Журавовая раніца
Журавовая раніца
Жывая зямля Вярнулася вясна, i пра гэта трубяць журавы. Моцныя гартанныя гукi рэха разносiць далёка над палеткамi, балотамi i рачнымi разлiвамi. Напэўна, не знойдзецца чалавека, якога б не кранула iх журботна-пранiзлiвая песня. І нават не песня, а сапраўдны гiмн вясне. Учарашнi свiтанак заспеў мяне ў наваколлях вёскi Круча Круглянскага раёна i ад асалоды чуць журавовую пераклiчку я лiтаральна нямеў. Здавалася, што птушкi, вярнуўшыся з выраю, даюць адна адной знак — даляцелi, дома, шчаслiвыя. Журавовая ранiца шчодра ўзнагародзiла мяне фотаздымкам, на якiм адразу пяць гэтых найцудоўнейшых стварэнняў прыроды. Кажуць, час, праведзены ў такiм захапленнi, у лiк жыцця не iдзе. Напэўна, так яно i ёсць. Лесапаляўнiчая гаспадарка Цяцерынскага лясгаса мае добрую рэпутацыю дзякуючы захаванню i памнажэнню пагалоўя дзiкай жывёлы i яе разнастайнасцi, разумнаму вядзенню паляванняў i развiццю умоў для турыстаў i аматараў прыроды. База адпачынку гэтай гаспадаркi ва ўрочышчы Падар — прыклад для падражання: такiя забудовы — сапраўднае ўпрыгажэнне любых ландшафтаў i ўзровень высакакласнага турыстычнага сэрвiсу. Недарэмна ў час паляванняў на глушца i цецерукоў на базе свабодных месцаў не бывае — яшчэ за паўгода месцы ў "Падары" рэзервуюцца замежнымi паляўнiчымi. I ў зiмова-асеннiя перыяды палявання на дзiка, лася, аленя таксама няпроста сюды патрапiць. I хоць надвор’е было "нялётным", я не адмовiўся зрабiць фота гэтага эстэтычнага спалучэння дзiкай прыроды i штучнай забудовы — сажалкi i летняга домiка з мангалам на фоне сцяны вясновага лесу. Каб паказаць чытачам i параiць усiм калi-небудзь абавязкова там пабываць i па-сапраўднаму адвесцi душу. У паляўнiцтвазнаўцы Цяцерынскага лясгаса Андрэя Шымчука праца не з простых. З аднаго боку, ён займаецца планаваннем i правядзеннем паляванняў, размяркоўвае лiцэнзii на адстрэлы. А з iншага боку, яго любiмае паляванне — з фотаапаратам. Як вопытны i натхнёны назiральнiк жывой прыроды, за 22 гады працы спасцiг шмат сакрэтаў паводзiнаў i звычак звера, ведае, як па слядах выйсцi на кабана цi лася, як пазнаць па голасе аленя цi начную птушку глушца, як неўпрыкмет падкрасцiся i застацца незаўважным i непачутым. Неўтаймаваная i часам невытлумачальная стыхiя дзiкай прыроды нараджаюць у iм нi з чым не параўнальны азарт гэтага своеасаблiвага палявання. Але якi павiнен быць азарт, каб дабiрацца праз гушчары, балоты i проста бездараж, чакаць, не зважаючы на дождж, снег i туманы! Пры першай магчымасцi Андрэй робiць фотаздымкi жывёл i птушак i гэтыя "партрэты" — сапраўднае ўпрыгажэнне лясгасаўскай канторы i гасцiнiчнага комплексу "Падар". Спадзяюся, нашы чытачы яшчэ ацэняць яго лепшыя фотапрацы. У сваiм напружаным рытме жыцця, асаблiва ў днi вясновых паляванняў, паляўнiцтвазнаўца "знайшоў" ранiцу i для мяне, каб разам паглядзець на гарачыя бойкi цецерукоў i паслухаць жураўлiны гiмн вясне. На фотаздымках: "высвятленне адносiнаў" памiж цецеруковымi пеўнямi; куток паляўнiчай базы ва ўрочышчы Падар. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Круглянскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярнулася вясна, i пра гэта трубяць журавы. Моцныя гартанныя гукi рэха разносiць далёка над палеткамi, балотамi i рачнымi разлiвамi. Напэўна, не знойд |
|