Беларусь гатова аказаць Hеіnеkеn усебаковую падтрымку на сваiм рынку
Беларусь гатова аказаць Hеіnеkеn усебаковую падтрымку на сваiм рынку
Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб пiваварная кампанiя Hеinеkеn N.V. удзельнiчала ў вытворчасцi ўсiх складальнiкаў пiўной прадукцыi ў краiне. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 красавiка на сустрэчы з кiраўнiцтвам кампанii. "Мы гатовы аказваць вам усебаковую падтрымку, як сваёй, беларускай кампанii. Галоўнае, каб вы самi ставiлi перад намi тэхналагiчныя заданнi, якiя адпавядалi б самым высокiм сусветным стандартам", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Я вельмi рады, што ў нас склалася добрая практыка работы Прэзiдэнта з прадстаўнiкамi буйнога замежнага бiзнэсу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Хацелася б, каб самыя лепшыя кампанii выраблялi i прадавалi пiва ў Беларусi, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Пры гэтым мы асаблiва агаворваем, што частка прадукцыi павiнна iсцi на экспарт. Перакананы, што Hеinеkеn N.V. можа сабе гэта дазволiць". "Разумею, што такая магутная кампанiя, як ваша, можа заняць увесь беларускi пiўны рынак, але мне не хацелася б страцiць айчынныя брэнды, да якiх прывыклi нашы людзi, — заўважыў кiраўнiк дзяржавы. — У сувязi з гэтым я буду прымаць рашэннi наконт Hеinеkеn N.V. толькi параiўшыся з нашымi пiваварамi. І мне хацелася б, каб i вы ўзгаднiлi з iмi свае пазiцыi". Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што любы бiзнэс, якi прыходзiць у Беларусь, павiнен мець i абавязацельствы сацыяльнай накiраванасцi. "Мы хочам, каб тут усё было сумленна, не ва ўрон вам. Хацелася б, каб беларусы, якiя працуюць на вашых прадпрыемствах, не былi пакрыўджаны. Зрэшты, па вопыту прысутнасцi ў Беларусi заходнiх кампанiй ведаю, што такога нiколi не было i не будзе", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. У сваю чаргу старшыня Выканаўчага савета/прэзiдэнт Hеinеkеn N.V. Жан-Франсуа ван Боксмеер заявiў, што яго кампанiя мае сур’ёзны i доўгатэрмiновы iнтарэс да работы ў Беларусi. "Мы доўга прыглядалiся да магчымасцяў работы ў Беларусi i бачым, што прадпрыемства "Сябар" — добрая стартавая пляцоўка для гэтага, i спадзяёмся, што ў далейшым у нас будуць i новыя пляцоўкi", — дадаў Жан-Франсуа ван Боксмеер. Прэзiдэнт Hеinеkеn не выключыў магчымасцi экспарту пiва, вырабленага гэтай кампанiяй у Беларусi. У блiжэйшыя два гады плануецца давесцi аб’ём вытворчасцi пiва на СЗАТ "ПК "Сябар" да 20 млн дал у год. У 2008 годзе Hеinеkеn плануе атрымаць у Беларусi 20 тыс. тон высакаякаснага пiваварнага ячменю. "У Беларусi стабiльны i прадказальны бiзнэс-клiмат. Вельмi шмат пiва iмпартуецца — гэта стымул, каб пiўны iмпарт быў замешчаны нашай прадукцыяй", — адзначыў ван Боксмеер. "Мы жывём у свеце спажыўцоў, а таму арыентаваны на вытворчасць такога пiва, каб спажывец зрабiў свой выбар на яго карысць", — дадаў ён. Урад Беларусi адобрыў здзелку па продажы прадпрыемства гандлёвай маркi "Сябар" пiваварнай кампанii Hеinеkеn N.V. у 2007 годзе. Прадпрыемства "Сябар" вырабляла амаль 13 млн дэкалiтраў у год. Пiваварная кампанiя Hеinеkеn N.V. была заснавана ў 1864 годзе. Кампанiя мае магутнасцi ў 65 краiнах, у яе склад уваходзiць 119 пiўзаводаў. Гэта кампанiя займае па аб’ёмах пiваварэння трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу вытворцаў пiва i першае месца ў Еўропе. Яе рыначны кошт ацэньваецца ў 21,6 млрд еўра. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб пiваварная кампанiя Hеinеkеn N.V. удзельнiчала ў вытворчасцi ўсiх складальнiкаў пiўной прадукцыi ў краiне. Аб гэтым за |
|