21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людзi з пушчы

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людзi з пушчы

18 красавіка — Мiжнародны дзень помнiкаў i гiстарычных мясцiнаў

Самыя першыя людзi, якiя ступiлi на землi Белавежскай пушчы, былi паляўнiчымi на... паўночнага аленя.

Гiсторыкi сцвярджаюць, што вадзiлася гэтая дзiўная жывёлiна тут у пасляледавiковы час. На тэрыторыi Нацыянальнага парку першыя людзi пасялiлiся каля 12 тысяч гадоў таму. Пра гэта дакладна скажуць у Iнстытуце гiсторыi Акадэмii навук Беларусi, дзе ажыццяўляецца ўнiкальны iнавацыйны праект па вывучэннi мiнуўшчыны Нацыянальнага парку яшчэ з часоў сiвой даўнiны.

Дзе не ступала нага археолага

Дакладна вядома, што першыя насельнiкi пушчы належалi да свiдэрскай культуры — яе прадстаўнiкi якраз i палявалi на паўночнага аленя. Яны вандравалi з месца на месца за статкамi аленяў, перапраўлялiся праз рэкi, рабiлi для сябе стаянкi, дзе потым маглi ўзнiкнуць паселiшчы, бачна па матэрыялах, якія атрымалі археолагі...

Да гэтага часу грунтоўных археалагiчных даследаванняў у Белавежскай пушчы практычна не праводзiлася. Але летась археолагi праводзiлi раскопкi ў басейнах рэк Лясная Правая, Лясная Левая, Нараў i iншых. Атрыманыя вынiкi далi магчымасць стварыць рэестр помнiкаў археалогii каменнага i бронзавага вякоў: iх сёння 52 — стаянкi, паселiшчы i асобныя месцазнаходжаннi першых жыхароў сучаснага Нацыянальнага парку "Белавежская пушча".

Спачатку археолагi "пайшлi ў разведку" — пачалi капаць памiж вёскамi Вiлы i Камянюкi ў Камянецкiм раёне. На невялiкiм адрэзку —прыкладна на працягу пяцi кiламетраў на ўзбярэжжы рэк з аднаго i другога боку — выявiлi звыш дзесяцi новых (пра некаторыя было вядома) помнiкаў археалогii: стаянак i паселiшчаў, на якiх пражывала насельнiцтва яшчэ з каменнага веку...

Раскопкi вялi ў розных месцах. Каля вёскi Вiлы два помнiкi капаў Вадзiм Лакiза, каля вёскi Камянюкi праводзiлi раскопкi Вадзiм Белявец i Алена Калечыц. Кожны атрымаў здабычу: крамянёвыя вырабы, фрагменты керамiкi, металiчныя вырабы. Самыя раннiя са знойдзеных матэрыялаў адносiлiся да эпохi мезалiту (8 тысяч гадоў таму). Але адна маленькая знаходка прынесла i радасць, i калi хочаце, археалагiчную сенсацыю. Крамянёвы наканечнiк стралы, якi звязваецца з iснаваннем на гэтых землях археалагiчнай культуры лiнгбi, цi ваўкшанскай культурай. Рукi аднаго з самых раннiх нашых продкаў вырабiлi яго недзе 10 тысяч гадоў да нашай эры! Пакуль наканечнiк адзiн, то нельга рабiць канчатковыя высновы. Але сама знаходка можа быць доказам таго, што людзi ўпершыню тут з’явiлiся на некалькi тысячагоддзяў раней, чым лiчылася.

знаходка самай першай ляпной керамiкi, якая з’яўляецца i на тэрыторыi Заходняй Беларусi, i на тэрыторыi Нацыянальнага парку. Калiсьцi гэта былi багата арнаментаваныя збаны з вялiкай колькасцю арганiчных дамешак у цеста. Гэтыя знаходкi пашыраюць веды пра нёманскую неалiтычную культуру.

— Новымi з’яўляюцца матэрыялы культуры шнуравой керамiкi, — гаворыць Вадзiм Лакiза. — Гэта сведчыць аб iндаеўрапеiзацыi Беларусi i дае падставу яшчэ раз паразважаць аб тым, як i з якога боку адбывалася засяленне гэтай тэрыторыi. Калi нёманская неалiтычная культура — гэта мясцовае насельнiцтва са сваiмi звычаямi, прысвойвальнымi формамi вядзення гаспадарання, то менавiта новае насельнiцтва, якое прыходзiць на тэрыторыю Беларусi з Захаду, прыўносiць новыя традыцыi. I гэтыя новыя традыцыi ў першую чаргу звязаныя з вытворчай формай гаспадарання. Напрыклад, жывёлагадоўля i земляробства прыйшлi да нас такiм чынам. У трэцiм тысячагоддзi да нашай эры нашы продкi сталi займацца жывёлагадоўляй. Тут можна казаць пра культуру шарападобных амфар, пра культуру шнуравой керамiкi. Насельнiцтва гэтых культур перадавала навыкi такой гаспадаркi мясцовым.  Калi казаць пра земляробства, то ў апошнiя гады ўсё больш звестак аб з’яўленнi земляробства яшчэ ў эпоху неалiту.  Яшчэ вельмi цiкавыя керамiчныя матэрыялы адносяцца да позняга перыяду бронзавага веку. Гэта матэрыялы Клушыцкай археалагiчнай культуры, iснаванне якой было характэрнае для тэрыторыi Польшчы. А цяпер мы можам гаварыць, што i для часткi Беларусi таксама. Нават з тых часоў iснавалi пэўныя археалагiчныя культуры i ў кожнай быў свой арэал iснавання. Не было дзяржаўных межаў, вызначальнымi былi пэўныя традыцыi.

Але вядома, што прадстаўнiкi ўсiх археалагiчных культур — i ёсць нашы далёкiя продкi. Кожная знаходка археолагаў дадае нам гонару ў тым, што мы можам казаць, наколькi старажытнымi мы можам лiчыцца, колькi пакаленняў перад намi пражывала.

Зразумела, узнiкалi ўзаемаадносiны памiж культурамi, былi змешваннi, прыходзiлi новыя культуры. Але аснова заставалася, кажуць гiсторыкi. Ёсць некаторыя археалагiчныя помнiкi першабытнага перыяду, эпохi мезалiту, i на гэтым месцы бываюць знаходкi часоў неалiту, новага каменнага веку. Тут жа ёсць матэрыялы бронзавага веку, ранняга перыяду жалезнага веку. Затым насельнiцтва на гэтай жа рацэ, цi недалёка ад гэтага месца будавала нейкiя гарадзiшчы i перамяшчалася на iх. Калi неабходнасць жыць на ўмацаваных гарадзiшчах праходзiла, то людзi перамяшчалiся на нейкiя селiшчы. А потым ужо побач з тымi паселiшчамi ёсць матэрыялы эпохi Сярэднявечча, як гэта было пры раскопках каля вёскi Вiлы. I можна казаць пра тое, як узнiкла гэтая сучасная вёска, а яе мiнулае нават прасачыць ужо па iншых крынiцах ХIV, ХV, ХVI стагоддзяў. Гэтую вёску можна наведаць i сёння, калi паехаць на раку Нараўку...

Змей Гарыныч i iншыя...

Насельнiкi Белавежскай пушчы жылi сваiм няспешным жыццём. Надта актыўна гаспадарыць на землях, дзе расце шмат дрэў, было не так проста. Казачным здаваўся вялiкi дзiкi лес паблiзу вытокаў рэк Прыпяцi i Гарынi. Можа таму ўзнiкла легенда, што там, на беларускiм Палессi, у глухiх лясах жыў жахлiвы Змей Гарыныч?..

Легенда, вiдаць, адпужвала ад гэтых мясцiн не ўсiх, хто збiраўся на паляванне. Першае ўпамiнанне пра паляванне ў Белавежскай пушчы сведчыць пра тое, што там паляваў Вялiкi князь Ягайла. Пушча была багатая на звяроў. Калi iшла вайна з Тэўтонскiм ордэнам, то менавiта ў Белавежы нарыхтоўвалася мяса для войска Вялiкага княства Лiтоўскага. Вайна завяршылася перамогай у знакамiтай Грунвальдскай бiтве. Можа, хуткiя конi нашага войска гэтаму паспрыялi? Менавiта ў Белавежскай пушчы вылоўлiвалi дзiкiх коней, якiх потым прыручалi для патрэб войска Вялiкага княства Лiтоўскага.

— З ХVI стагоддзя пушча — закрыты лясны масiў, што выкарыстоўваўся толькi Вялiкiм князем, якi лiчыўся ўласнiкам усiх зямель у дзяржаве, — тлумачыць кандыдат гiстарычных навук Валянцiн Голубеў. — У 1538 годзе ў краiне быў прыняты закон аб захаваннi лясоў i паляваннi. У той час на тэрыторыi нашай краiны было каля дзесятка такiх пушчаў. Яны маглi даваць прыбытак: футра, мяса, мёд, якi каштаваў неверагодна дорага. Белавежская пушча была сярод iх лепшай. Запаведны рэжым быў патрэбны для таго, каб сяляне i iншае насельнiцтва пачалi ахоўваць пушчанскiя багаццi. Нават пасада была ўведзена спецыяльная — асочнiкаў, каб сачылi за тым, што адбываецца ў пушчы. Праўда, не ва ўсе часы так было.

У ХVIII стагоддзi пушча актыўна распрацоўвалася ў гаспадарчым сэнсе. Лес, якi нарыхтоўвалi ў пушчы, iшоў у Еўропу. А расiйскiя гаспадары асаблiвы пушчанскi лес выкарыстоўвалi для будаўнiцтва караблёў.

Гiсторыя захавала ўспамiны пра тое, што Белавежская пушча заўсёды падабалася кiраўнiкам дзяржаў. Напрыклад, польскi кароль Аўгуст III цi расiйскi цар Аляксандр II любiлi тут паляваць, нават захавалiся помнiкi ў гонар iх палявання, а таксама царскi посуд з вензелямi "Белавеж", якi потым быў вывезены ў Расiю з iмператарскага палаца. Паводле iдэi iмператара Аляксандра III, у Белавежы быў узведзены шыкоўны паляўнiчы палац.

Белавежская пушча як дарагi здабытак даставалася розным краiнам. За польскiм часам ужо ў ХХ стагоддзi працягвалася высечка лясоў. Але гэта не перашкодзiла партызанам, якiя змагалiся за вольнасць заходнiх беларусаў. Гэта былi героi, якiх ахоўвала пушча. Атрады былi арганiзаваныя партыяй беларускiх эсэраў. Адным з iх кiраваў Герман Шыманюк па мянушцы "Скамарох". Ён сапраўды быў артыстам тэатра ў Маскве, але вырашыў, што павiнен служыць свайму народу. У 20-я гады мiнулага стагоддзя пра яго хадзiлi легенды...

На пачатку 30-х гадоў мiнулага стагоддзя пушча пачала лiчыцца паляўнiчымi ўгоддзямi прэзiдэнта Польскай дзяржавы. Тут арганiзоўвалiся паляваннi для вышэйшых прадстаўнiкоў улады Польшчы i iх замежных гасцей. Сярод iх быў рэйхсмаршал Германii Герман Герынг.

Калi пачалася Другая сусветная вайна, паплечнiк Гiтлера Герынг збiраўся стварыць у Белавежскай пушчы лепшую ў Еўропе паляўнiчую гаспадарку рэйха. Мясцовыя жыхары былi выселеныя цi забiтыя. Акупанты вызначылi спецыяльную ахоўную зону ў радыусе 25 кiламетраў.  Лес яшчэ ў часы Першай сусветнай вайны быў падзелены немцамi на сектары, каб было зручней секчы. Такi лес было лёгка прасочваць. Але партызаны тут з’яўлялiся час ад часу, каб выканаць свае заданнi. Ёсць звесткi, што напрыканцы вайны немцы збiралiся вылавiць i вывезцi зуброў у Германiю, цi пастраляць iх. Таму для аховы жывёл у пушчу быў накiраваны спецыяльны партызанскi атрад iмя Багдана Хмяльнiцкага. Да лiпеня 1944 года ў зоне дзеянняў атрада было 10 зуброў...

— Праект па вывучэннi гiсторыi Белавежскай пушчы будзе працягвацца. Ён стаў магчымы дзякуючы прафесару Аляксандру Каваленi, кiраўнiку Акадэмii навук Мiхаiлу Мяснiковiчу, ён падтрыманы старшынёй дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Уладзімірам Мацюшковым, — гаворыць кандыдат навук Вячаслаў Данiловiч. — Самая старажытная i найноўшая гiсторыя пушчы пасля даследаванняў гiсторыкаў знойдзе адлюстраванне ў абноўленай экспазiцыi музея Нацыянальнага парку.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя першыя людзi, якiя ступiлi на землi Белавежскай пушчы, былi паляўнiчымi на... паўночнага аленя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика