У пагонi
У пагонi
Гэты жыхар Гомеля ўжо неаднойчы прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за мытныя парушэннi, ды не зрабiў адпаведных высноў. У пагонi за лёгкай нажывай чарговую сваю спробу ён усклаў на незаконны ўвоз з-за мяжы партыi мабiльных тэлефонаў, аб чым паступiла iнфармацыя ў адпаведныя органы. Затрымаць яго вырашана было на Інтэрнацыянальнай вулiцы. Але пагоня за яго легкавушкай аказалася рызыкоўнай, i мытнiкi падключылi да яе дзяржаўтаiнспекцыю. Уцякач кiнуў аўто на адной з вулiц i схаваўся ў дварах. Дадому ён з’явiўся праз суткi, сказаўшы, што жонка паехала адпачываць, а ключоў ад кватэры ў яго няма. Быў атрыманы дазвол на ўзлом дзвярэй, i ў кватэры былi выяўлены мабiльнiкi на суму больш як 100 мiльёнаў рублёў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты жыхар Гомеля ўжо неаднойчы прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за мытныя парушэннi, ды не зрабiў адпаведных высноў. У пагонi за лёгкай наж
|
|