Мітрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч вiншуе праваслаўных з Пасхаю
Мітрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч вiншуе праваслаўных з Пасхаю
27 кастрычнiка 2008 г. праваслаўныя вернiкi святкуюць урачыстасць светлага Уваскрэсення Хрыстова. Арцыбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi з нагоды свята Пасхi Хрыстовай ад iмя духавенства i вернiкаў Каталiцкага Касцёла на Беларусi накiраваў вiншаваннi Патрыярху Маскоўскаму i Усяе Русi Аляксiю ІI, Патрыяршаму Экзарху Усяе Беларусi Мiтрапалiту Мiнскаму i Слуцкаму Фiларэту, епiскапам Рускай Праваслаўнай Царквы. У сваiм лiсце да Аляксiя II Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч павiншаваў Патрыярха "са светлай i збаўчай урачыстасцю Уваскрэсення Госпада" традыцыйным воклiчам: "Хрыстос уваскрос!". "Няхай Уваскрослы Госпад праз Вашае самаадданае служэнне Царкве Хрыстовай умацуе на нашай зямлi найвялiкшы дар Бога, якiм з’яўляецца жыццё...", — пажадаў арцыбiскуп Кандрусевiч. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычнiка 2008 г. праваслаўныя вернiкi святкуюць урачыстасць светлага Уваскрэсення Хрыстова. Арцыбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi з нагоды свя
|
|