хуліганства распачатая крымінальная справа. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў зняволення. Вядзецца расследаванне. Ёсць меркаванне, што вынікам агрэсіі стала ўнутраная любоўная драма кнігалюба. Кастусь ПАЛАНЕЦ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна 33-гадовы мужчына, калі бібліятэкарка, каб знайсці кнігу на ягоную замову, адвярнулася спінай, ударыў яе ззаду нажом-складанчыкам. |
|