Гродзенскія архівы супраць “карты паляка”
Супрацоўнікі гродзенскіх архіваў адмаўляюцца выдаваць жыхарам горада даведкі, якія пацвярджаюць прыналежнасць да польскай меншасці. Афіцыйны адказ - адсутнасць неабходных дакументаў.
Але яшчэ некалькі месяцаў таму ў гродзенскіх архівах кожны жадаючы за адпаведную плату мог атрымаць даведку, якая сведчыла пра тое, што яго суродзічы да 1939 года жылі на гэтай тэрыторыі і належалі да польскай нацыянальнасці. Але пасля ўвядзення “карты паляка” гродзенскія архівы адмаўляюцца выдаваць такія даведкі. Супрацоўнікі тлумачаць, што ўстановы не ўтрымліваюць адпаведных дакументаў, а жыхары горада лічаць, што такім чынам улада блакуе атрыманне “карты паляка” грамадзянамі Беларусі. Адзіны дакумент, які могуць атрымаць у архівах грамадзяне польскага паходжання, - даведка пра тое, што да 1939 года чалавек быў пахрышчаны ў тым ці іншым каталіцкім касцёле. Паслуга каштуе 17 долараў, але далёка не ўсе гродзенцы ёсць у базе дадзеных. Супрацоўнікі архіваў раяць звяртацца ў сельскія саветы і шукаць сваю нацыянальную прыналежнасць у пагаспадарчых кнігах. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі гродзенскіх архіваў адмаўляюцца выдаваць жыхарам горада даведкі, якія пацвярджаюць прыналежнасць да польскай меншасці.
|
|