Павялiчваюцца цэны на цеплавую i электраэнергiю для рэальнага сектара
Павялiчваюцца цэны на цеплавую i электраэнергiю для рэальнага сектара
Як паведамiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на пасяджэннi Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях, з 1 красавiка 2008 года цэны на электрычную энергiю плануецца павялiчыць на 2,7 працэнта, на цеплавую — на 2,9 працэнта. Уладзiмiр Сямашка нагадаў, што з 2008 года газ для Беларусi падаражэў на ўваходзе на 19,5 працэнта. Уладзiмiр Сямашка паведамiў, што нядаўна ў Расii было заяўлена аб намеры адысцi ад прынцыпу роўнадаходнасцi цэнаў на газ (у адпаведнасцi з беларуска-расiйскiмi дамоўленасцямi працэс пераходу на роўнадаходныя цэны на газ павiнен завяршыцца да 1 студзеня 2011 года). "У Расii пачынаюць ужо асцерагацца таго шоку, якi можа адбыцца ў сувязi з рэзкiм скачком цэнаў: пры ўстанаўленнi роўнадаходнай цаны газ у Расii падаражэе практычна на 100 працэнтаў, — заўважыў першы вiцэ-прэм’ер. — У сувязi з гэтым у Расii вырашаюць, як расцягнуць гэты працэс на больш працяглы тэрмiн". Таму, лiчыць Уладзiмiр Сямашка, у Беларусi таксама ёсць падставы для таго, каб расцягнуць гэты працэс i зрабiць пераход да роўнадаходных цэнаў менш балючым i пазбегнуць шоку. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на пасяджэннi Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях, з 1 красавiка 2008 года цэны |
|