Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Тайныя ўрадавыя харчовыя кантракты Урады ўключылiся ў гонку па заключэннi тайных бартэрных i двухбаковых дамоў з краiнамi, якiя экспартуюць харчаванне, паведамляе брытанская Thе Finаnсiаl Timеs. ААН б’е трывогу: краiнам, якiя развiваюцца, неабходная дапамога, па iх харчовы крызiс ударыць мацней за ўсё. Але свая кашуля блiжэй да цела: дзяржавы iмкнуцца засцерагчы ад крызiсу паставак харчавання ў першую чаргу сябе. У свеце тым часам пачынаюцца галодныя бунты, i ўжо ёсць першыя ахвяры. З лета мiнулага года кошт на прадукты харчавання вырас ў сярэднiм на 45 працэнтаў, паведамляе Арганiзацыя ААН па харчаваннi i сельскай гаспадарцы. Кошты на пшанiцу, рыс, кукурузу i алей сёлета дасягнулi рэкордных узроўняў. Становiшча на мiжнародным рынку прадуктаў харчавання абвастрылася, паколькi вядучыя экспарцёры сельскагаспадарчай прадукцыi забаранiлi экспарт. Аднак гэтыя абмежаваннi можна абысцi шляхам падпiсання ўрадамi двухбаковых кантрактаў, сцвярджаюць дыпламаты. Так, Украiна гатовая скласцi з Лiвiяй дамову аб тым, каб вылучыць 100 тысяч гектараў сваёй зямлi пад вырошчванне збожжа для гэтай паўночнаафрыканскай краiны. Такi крок дазволiць абысцi забарону на продаж збожжавых. Працуе ў гэтым накiрунку i Расiя. У пятнiцу па вынiках перамоў з прэм’ерам Манголii Вiктар Зубкоў заявiў, што Расiя паставiць у Манголiю 100 тысяч тон пшанiцы. Суд за сушку бялiзны ў ташкенце Мэрыя ўзбекскай сталiцы забаранiла яе жыхарам сушыць бялiзну на балконах. Парушальнiкаў пагражаюць аддаваць пад суд i высяляць з кватэр. Гэтая мера, як адзначаецца, уведзеная ў сувязi з падрыхтоўкай да святкавання 2200-годдзя Ташкента. Закон дурны, але закон? У свеце iснуе мноства недарэчных законаў, якiя вымушаныя выконваць мiльёны людзей. Так, напрыклад, у Швейцарыi нельга спускаць ваду ва ўнiтазе пасля 22.00, а ў Вялiкабрытанii забаронена есцi пiражкi з разынкамi. Што цiкава, усе гэтыя дзiўныя правiлы замацаваныя заканадаўча, пiшуць "Новые известия". Па дзiўных указах можна вывучаць традыцыi i асаблiвасцi менталiтэту нацый. Да прыкладу, жыхары Сiнгапура вельмi паважлiва ставяцца да парадку. Так, за выкiнутае на вулiцы смецце штрафуюць на суму, эквiвалентную 600 доларам ЗША. А вось у Тайландзе заканадаўча забаронена таптаць грошы. Справа ў тым, што на ўсiх купюрах i манетах Тайланда намаляваны кароль гэтай краiны. Таптацца па яго партрэтах — непавага да манарха, за якую належыць зняволенне. У Брытанii па-ранейшаму iснуе закон, якi прызнае дзяржаўным здраднiкам чалавека, якi наляпiў дагары нагамi паштовую марку з малюнкам каралевы. А вось у горадзе Ёрку дагэтуль дазваляецца забiваць шатландцаў, праўда, толькi пры ўмове, што апошнiя маюць пры сабе лук i стрэлы. Існуюць i вельмi жорсткiя законы, якiя "сочаць" за грамадскай мараллю. У амерыканскiм штаце Агаё жанчынам забаронена насiць лакавыя туфлi: лiчыцца, што абутак можа адлюстраваць нiжнюю бялiзну. У Аёве забаронена цалавацца даўжэй за пяць хвiлiн. А ў Сан-Францыска нельга мыць свой аўтамабiль, выкарыстоўваючы старую нiжнюю бялiзну. Дарэчы, там жа забаронена разбiваць больш за тры талеркi ў дзень. У Маямi забароненая язда на веласiпедах, не абсталяваных гукавым сiгналам, аднак выкарыстоўваць гукавыя сiгналы веласiпедыстам не дазволена...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урады ўключылiся ў гонку па заключэннi тайных бартэрных i двухбаковых дамоў з краiнамi, якiя экспартуюць харчаванне, паведамляе брытанская Thе Finаnсi |
|