Пасол Шмiдт за канструктыўны дыялог з урадам
Пасол Шмiдт за канструктыўны дыялог з урадам
Беларусь i АБСЕ Адносна нядаўна ў мiнскiм офiсе Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе (АБСЕ) з’явiўся новы кiраўнiк — пасол Ганс Йахен Шмiдт. Днямi ён сустрэўся з беларускiмi журналiстамi ў Мiнскiм адукацыйным цэнтры iмя Iаганеса Рау. Трэба сказаць, што ў нашай краiны апошнiм часам складвалiся няпростыя адносiны з гэтай даволi ўплывовай мiжнароднай рэгiянальнай арганiзацыяй, у якую ўваходзяць, нагадаю, усе еўрапейскiя краiны, дзяржавы СНД, ЗША i Канада. З боку АБСЕ неаднойчы гучалi абвiнавачваннi ў бок Беларусi. У адказ з Мiнска iшлi рашучыя заявы i абвяржэннi. Увогуле сiтуацыя была не на карысць бяспецы ў рэгiёне. Важнай нагодай для сустрэчы Г. Шмiдта з прэсай стаў яго намер, як мне здалося, садзейнiчаць на пасадзе кiраўнiка мiнскага офiса нармалiзацыi адносiнаў памiж бакамi. Думаецца, невыпадкова ён прыгадаў, як аднаго з яго папярэднiкаў у Мiнску пана Вiка ўлады жорстка крытыкавалi за тое, што ён ператварыўся ў беларускага палiтыка, быў зацiкаўлены ў стварэннi альянса апазiцыi i г. д. Таму цяпер пасол Шмiдт бачыць адной з мэт свайго знаходжання ў нашай краiне больш цеснае, чым раней, супрацоўнiцтва з урадам Беларусi ў межах мандата мiсii АБСЕ. Як станоўчы факт Г. Шмiдт адзначыў iмкненне Беларусi актыўна ўдзельнiчаць у справах АБСЕ, напрыклад, яму спадабалася ўдалая, па яго словах, нядаўняя мiжнародная канферэнцыя па гандлi людзьмi. Ён таксама лiчыць карыснай сустрэчу ў Мiнску спецыяльнага каардынатара АБСЕ панi Бiёдэ, якая працавала на канферэнцыi, з афiцыйнымi асобамi i прадстаўнiкамi грамадскасцi. У гэтым Г. Шмiдт убачыў добры знак, сведчанне зацiкаўленасцi ўрада Беларусi ва ўмацаваннi адносiнаў з АБСЕ. Разам з тым Г. Шмiдт не адмаўляе неабходнасцi кантактаў з палiтычнымi партыямi, апазiцыяй. Але ён падкрэслiў, што не збiраецца станавiцца iнструментам у iнтарэсах якой-небудзь палiтычнай групы цi сiлы. Г. Шмiдт прыгадаў, як адзiн, па яго словах, прадстаўнiк так званай апазiцыi дамовiўся з iм аб сустрэчы. Аднак напярэдаднi размовы Г. Шмiдт убачыў у Iнтэрнэце паведамленне аб тым, што ён быццам бы поўнасцю падзяляе думкi апазiцыянера па прапанаваным для абмеркавання пытаннi. Такi падыход Г. Шмiдт назваў правакацыяй. Ён таксама лiчыць сумнiўнымi спробы звонку актыўна садзейнiчаць станаўленню i развiццю пэўных грамадскiх арганiзацый у нашай краiне. Як вядома, Беларусь разам з Расiяй даўно знаходзяцца ў лiку актыўных i паслядоўных прыхiльнiкаў комплекснага рэфармавання АБСЕ. Згодна з пазiцыяй МЗС нашай краiны наспеў час пазбавiцца АБСЕ ад iснуючых сур’ёзных перакосаў i шматлiкiх недахопаў у яе дзейнасцi. Асноўнай мэтай трансфармацыi АБСЕ павiнна стаць яе ператварэнне ў паўнацэнную мiжнародную арганiзацыю, якая дзейнiчала б на карысць усiх яе ўдзельнiкаў. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адносна нядаўна ў мiнскiм офiсе Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе (АБСЕ) з’явiўся новы кiраўнiк — пасол Ганс Йахен Шмiдт. Днямi ён суст |
|