Абмежаванні на абарачэнне акцый ААТ у Беларусi будуць адменены
Абмежаванні на абарачэнне акцый ААТ у Беларусi будуць адменены
У Беларусi будуць паступова адменены абмежаваннi на абарачэнне акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення i прыватызацыi, адчужэнне якiх да гэтага часу было забаронена. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 красавiка выдаў адпаведны дэкрэт № 7, якiм унёс змяненнi i дапаўненнi ў дэкрэт ад 20 сакавiка 1998 года № 3 "Аб раздзяржаўленнi i прыватызацыi дзяржаўнай уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь". Адмена абмежаванняў на абарачэнне такiх акцый будзе ажыццяўляцца ў тры этапы ў залежнасцi ад памеру долi дзяржавы ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў. На першым этапе (з 1 чэрвеня 2008 года) адмяняецца абмежаванне на адчужэнне акцый таварыстваў, у статутных фондах якiх доля дзяржавы або адсутнiчае наогул, або складае 75 працэнтаў i больш. Таксама поўнасцю адмяняецца забарона на адчужэнне акцый акцыянерных таварыстваў, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыi, перададзеных сельгасвытворцам, i прадпрыемстваў хлебапрадуктаў. На другiм этапе (з 1 студзеня 2009 года) будуць адменены абмежаваннi на адчужэнне акцый акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы звыш 50 працэнтаў. Пры гэтым на першым i другiм этапе адмена абмежаванняў не распаўсюджваецца на акцыi акцыянерных таварыстваў, якiя забяспечваюць функцыянаванне стратэгiчна значных галiн эканомiкi. На трэцiм этапе (з 1 студзеня 2011 года) усе абмежаваннi будуць поўнасцю адменены. Продаж акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення i прыватызацыi, будзе ажыццяўляцца на конкурсах i аўкцыёнах. Акрамя таго, дзяржава адмаўляецца ад пераважнага права на набыццё долей (акцый) у статутных фондах камерцыйных арганiзацый, створаных у працэсе прыватызацыi. У адпаведнасцi з дакументам, прыватызацыя аб’ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, будзе праходзiць на падставе трохгадовых планаў, якiя зацвярджаюцца ўрадам i мясцовымi Саветамi дэпутатаў. Дэкрэт у цэлым павiнен садзейнiчаць прыцягненню ў эканомiку краiны iнвестыцый, у тым лiку замежных, i далейшаму развiццю рынку каштоўных папер. Дэкрэт уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем некаторых пунктаў, з’яўляецца часовым i прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будуць паступова адменены абмежаваннi на абарачэнне акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе раздзяржаўлення i прыватыза
|
|