Памёр гаспадар, гаспадыні няма i не патрэбна нiкому iх сядзiба, альбо Зноў пра пакiнутыя хаты
Памёр гаспадар, гаспадыні няма i не патрэбна нiкому iх сядзiба, альбо Зноў пра пакiнутыя хаты
За кожнай пустой хатай — чалавечая драма. Калi нiкому не патрэбна бацькоўская сядзiба, роднае гняздо, то для гэтага ёсць нейкiя важкiя прычыны. I яны выцякаюць з працэсаў, якiя ўжо даўно адбываюцца ў вёсцы. Не будзем сваю ўвагу засяроджваць на лiчбах па кожным раёне цi населеным пункце, скажу толькi, што на Брэстчыне пустых хат пад 20 тысяч — цэлы горад. А працэс той пачаўся гадоў трыццаць таму, калi пачалi адмiраць вёскi. Але гэты працэс натуральны. Наша вёска стагоддзямi знаходзiлася ў закансерваваным стане i ў ёй з пакалення ў пакаленне мала што мянялася. З правядзеннем калектывiзацыi рухнуў традыцыйны ўклад жыцця, у вёсцы адбылiся небывалыя змены. Не будзем тут гаварыць пра ўсе мiнусы i плюсы тагачасных пераўтварэнняў, але вёска абудзiлася, прыйшла ў рух. I разам з гэтым нараджалiся ў сталiчных чыноўнiкаў iдэi падцягнуць вёску па сваiм узроўнi да горада, а драўляная хата не ўпiсвалася ў канцэпцыю тых пераўтварэнняў. Пачалi ўзводзiць пасёлкi з дамамi ў некалькi паверхаў, i думалася, што селянiн з гэтай прычыны стане гараджанiнам i забудзе пра бацькаву хату. I сапраўды, кватэра з выгодамi, праца з прыстойнай зарплатай спакусiлi многiх вяскоўцаў, найперш маладых. I хоць людзi гарадскiмi не сталi, але драўляная хатка згубiла сваю былую каштоўнасць. Усiм захацелася мець кватэру цi цагляны дом. I тады, трэба прызнаць, будаўнiцтва iшло маштабнае, i для сённяшнiх аграгарадкоў асновай сталi ўзведзеныя за савецкiм часам пасёлкi i адноўленыя цэнтральныя сядзiбы калгасаў. Вось тады i з’явiлiся неперспектыўныя вёскi, бо многiя хацелi жыць у перспектыўных. Праўда, гэта ўсё ж другi этап мiграцыi сельскiх жыхароў i ён не быў такiм балючым, як першы. У часы Хрушчова сыход з вёскi моладзi быў масавым, i пакуль жылi бацькi, пустых хат не было ў вялiкай колькасцi, а калi састарэлыя паступова пачалi памiраць, то ўзнiкла праблема i пiк яе выпаў на перыяд суверэннай Беларусi. * * * I ўсё ж чаму хаты застаюцца пустымi? Першая прычына ў тым, што дзецi пакiнулi бацькоў даўно, абжылiся i махнулi на бацькаву хату рукой. Вялiкiх грошай за яе не возьмеш, а клопату больш, чым прыбытку. Другая прычына iншая, бо наследнiкi жывуць побач i ад спадчыны не адмаўляюцца. Ехаў неяк на Мiлавiды i вырашыў, каб не рабiць крук, спрасцiць дарогу праз лес. Непадалёк ад вёскi Навасады ўбачыў хату пры дарозе. Акно выбiта, а фiранка звiсае, як сцяг капiтуляцыi. Здавалася, не ўстаяла перад часам. Прайшоў за агароджу з сеткi-рабiцы, падняўся на ганак. На дзвярах замок, а шыбы ў акне няма. На кухонным стале бутэлькi з-пад "чарнiла", на лаве самаробны электраабагравальнiк. Зазiрнуў у другое акно: два ложкi з лахманамi, а на падлозе агарак свечкi i рыззё наў-кол. Вiдавочна, гэтую хату аблюбавалi мясцовыя выпiвохi i валацугi, хоць будынак яшчэ даволi моцны, а перад хатай над склепам цагляныя сцены... Склалася ўражанне, што гаспадара тут няма, бо на другi бок дарогi праз нейкую сотню метраў, таксама хаты з забiтымi дошкамi вокнамi, але там знешне ўсё ў парадку. Пачаў высвятляць i мне растлумачылi, што ва Уцёсе, якi з’яўляецца цэнтральнай сядзiбай сельгаскааператыва, жыве сын памерлых i нешта i там у яго не ўсё ладзiцца. Але ён абяцаў навесцi парадак, хоць я гляджу на сiтуацыю скептычна. Каб прывесцi тую хату да ладу, неабходна мець грошы i прыкласцi рукi. Паставiць новыя рамы, зашклiць вокны, перакрыць дах, умацаваць фундамент, пафарбаваць... па сённяшнiм часе набярэцца салiдная сума i далёка не ў кожнага яна ёсць. I не дзiўна, што хата з гаспадаром, але ў запусценнi. I трэцi фактар, якi ўплывае на сiтуацыю з пустымi хатамi — жаданне прадаць iх па цане, вышэйшай за рынкавую. У вёсцы, дзе знаходзiцца мая дача, ёсць хаты, у якiх нiхто не жыве, але нашчадкаў не задавальняе сума, якую даюць пакупнiкi. За адну хату давалi 3,5 тысячы долараў, але сямёра дзяцей памерлых не маглi прыйсцi да паразумення. Адны былi згодныя прадаць, а другiя лiчылi, што цана нiзкая. I так браты i сёстры перасварылiся, што толькi праз дзесяць гадоў пагадзiлiся прадаць хату за 2000 долараў — больш ужо нiхто не даваў. Цана вызначаецца некалькiмi фактарамi. Даводзiлася бачыць дамы-харомы, складзеныя з бярвенняў шырынёй у паўметра, вокны "венскiя", а нiхто не купляе. I галоўная прычына ў тым, што далёка ад чыгункi i асфальтаванай дарогi. Нават i для дачы не падыходзiць, а каб жыць, то працы няма. Але калi раскласцi гэты дом на складнiкi i падлiчыць, у колькi выльецца будоўля такога дома, то трэба будзе ўкласцi дзесяткi мiльёнаў. Даводзiлася многа бачыць хутароў i невялiкiх вёсачак, дзе хату можна было б набыць за пару сотняў долараў, але ў тым месцы яна i задарма не патрэбная. Неабходна ўлiчваць, што калi хата доўгi час пуставала, то на яе рамонт трэба будзе патрацiць суму, якая часам у некалькi разоў большая, чым пакупная. Прыватнiку прадаць хату прасцей. Хоць сёння неабходна на яе аформiць адпаведную дакументацыю. А вось, напрыклад, у СВК куды большыя праблемы. У вёсцы Лаўрынавiчы мясцовы сельгаскааператыў хацеў прадаць пару хатаў, якiя належалi гаспадарцы. Цану на будынкi павiнна было ўстанавiць БТI (бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi). Прыехалi адтуль спецыялiсты i ацанiлi хаты па 7 тысяч долараў, хоць, на думку старшынi СВК, тыя хаты пацягнуць не болей чым на два мiльёны рублёў. — Нас папрасiлi ацанiць будынкi па рынкавай цане i мы зрабiлi гэта, улiчваючы iх знос, кошт зямлi... I хоць у нас не было аб’екта для параўнання, тым не меней нашы спецыялiсты прытрымлiваюцца ўстаноўленых iнструкцый. I яшчэ, калi б тыя хаты праходзiлi не па рынкавым, а па ацэначным кошце, то цана iх была б працэнтаў на трыццаць меншай, — патлумачылi ў Баранавiцкiм БТI. Здавалася б, хаты, як кааператыўная маёмасць, можна было б прадаць i паводле рашэння праўлення, а выходзiць, што зрабiць гэта нельга. I ўсё ж сiтуацыя пакрысе мяняецца. За вёскай Буды, на мяжы Ляхавiцкага i Ганцавiцкага раёнаў, даводзiлася бачыць непадалёк ад чыгункi пустыя хаты. А вось апошнi раз ехаў, то прыкмецiў, што адну перакрылi руберойдам, а другую разабралi i ўжо ўзялiся за печ — цэгла складзена ў акуратныя стосы. * * * Кожны раз, праязджаючы каля хаты з выбiтымi шыбамi i расчыненымi наўсцяж дзвярыма, спыняюся i з хваляваннем пераступаю парог. У хаце жылi, нараджалiся i памiралi. Нягледзячы на доўгi час з той пары, калi тут зрабiў свой апошнi выдых гаспадар (гаспадыня), усё ж адчуваецца прысутнасць аўры — дыханне мiнуўшчыны, якую пранеслi тыя, хто жыў тут. ...Паламаная шафа, у якой яшчэ нешта ёсць, а астатняе — немудрагелiстая сялянская вопратка — параскiдана. На сцяне, у самаробнай рамцы вiсяць цьмяныя здымкi, разламаная канапа i на кухнi таксама чужыя пагаспадарылi — выламалi з печы дзверы, жалезныя вугалкi... Але гэта яшчэ самы "лепшы" стан закiнутых хат, як правiла, усё, што можна было выламаць, ужо даўно выкрадзена. Найперш бяруць тое, што спатрэбiцца ў гаспадарцы: дошкi, бочкi, кафля, дзверы, а здараецца, на стары прас цi пагнуты серп нiхто ўвагу не звяртае. Такiм чынам давялося сабраць: некалькi прасаў, сярпоў, падкоў, цэп... I нават каваны цвiк цiкавы. А неяк падняў парваны кавалак тканiны, прыгледзеўся, а гэта слуцкi пояс з надпiсам "У градзе Слуцку". Цяпер той пояс знаходзiцца ў музеi Максiма Багдановiча, але гэта асобная размова. I я зразумеў, што калi ад старадаўняга будынка застаўся хоць падмурак, то ёсць сэнс каля яго пастаяць, пахадзiць i агледзецца. Сюрпрызы могуць быць там, дзе iх i не чакаеш. Тысяча людзей пройдзе, а нешта дужа каштоўнае, нават не ў матэрыяльным плане, можа чакаць менавiта гэтага чалавека. I тады ўсе будуць дзiвiцца: як такое можна было не ўбачыць?! * * * Пакiнутыя хаты i адмiраючыя вёсачкi — рэчаiснасць часу. Адыходзiць у нябыт частка нашага мiнулага. Але не трэба гэта аплакваць. Вунь у джунглях знаходзяць пакiнутыя гарады з храмамi, па якiх скачуць малпы — нiчога. Справа вучоных "ламаць галаву", з якой нагоды людзi сышлi з iх, а жыццё дыктуе свае ўстаноўкi, i чалавек прытрымлiваецца iх. Сёння ў эканамiчна развiтых краiнах Еўропы пражывае ў сельскай мясцовасцi 10—20 працэнтаў насельнiцтва, а ў нас, здаецца, 36 i неўзабаве мы дагонiм Еўропу. На Брэстчыне ў гарадах адчуваецца прырост насельнiцтва — нараджаюцца дзецi, а ў вёсках наадварот. Так, у Ляхавiцкiм раёне памерла 579 чалавек, а 274 нарадзiлася. У некаторых населеных пунктах дэмаграфiчная сiтуацыя ўвогуле крытычная. На тэрыторыi Куршынавiцкага сельсавета нарадзiлася 8 дзяцей, а старых памерла 33, у Крывошынскiм адпаведна 20 i 73, Востраўскiм — 13 i 64 чалавекi. Зыходзячы з гэтага, прырост пустых хат будзе працягвацца, хоць пэўны працэнт разбяруць на дровы, зруйнуюць бульдозеры i ад гэтага нiкуды не падзецца. Жыццё працягваецца. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За кожнай пустой хатай — чалавечая драма. Калi нiкому не патрэбна бацькоўская сядзiба, роднае гняздо, то для гэтага ёсць нейкiя важкiя прычыны. I яны
|
|