Заўтра — ВЕРБНІЦА
Заўтра — ВЕРБНІЦА
На рынку ўжо прадаюцца галінкi вярбы, i хоць да вербнай нядзелi яшчэ ёсць час, але прадаўцоў даволi многа. На кiрмашы "Палескi" ў Баранавiчах я налiчыў восем чалавек i ў асноўным гэта людзi немаладога веку. Трэба адзначыць, што вярба ў праваслаўных вернiкаў даволi сцiплая. Некалькi галiнак упрыгожваюцца папяровымi кветачкамi, стужкамi, галiнкамi ядлоўцу, а вось у католiкаў наадварот — кожная "пальмавая галiнка" — як твор дэкаратыўнага мастацтва. Хутка вернiкi з вярбой пойдуць у царкву i затым яе пакладуць за абраз цi рамку са здымкамi, i цэлы год будзе яна ляжаць там, а затым прынясуць новую... Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рынку ўжо прадаюцца галінкi вярбы, i хоць да вербнай нядзелi яшчэ ёсць час, але прадаўцоў даволi многа. На кiрмашы "Палескi" ў Баранавiча
|
|