21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паскораныя тэмпы развiцця эканомiкi ў асноўным забяспечаны

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паскораныя тэмпы развiцця эканомiкi ў асноўным забяспечаны

Парламенцкі дзённiк

 

У гэтым учора запэўнiў дэпутатаў вiцэ-прэм’ер Беларусi Андрэй Кабякоў на сумесным пасяджэннi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу. На пасяджэнні гаспадары Авальнай залы задавалі пытанні кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.

На пачатку пасяджэння вiцэ-прэм’ер праiнфармаваў Парламент аб праведзенай Урадам рабоце ў першым квартале 2008 года i аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за гэты перыяд. Ён нагадаў, што сёлета Ўрад Беларусi прыняў рашэнне аб паскарэннi тэмпаў развiцця эканомiкi. Прагноз сфармiраваны дастаткова напружаны. За першы квартал з 19 параметраў прагнозных паказчыкаў, устаноўленых Указам Прэзiдэнта, выкананы 17. Недапрацаваныя паказчыкi па прадукцыi сельскай гаспадаркi i iмпарце. "Вынiк неблагi, — пракаментаваў Андрэй Кабякоў, — але, улiчваючы пастаўленыя задачы, ёсць над чым працаваць".

Пачатак года для эканомiкi краiны складаўся не вельмi паспяхова, заўважыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра. У студзенi было зафiксавана адставанне ў галiне iнвестыцый, сельскай гаспадаркi, энергаэфектыўнасцi. На гэтым былi сканцэнтраваныя асноўныя намаганнi работы Ўрада, i па вынiках трох месяцаў тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту склалi 110,5 працэнта. "Гэты вынiк вышэйшы за прагноз i наблiжаны да павышанага задання, устаноўленага Прэзiдэнтам у 111 працэнтаў", — заўважыў вiцэ-прэм’ер.

Такi эканамiчны рост забяспечылi станоўчыя змены па ўсiм эканамiчным сектары, перш за ўсё ў базавых галiнах. Павялiчаны аб’емы прамысловай вытворчасцi да ўзроўню першага квартала мiнулага года. Iстотную ролю ў забеспячэннi прамысловага росту адыгралi меры па стабiлiзацыi работы нафтахiмiчнага комплексу, прынятыя яшчэ летась.

"Прынятыя тады эканамiчныя рашэннi па загрузцы сыравiнай нафтаперапрацоўчых заводаў сёлета паспяхова дзейнiчаюць", — сказаў Андрэй Кабякоў.

У 2008 годзе быў своечасова зацверджаны баланс нафтавай сыравiны ў аб’ёмах, неабходных для загрузкi вытворчых магутнасцяў беларускiх нафтаперапрацоўчых заводаў. З расiйскiмi нафтавымi кампанiямi ўзгоднена формула цаны на нафту. Пастаўкi ажыццяўляюць такiя буйныя кампанii, як "Лукойл", "Раснафта", "Газпрамнафта" i iнш. Вiцэ-прэм’ер паведамiў, што сёлета на беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы будзе пастаўлена 21,5 млн тон расiйскай нафты, у тым лiку 18 млн тон трубаправодам i 3,5 млн тон — чыгункай.

"Гэтыя дамоўленасцi — гарантыя як поўнага забеспячэння ўнутранага рынку нафтапрадуктамi, так i сур’ёзная экспартная крынiца", — запэўнiў Андрэй Кабякоў.

Вынiкi ў прамысловасцi, заўважыў ён, як i ў iншых галiнах эканомiкi, непасрэдна залежаць ад забеспячэння ў краiне макраэканамiчнай стабiльнасцi. Тут мы маем як поспехi, так i праблемы. Да першых Андрэй Кабякоў аднёс захаванне ўстойлiвасцi беларускага рубля. Яго курс у адносiнах да долара ўмацаваўся на 0,2 працэнта, праўда, разам з доларам курс беларускага рубля знiжаецца ў адносiнах да iншых валют. Банкаўская сiстэма краiны ў поўным аб’ёме вырашае задачы крэдытавання эканомiкi. За тры месяцы аб’ёмы выдадзеных крэдытаў узраслi на 9,2 працэнта i склалi больш за Br33 трлн. На 9,3 працэнта выраслi зберажэннi насельнiцтва ў банках у нацыянальнай i замежнай валюце (больш за Br11,5 трл.)

На 1 красавiка золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэннi перавысiлi $5,5 млрд. "Калi арыентавацца на сусветны крытэрый iх дастатковасцi — кошт трохмесячнага iмпарту, то мы дасягнулi двух трэцiх, — адзначыў прэм’ер-мiнiстр. — Год таму мы мелi ў чатыры разы меней".

Са студзеня па сакавiк у дзяржаўны бюджэт паступiла Br10,5 трлн, што склала 27,5 працэнта гадавога плана i перавысiла план першага квартала. Гэтыя прыклады, падкрэслiў Андрэй Кабякоў, адлюстроўваюць высокую ступень макраэканамiчнай стабiльнасцi краiны i з’яўляюцца пэўнай гарантыяй на перспектыву.

  

Колькасць стратных прадпрыемстваў у краiне ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам скарацiлася больш чым на трэць i склала 1565 адзiнак, альбо 15,1 працэнта ад агульнай колькасцi (у студзенi-сакавiку 2007 года — 22,3 працэнта, альбо 2,3 тыс. адзiнак). Віцэ-прэм’ер паведамiў, што меры па дасудовым аздараўленнi стратных арганiзацый будуць узмоцненыя. "Сёлета ў працэдуры санацыi знаходзiцца больш за 100 дзяржаўных арганiзацый альбо арганiзацый з доляй дзяржавы ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў", — сказаў Андрэй Кабякоў.

Рэнтабельнасць у прамысловасцi за першы квартал года склала 16,7 працэнта. Вызначальную ролю тут адыгралi буйныя прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахiм" i Мiнпрама, напрыклад, рэнтабельнасць "Беларуськалiю" дасягнула 144 працэнтаў. Забяспечаны параметры рэнтабельнасцi i ў iншых галiнах.

Вiцэ-прэм’ер звярнуў увагу дэпутатаў на тое, што больш жорсткiя знешнiя ўмовы, такiя, як рост энергарэсурснай нагрузкi, не затармазiлi працэс фiнансавага аздараўлення прадпрыемстваў, а прывялi да павышэння канкурэнтаздольнасцi прадукцыi.

Асаблiвую ўвагу Ўрад Беларусi сёння надае тэмпу росту iнвестыцый, якi сёлета павiнен скласцi 125 працэнтаў. "Размова iдзе пра сур’ёзныя iнвестыцыйныя праграмы, — падкрэслiў Андрэй Кабякоў. — Ролю Нацыянальнага iнвестыцыйнага агенцтва Беларусi неабходна ўзмацнiць. Гэта структура павiнна забяспечыць узаемадзеянне рэалiзацыi праектаў у краiне. Iнвестар, якi прыходзiць да нас, павiнен адчыняць толькi адны дзверы — дзверы гэтага агенцтва". Ён таксама адзначыў, што сёння нам патрэбны iнвестары не проста як папаўненне сродкаў арганiзацый, але i як стратэгiчныя партнёры на рынках збыту i сыравiны. Такiмi партнёрамi павiнны стаць буйныя замежныя кампанii. Па вынiках квартала ў Беларусi было асвоена Br5,8 трлн iнвестыцый у асноўны капiтал (тэмп росту ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам — 129 працэнтаў). Аднак Урад заклапочаны тым, што многiя дзяржорганы не выконваюць даведзеныя заданнi па iнвестыцыях.

Вiцэ-прэм’ер адзначыў наяўнасць усiх перадумоў для выканання намечаных паказчыкаў па знешнеэканамiчнай дзейнасцi. За два месяцы гэтага года тэмп росту знешняга гандлю таварамi i паслугамi склаў 162,8 працэнта. Паказчык росту экспарту перавышаны на 18 працэнтных пунктаў. Паказчык адмоўнага сальда знешняга гандлю ($20,6 млн), па словах Андрэя Кабякова, склаўся ў прымальных межах.

Намеснiк прэм’ер-мiнiстра паведамiў, што асноўным складнiкам iнфляцыi ў Беларусi ў першым квартале стаў рост цэнаў на паслугi ЖКГ. Iндэкс спажывецкiх цэнаў склаў 104,1 працэнта.

Пасля выступлення вiцэ-прэм’ера ад дэпутатаў паступiлi пытаннi як да Андрэя Кабякова, так i да мiнiстраў. Большасць з iх датычылася вынiкаў Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах i гарантыях". Старшыня Пастаяннай камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтве, гандлю i прыватызацыi Палаты прадстаўнiкоў Мiкалай Чурсiн нагадаў, што гэты закон быў заклiканы знiзiць фiнансавую нагрузку на бюджэт, каб "зэканомленыя грошы накiраваць на дапамогу дзецям". Аднак, па словах дэпутата, "за першы квартал 2008 года замест эканомii мы атрымалi рост выдаткаў амаль у тры з паловай разы. Страты панесла i чыгунка". Некалькi iншых дэпутатаў падтрымалi Мiкалая Чурсiна, узгадаўшы пакрыўджаных 24-дзённым адпачынкам выхавальнiкаў дзiцячых садкоў i iншыя катэгорыi насельнiцтва.

У адказ на гэта намеснiк прэм’ер-мiністра нагадаў дэпутатам, што дадзены законапраект "мы прымалi ўсе разам", i што тры месяцы — недастатковы тэрмiн, каб рабiць глыбокi аналiз вынiкаў. "Гарантыi трэба не толькi дэклараваць, але i забяспечваць" — заўважыў вiцэ-прэм’ер.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым учора запэўнiў дэпутатаў вiцэ-прэм’ер Беларусi Андрэй Кабякоў на сумесным пасяджэннi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика