21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Маўчанне пакусаных"

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Маўчанне пакусаных"

Балючая тэма

 

Летась у медыцынскія ўстановы нашай краiны звярталiся 24 529 чалавек, якiя пацярпелi ад нападаў "чатырохногiх агрэсараў", а ў суды паступiла ўсяго 25 iскаў з патрабаваннем кампенсацыi шкоды.

Ёсць людзi, якiя не хочуць адказваць за тых, каго прыручылi. Менавiта ў такiх гора-гаспадароў i жывуць сабакi, якiя нясуць пагрозу самiм уладальнiкам, iх родным i блiзкiм, суседзям i нават выпадковым прахожым. Вось некалькi самых жудасных прыкладаў, калi сабака па вiне гаспадара пераўтвараецца з сябра ў смяротнага ворага чалавека.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры ў вераснi мiнулага года жыхар Мiнска пакiнуў у ванным пакоi сваю шасцiмесячную дачушку разам з сабакам. "Чатырохногая нянька" так пакусала дзiця, што ад атрыманых ранаў яно памерла.

У вёсцы Каiнiчы Быхаўскага раёна гаспадар выпусцiў пагуляць дваiх "бобiкаў". Ашалелыя ад водару волi сабакi накiнулiся на загадчыцу мясцовай малочнатаварнай фермы i загрызлi жанчыну да смерцi.

Ахвярай "хвастатых забойцаў" стаў таксама i 76-гадовы жыхар вёскi Рубеж Лельчыцкага раёна. Ён не змог уратавацца ад сабачай зграi нават на ўласным падворку.

А колькi людзей штогод атрымлiваюць рознай ступенi цялесныя пашкоджаннi ад агрэсiўных сяброў чалавека! Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, летась у органы аховы здароўя звярнулiся 24 529 чалавек, якiх пакусалi хатнiя i дзiкiя жывёлы. Больш за 1 тысячу нашых грамадзянаў пацярпелi ад шалёных сабак, катоў i iншых жывёл i звяроў. Аднак найчасцей людзi становяцца ахвярамi "сабак-агрэсараў", чые гаспадары не клапоцяцца пра меры бяспекi. Многiя ўладальнiкi ў людных месцах выгульваюць сабак без наморднiкаў i павадкоў. А службовыя асобы жыллёва-эксплуатацыйных службаў не заўсёды звяртаюць увагу на такiя парушэннi. У 2007 годзе ў дачыненнi да непаслухмяных гаспадароў хатнiх жывёл было складзена ўсяго 524 пратаколы. Хоць парушэннi такога кшталту адбываюцца штодзень i на кожным кроку.

Таму па вынiках спецыяльнай праверкi Генеральны пракурор Рыгор Васiлевiч накiраваў прадстаўленне мiнiстру жыллёва-камунальнай гаспадаркi з патрабаваннем выправiць выяўленыя парушэннi заканадаўства аб утрыманнi хатнiх жывёл, палепшыць прафiлактычную працу. Камунальнiкам таксама давядзецца заняцца будаўнiцтвам i ўпарадкаваннем пляцовак для выгулу сабак. Бо часам з-за адсутнасцi такiх месцаў гаспадары сабак проста вымушаны выгульваць сваiх выхаванцаў у дварах, на тэрыторыях школ, на стадыёнах i г.д.

Ды i ахвярам "чатырохногiх агрэсараў" таксама варта павучыцца адстойваюць свае правы. Летась у суды паступiла ўсяго 25 iскаў з патрабаваннем кампенсацыi шкоды, нанесенай укусамi сабак. I гэта пры тым, што колькасць ахвяраў амаль у тысячу разоў большая. На думку пракуратуры, "маўчанне пакусаных" тлумачыцца прававой неадукаванасцю насельнiцтва Беларусi. Прасцей кажучы, многiя нашы грамадзяне не ведаюць аб магчымасцi спагнаць праз суд кампенсацыю за "сабачае хулiганства".

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у медыцынскія ўстановы нашай краiны звярталiся 24 529 чалавек, якiя пацярпелi ад нападаў "чатырохногiх агрэсараў", а ў суды паступiла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика