«Крамбамбуля» адчынiць святочны ЗАГСГурт "Крамбамбуля" рыхтуе шэраг прыемных сюрпрызаў для наведвальнікаў свайго "Рамантычнага канцэрту", які адбудзецца 14 лютага ў West World Club. "Крамбамбульцы" вырашылі падтрымаць шлюбную традыцыю свята ўсiх закаханых. Таму на канцэрт змогуць бясплатна патрапіць усе, хто зарэгіструе шлюб 14 лютага 2008 году. Для гэтага маладым дастаткова будзе паказаць на уваходзе афіцыйнае пасведчанне аб шлюбе. Тых, хто не паспее ў ЗАГС, таксама чакае сюрпрыз: яны атрымаюць магчымасць зарэгістраваць свой шлюб на канцэрце "Крамбамбулі". "Гэта будзе святочная рэгістрацыя, якую будзе праводзіць сам святы Валянцін, – распавядае Лявон Вольскі. – Усе пары атрымаюць адпаведныя пасведчанні, якія будуць дзейнічаць падчас свята. Падаўжэнне тэрміну дзеяння будзе залежыць толькі ад саміх закаханых". З музычнага боку "Рамантычны канцэрт" будзе таксама утрымліваць шэраг прыемных нечаканасцяў, сярод якіх дуэты з прадстаўніцамі розных мастацкіх і музычных плыняў: актрысамі Святланай Зелянкоўскай і Ганнай Хітрык ("ДетиДетей"), рок-вакалісткамі Русяй (Indiga) і Вольгай Самусiк ("Тарпач", Zygimont Vaza), фолк-спявачкай Машай Яр (Yar). Дарэчы, павіншаваць з днём святога Валянціна можна з дапамогай “Святочнага Паштамту”, які працуе на афіцыйным сайце гурта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт "Крамбамбуля" рыхтуе шэраг прыемных сюрпрызаў для наведвальнікаў свайго "Рамантычнага канцэрту", які адбудзецца 14 лютага ў West World Club. "Крамбамбульцы" вырашылі падтрымаць шлюбную традыцыю свята ўсiх закаханых.
|
|