21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь зацікаўлена прадэманстраваць сусветнай супольнасцi дасягненнi ў развiццi ІКТ

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацікаўлена прадэманстраваць сусветнай супольнасцi дасягненнi ў развiццi ІКТ

Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб мiжнародная супольнасць па заслугах ацанiла дасягнуты нашай краiнай высокi ўзровень развiцця iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Мiжнароднага саюза электрасувязi (МСЭ) Хамадунам Турэ.

"Высокiя тэхналогii — аблiчча любой краiны. Таму мы зацiкаўленыя, каб вы, наведваючы Беларусь, убачылi наш узровень i ўзровень нашых суседзяў", — сказаў Прэзiдэнт. "Мы гатовы прадаставiць вам усю iнфармацыю, што цiкавiць вас". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што iнфармацыйныя тэхналогii з’яўляюцца важнейшым складальнiкам жыцця грамадства i дзяржавы.

У сваю чаргу Хамадун Турэ адзначыў, што бачанне перспектыў глабальнага развiцця IТ, выказанае Прэзiдэнтам Беларусi на Сусветным самiце па пытаннях iнфармацыйнага грамадства ў Жэневе ў 2003 годзе, жыццёвае i актуальнае.

Кiраўнiк МСЭ падзякаваў Беларусi ў асобе кiраўнiка дзяржавы за сур’ёзную падтрымку яго кандыдатуры пры выбраннi на пасаду Генеральнага сакратара гэтай арганiзацыi.

"Я пераканаўся, што Беларусь пацвярджае свае жыццёвыя i канструктыўныя заявы канкрэтнымi дзеяннямi па развiццi iнфармацыйнай прасторы", — сказаў генеральны сакратар МСЭ. Паводле яго слоў, Беларусь мае прагрэсiўныя дасягненнi ў сферы iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй. У Беларусi самы высокi ў СНД узровень пакрыцця тэрыторыi мабiльнай сувяззю (89 працэнтаў). Акрамя таго, Хамадун Турэ нагадаў аб ажыццяўленнi ў нашай краiне многiх праектаў, у прыватнасцi, па стварэннi "электроннага ўрада", а таксама развiццi оптавалаконнай сеткi.

"Беларусь прыкладае вялiкiя намаганнi па нарошчваннi iнфармацыйна-тэхналагiчнага патэнцыялу, iнвестуючы вялiкiя сродкi ў сектар адукацыi i даследчай работы. Гэта вельмi важна, паколькi ўсе мы рухаемся да iнфармацыйнага грамадства, заснаванага на валоданнi ведамi", — сказаў кiраўнiк МСЭ.

Ён абмяняўся з кiраўнiком беларускай дзяржавы думкамi па пераадоленнi ключавых праблем, што iснуюць у свеце ў сферы iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй. Гэта перш за ўсё лiквiдацыя лiчбавых разрываў, кiбербяспека i iнфармацыйнае забеспячэнне лiквiдацыi прыродных катаклiзмаў. "Прыемна, што ваша краiна робiць актыўны ўклад у глабальны праект лiквiдацыi лiчбавых разрываў", — адзначыў Хамадун Турэ.

Генеральны сакратар МСЭ падтрымаў выказаную Аляксандрам Лукашэнкам iнiцыятыву аб правядзеннi ў Мiнску рэгiянальнай канферэнцыi па iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiях "Злучым прастору СНД". "Мне вельмi прыемна, што Прэзiдэнт Беларусi вельмi добра дасведчаны ў пытаннях рэалiзацыi iнiцыятыў "Злучым свет", якiя праводзяцца нашай арганiзацыяй у мэтах умацавання iнфармацыйных камунiкацый у розных рэгiёнах планеты", — сказаў Хамадун Турэ. "Прыемна, што на прасторы СНД ваша краiна бярэ на сябе лiдзiруючую ролю ў гэтым працэсе", — дадаў ён.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб мiжнародная супольнасць па заслугах ацанiла дасягнуты нашай краiнай высокi ўзровень развiцця iнфармацыйна-камунiкацыйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика