21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крынкі: на радзіме Міхася Лынькова

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крынкі: на радзіме Міхася Лынькова

"МТС — аграгарадкам"

Аграгарадок у Крынках, што ў Лёзненскім раёне, афіцыйна адкрыўся напрыканцы мінулага года. Тут жывуць крыху болей за 800 чалавек, а на тэрыторыі ўсяго Крынкаўскага сельсавета – болей за 3 тысячы.  Цяпер гэты ўтульны аграгарадок  з прыгожай назвай працягвае забудоўвацца і добраўпарадкоўвацца.

Менавіта ў Крынкі нядаўна  завітала наша заўсёдная  рубрыка “МТС – аграгарадкам”, каб па традыцыі пацікавіцца мясцовымі навінамі і праверыць, наколькі жыхароў задавальняе якасць сотавай сувязі МТС. Высветлілася, што з сувяззю ад МТС у Крынках праблем няма. Яна тут надзейная, як і ў іншых населеных пунктах, што старанна “мабілізаваў” вядучы аператар у нашай краіне.

...Калі ішоў у сельсавет, здалёк убачыў вышку мабільнай сувязі. Як мне потым расказалі, яе па‑ ставілі летась спецыялісты МТС. У выніку сігнал палепшыўся на ўсёй тэрыторыі дзеяння прыёмаперадатчыкаў вышкі. Многія крынкаўцы – абаненты кампаніі. І старшыня сельскага выканкама Людміла Генадзьеўна Іванова – не выключэнне.

У бліжэйшых планах у Крынках –  даасфальтаваць і добраўпарадкаваць вуліцы, адкрыць новую аптэку, скончыць рамонт у Доме культуры. Клопатаў ва ўладаў хапае.  Дарэчы, пра культуру: свой спектакль паказалі вяскоўцам віцебскія артысты з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Гэта стала магчымым дзякуючы фінансавай дапамозе сельскагаспадарчага прад‑ прыемства “Крынкі”, якое ўзначальвае Аляксей Пятровіч Бухаловіч. “Ён толькі год на пасадзе дырэктара, але за гэты час ужо шмат добрага для людзей зрабіў, — расказалі мне ў сельсавеце. — Спектакль “коласаўцаў” стаў сапраўдным святам для мясцовых прыхільнікаў тэатральнага мастацтва. А яшчэ Аляксей Пятровіч заўсёды  ўнікае ў праблемы землякоў, асабліва людзей старэйшага ўзросту.  І тэхніку для апрацоўкі агарода выдзеліць, і іншыя пытанні дапаможа  вырашыць. Больш бы такіх шчырых і інтэлігентных людзей!”

Па словах кіраўніка органа прадстаўнічай улады, сёлета ў Крынках назіраецца “бэбі-бум”: З пачатку года нарадзілася ажно 12 дзетак. Разам са старшынёй мы праехаліся па аграгарадку. “Вось, паглядзіце, наш дзіцячы садок.  А гэта — наша сярэдняя школа”, – паказвае мне Людміла Генадзьеўна.

На тэрыторыі школы стаіць бюст славутага земляка – народнага пісьменніка Міхася Ціханавіча Лынькова. Гэты таленавіты чалавек нарадзіўся ў вёсцы Зазыбы, што ў свой час уваходзіла ў межы Лёзненскага раёна. І, безумоўна, дзіцячыя ўражанні паўплывалі на яго творчасць. Тут прайшло яго дзяцінства. Пасля ён з’ехаў адсюль, але землякоў не забываў. Актывісты літаратурнага гуртка крынкаў-скай школы ў далёкім 1955-м годзе напісалі ліст пісьменніку. І адказ з Мінска не прымусіў доўга чакаць. А ў 1961-м Міхась Ціханавіч прыехаў у Крынкі. Гэтую падзею добра памятаюць мясцовыя старажылы. Пасля шмат гадоў Міхась Лынькоў  прадстаўляў выбаршчыкаў Лёзненшчыны ў беларускім парламенце. А цяпер пры школе дзейнічае ўнікальны музей, прысвечаны жыццю і творчасці народнага пісьменніка.

Адзін з самых прыгожых мясцовых будынкаў – той, дзе знаходзіцца пункт пракату.  Тут можна ўзяць для  часовага карыстання  тэлевізар, камп’ютар, пральную машыну. Таксама ў рамках ажыццяўлення праграмы па адкрыцці і рамонце аб’ектаў сацыяльнага прызначэння летась у Крынках адкрылася добрая лазня.

Каля чыгуначнага вакзала, што так і просіцца быць намаляваным, старшыня сельскага Савета паказала мне месца будучай зоны адпачынку, дзе можна будзе пасядзець на лавачцы, чакаючы цягнік, палюбавацца  кветкамі і дрэвамі. Ды і кавярня добра ўпісалася б у гэты  ўтульны куток. Мабыць, пройдзе колькі часу, і на гэтай лавачцы будуць прызнавацца ў каханні юнакі і дзяўчаты з Крынак… А як прыемна будзе адсюль патэлефанаваць па мабільным сваякам, знаёмым, каб падзяліцца свежымі ўражаннямі і расказаць пра новыя прыемныя знаёмствы!

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аграгарадок у Крынках, што ў Лёзненскім раёне, афіцыйна адкрыўся напрыканцы мінулага года. Тут жывуць крыху болей за 800 чалавек, а на тэрыторыі ўсяго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика