"Дзіцячыя" з дакладнымi ўмовамi
"Дзіцячыя" з дакладнымi ўмовамi
Урад Беларусi пастановай ад 31 сакавiка № 490 зацвердзiў палажэнне аб парадку прызначэння i выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Пры гэтым, як паведамiла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец, у гэтым дакуменце ёсць некалькi адметных момантаў. Прызначэнне i выплата дзiцячых дапамог робяцца па месцы працы, службы цi навучання мацi, а ў выпадку, калi мацi не працуе i не вучыцца, — па месцы працы, службы цi навучання бацькi. Калi ж не працуюць i не вучацца абодва бацькi, дапамога прызначаецца ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. Гэта правiла засталося ранейшым. У той жа час, зазначыла Таццяна Шэметавец, трэба мець на ўвазе: мацi ў поўнай сям’i, якая з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам, рамеснiкам, прыватным натарыусам, членам фермерскай гаспадаркi цi творчым работнiкам, дапамогi прызначаюцца камiсiямi пры райвыканкамах i выплачваюцца органамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. А дзiцячыя дапамогi непрацуючым пенсiянерам прызначаюцца i выплачваюцца дзяржаўнымi органамi па месцы знаходжання пенсiйных спраў. Адной з навацый палажэння стала вызначэнне фактаў сумеснага пражывання i вядзення агульнай гаспадаркi. Не сакрэт, што часта гэта ўплывае на прадастаўленне надбавак да дзiцячых дапамог. Таму, паведамiла Таццяна Шэметавец, факт сумеснага пражывання мацi i асобы, якая не знаходзiцца з ёю ў зарэгiстраваным шлюбе, можа пацвярджацца даведкай аб складзе сям’i, пасведчаннем аб нараджэннi, копiяй судовага рашэння аб усынаўленнi, аб вызначэннi бацькоўства. Або непасрэдна самой мацi — у заяве на прызначэнне дапамогi. Пры гэтым камiсiя па прызначэннi дапамог мае права прызнаць сумеснае пражыванне i вядзенне агульнай гаспадаркi на падставе iншых дакументаў цi звестак. Асобная гаворка аб затрымках з выплатай дзiцячых дапамог у арганiзацыях, якiя маюць праблемы са своечасовымi разлiкамi па зарплаце. У такiм выпадку выплату дапамогi возьме на сябе Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. Але пры ўмове налiчэння ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. І яшчэ адметны нюанс. Як падкрэслiла Таццяна Шэметавец, новае палажэнне не прадугледжвае выплату дапамогi па цяжарнасцi i родах мацi, якiя адмовiлiся ад свайго дзiцяцi ў радзiльным доме. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi пастановай ад 31 сакавiка № 490 зацвердзiў палажэнне аб парадку прызначэння i выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей.
|
|