Дзень здароўя і Дзень Сербii на Кiрмашы
Дзень здароўя і Дзень Сербii на Кiрмашы
Учора адкрылася 6-я духоўна-асветнiцкая выстава "Вербны кiрмаш", падрыхтаваная Беларускай праваслаўнай царквой i выставачным прадпрыемствам "Экспафорум". Экспазiцыя размясцiлася ў Палацы мастацтваў (Мiнск, вул. Казлова, 3) i будзе працаваць да 19 красавiка. Упершыню ў рамках выставы пройдзе Дзень здароўя (16 красавiка а 12-й гадзiне), на якiм спецыялiсты Медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi пазнаёмяць наведвальнiкаў з духоўнымi традыцыямi айчыннай медыцыны. Сумесна з прадстаўнiкамi пасольства Сербii рыхтуецца таксама Дзень Сербii (12 красавiка а 13-й гадзiне), якi будзе прысвечаны як гiсторыi краiны, так i сённяшнiм падзеям у Косаве. Традыцыйнымi сталi ўжо Днi паломнiка i сацыяльнага служэння, якiя рыхтуюць паломнiцкi i сацыяльны аддзел Мiнскай епархii. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адкрылася 6-я духоўна-асветнiцкая выстава "Вербны кiрмаш", падрыхтаваная Беларускай праваслаўнай царквой i выставачным прадпрыемствам
|
|