21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. «Мужыкі» не пісаюць

26.08.2009 09:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Вядомы кожнаму з дзяцінства заклік «Ня сцы, мужык!» заўсёды бянтэжыў сваёй дваістасцю. З аднаго боку, гэта азначала — не бойся, не размазвай соплі, ідзі дай «здачы» таму, хто цябе пакрыўдзіў. З іншага — які ж ты «мужык», калі ад страху абсікаўся? Заклік не спраўляць малую патрэбу быў (і застаецца) своеасаблівым дэвізам саўковага мачызму, які, нібы яблык з чарвяточынай, утрымліваў у сабе глыбока схаваны фізіялагічны збой, страх і, як вынік, паралюш волі. За знешняй разухабістасцю бесшабашнага і аўтарытарнага гасцюхінскага героя хавалася кіслае і бязвольнае аблічча дзядзькі з тэлевізійнай рэкламы «прастамолу». Дзядзька ўсім сваім пакутным выглядам сігналізаваў пра ўласную бездапаможнасць каля дзвярэй прыбіральні. Гэта ад яго мы ўпершыню даведаліся, што сапраўдныя «мужыкі», якім за сорак, часта не пісаюць не ад таго, што яны мача, а ад таго, што — не могуць. У рэкламе прачынялася тайна і прычына гэтай нямогласці: у «мужыка» — прастатыт. Але болей пра гэта — ні слова.

Пра тое, адкуль бярэцца прастатыт у «мужыкоў», якім за сорак, расказвае адмысловая перадача беларускага тэлебачання, што так і называецца — «Мужыкі». Карэспандэнт Азаронак і ягоны суразмоўца народны артыст Ціхановіч сцюдзёным зімовым днём выходзяць у парк, да вялізных камянёў. Немалады мужык-карэспандэнт і яўна не самы здаровы мужык-артыст уссядаюць на гэтыя самыя настуджаныя валуны і пачынаюць доўгую нязмушаную гаворку — на гадзіну ці нават і дзве. Не тое, каб пра нешта настолькі важнае, каб дзеля гэтага катаваць уласнае цела, а так, пра то, пра сё. Пра веру праваслаўную, пра нейкіх асабістых духоўнікаў, пра тое, як «у імя тваё, Госпадзе» была загашана апошняя цыгарэта... Пра што толькі ў нас «мужыкі» ні гавораць. Ды й не важна гэта, бо глядач не слухае, а ўвесь час напружана сочыць за эксперыментам з прастатытам. Тым больш, некалькі камер, ПТВС з кранам, рэйкамі ды іншымі тэлевізійнымі прыладамі паказваюць іх прамозглае доўгасядзенне на халодных камянях з максімальнай рэалістычнай выразнасцю (бабулькі хапаюцца за сэрца). «Мужыкі» зарабляюць прастатыт. Пашыраюць кола спажыўцоў прэпарату «Прастамол».

Прынцып — той самы, што і ў звароце «Ня сцы, мужык!» Мачо не плачуць! На людзях. Гэта пасля, ноччу, каля дзвярэй у прыбіральню... Але пра гэта — у рэкламнай паўзе.

Нешта цалкам адваротнае саўковаму мачызму паказала ў той самы дзень літоўскае тэлебачанне. Нармальны здаровы мужык павінен пісаць, ды яшчэ як!

Мой стары знаёмец культуролаг Пранас Моркус славіцца арыгінальнымі ідэямі. Гэта ён прыдумаў намаляваць на віленскіх тралейбусах партрэты кампазітараў-класікаў. Сядаеш у «двойку» з партрэтам Моцарта, а ў салоне гучыць Моцарт, сядаеш у «Гайдна» — там Гайдн. Зразумела, і Чурлёніса не забылі. Дык вось, ёсць у Моркуса ідэя паставіць у Вільні адмысловы помнік, проста насупраць гарадской Оперы. Гэта будзе масіўны жалезны мужык, які пісае адпаведным масіўным патокам. На табліцы каля пастаменту будзе напісана, колькі кубаметраў ён пісае за хвіліну. Турысты, натуральна, будуць фатаграфавацца з віленскім асілкам, параўноўваць яго з вядомым брусельскім «хлопчыкам, які пісае» (толькі слабавата ў яго гэта выходзіць) і захапляцца Усходняй Еўропай — такой магутнай у сваім патэнцыяле і адважнай у параўнанні са старым сонным Захадам. А называецца скульптура — «Прастамол-Уно».

Пра тое, каб жалезнага гіганта з яго кубалітрамі паставіць у Мінску, не можа быць і гаворкі. (Як, зрэшты, і пра турыстаў.) Бо ў краіне, дзе ўсё асацыюецца з адной асобай, рызыкоўна выглядае любы помнік «мужыку». Таму праспект Машэрава пераймяноўваецца ў праспект невядомых пераможцаў, а помнік Максіму Багдановічу каля Оперы неўзабаве будзе заменены фантанам.

Што да ўсіх астатніх «мужыкоў», дык ад іх у нас у Беларусі вымагаецца толькі адно пачуццё — сарамлівасці. «Ня сцы, мужык!» Нават калі вельмі хочацца. Сядай лепш на гадзінку-другую на ледзяныя валуны і тады — не тое, каб перахацелася, а проста не зможацца. Адсюль і самы распаўсюджаны сёння тып беларускага «мужыка» — гэта той, з рэкламы «прастамолу». А самая характэрная рыса на тварах тых, каго паказваюць у афіцыйнай хроніцы БТ — ад прараба да міністра — паралюш волі.

Нядаўні беларускі анекдот — проста ў тэму. Помніце таго брусельскага хлопчыка? Вырашылі і ў нас у Мінску паставіць такога самага, які пісае. Сабраўся бамонд, сцягнулі з помніка прасціну... Выдатны хлопчык. Але тут жа — шумок у натоўпе: хлопчык не пісае! А чаму, — пытаецца мэр з кавалкам чырвонай стужкі ў руцэ, — хлопчык не пісае? Дык гэта ж, — адказвае скульптар, — беларускі хлопчык. Ён саромеецца. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика