21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рок-карону атрымае "Ляпіс" або "Дзюбель"?

26.08.2009 08:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтую цырымонію даволі часта крытыкуюць, але яшчэ ніхто не прыдумаў штосьці лепшае за яе. 29 лютага ў канцэртнай зале "Мінск" адбудзецца дванаццатая па ліку каранацыя самага выбітнога рок-гурта Беларусі па выніках мінулага года. У ёй прымуць удзел амаль усе тытаны беларускага року — гурты "НРМ", "Нейра Дзюбель", "Крама", а таксама шмат маладых выканаўцаў. Журы, у складзе якога шаснаццаць музычных экспертаў, вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях: Праект года, Альбом года, Песня года, Традыцыі і сучаснасць, Адкрыццё года, Прарыў года, Кліп-года, Рок-карона (гурт года).

Разам са спецыялістамі прыняць удзел у вызначэнні лепшых рокераў могуць і простыя слухачы. На музычным сайце "Тузін Гітоў" зараз праходзіць галасаванне за лепшага выканаўцу года. У спіс намінантаў трапілі Аляксей Шадзько (гурт "Сястра"), Сяргей Міхалок ("Ляпіс Трубяцкой"), Уладзімір Пугач ("J:морс"), Зміцер Вайцюшкевіч, Віталь Артыст ("Без білета"), Лявон Вольскі ("НРМ" і "Крамбамбуля"), Ігар Варашкевіч ("Крама") і Аляксандр Кулінковіч ("Нейра Дзюбель").

Вынікі галасавання будуць аб'яўлены непасрэдна падчас "Рок-каранацыі". Напярэдадні цырымоніі мы распыталі яе арганізатараў, што будзе сабой уяўляць фестываль.

— Хто будзе вядучым "Рок-каранацыі"?
— З мужчынскім тварам мы ўжо вызначыліся — фестываль будзе весці вядомы музыкант Аляксандр Памідораў, а вось наконт сувядучай мы яшчэ думаем, — распавёў нам галоўны рэдактар сайта "Тузін Гітоў" Сяргей Будкін.

— Ці чакаць гледачам нейкіх сюрпрызаў падчас цырымоніі?
— Усе сюрпрызы будуць абмежаваны нашым бюджэтам. Вядомы рэжысёр Вітас Грыгалюнас хацеў зрабіць з "Каранацыі" сапраўднае рыцарскае шоу, але ад гэтай ідэі прыйшлося адмовіцца — мы не знайшлі спонсараў. Хаця, магу вас запэўніць, шоу будзе. Перш за ўсё — музычнае.

— Амаль усе квіткі на "Каранацыю" ўжо раскуплены, а спонсараў няма. Як вы гэта патлумачыце?
— Трэба ў спонсараў спытаць. Магчыма, людзі баяцца ўкладваць грошы ў рок. Наш шоу-бізнэс пакуль што асцярожна ставіцца да роднай мовы, нацыянальнай культуры…

— У цырымоніі не прымуць удзел "Ляпіс" і "J:морс"…
— Затое выступяць "Крама", "НРМ", "Нейра Дзюбель". Да "Оскара" таксама не ўсе зоркі даязджаюць.

— Па якіх крытэрыях будуць вызначацца "рок-каралі" года?
— Выбар экспертаў шмат ад чаго залежыць. Наяўнасць хітоў, аншлагавыя канцэрты, наклады альбомаў — усё гэта мае значэнне. Хаця магу вам адным з першых сказаць, што галоўныя прэтэндэнты на "Рок-карону" ўжо вызначыліся — гэта "Ляпіс" і "Нейра Дзюбель". Думкі членаў журы падзяліліся амаль пароўну. Астатнія канкурэнты засталіся ззаду. Нягледзячы на гэта, трэба зазначыць, што сёлета ў экспертаў было з чаго выбіраць. Такога даўно ўжо не здаралася ў нашым року.

Алег Гаруновіч



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую цырымонію даволі часта крытыкуюць, але яшчэ ніхто не прыдумаў штосьці лепшае за яе. 29 лютага ў канцэртнай зале "Мінск" адбудзецца дванаццатая па ліку каранацыя самага выбітнога рок-гурта Беларусі па выніках мінулага года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика