Над жанчынай прайшоў цягнік, але яна гэтага не заўважыла
Над ёй прайшоў цягнік, а яна не прачнулася, бо была вельмi п’яная. 32-гадовая маларытчанка заснула прама на чыгуначных пуцях. Яе шчасце, што ляжала паралельна рэйкам, а не перпендыкулярна.
Машынiст дызель-цягнiка Брэст—Забалацце паспеў заўважыць толькi белыя красоўкi, але было позна, нават экстранае тармажэнне не спынiць цягнiк iмгненна. Пакуль састаў застыў на месцы, над жанчынай прайшлi тры вагоны. Адразу збеглiся людзi, выклiкалi "хуткую дапамогу". А "гераiня" надзвычайнага здарэння нават не прачнулася. Яе расштурхалi, памалу выцегнулi з-пад саставу i ўпэўнiлiся, што дама жывая i здаровая. Шок атрымалi чыгуначнiкi, мiлiцыянеры, а "пацярпелай" хоць бы што. Супрацоўнiкi транспартнай мiлiцыi нават штрафаваць не сталi парушальнiцу, сказалi: падарунак табе на 8 Сакавiка. Справа была напярэдаднi. Але цi зробiць яна высновы i наступныя святы будзе адзначаць больш абачлiва? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Над ёй прайшоў цягнік, а яна не прачнулася, бо была вельмi п’яная. 32-гадовая маларытчанка заснула прама на чыгуначных пуцях. |
|