21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мінiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч:

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч:

 "Спекуляцыя на "жоўтым" i "смажаным" не можа зрабiць выданне па-сапраўднаму аўтарытэтным i ўплывовым"

У кожнага сродку масавай iнфармацыi ёсць свае, так бы мовiць, фазы развiцця. Скажам, новы тэлевiзiйны i радыёсезон па традыцыi пачынаецца з восенi, калi адны праграмы i вядучыя знiкаюць з эфiру, iншыя, наадварот, з’яўляюцца з прэм’ерамi. Інтэрнэт-парталы мяняюць дызайн цi здзяйсняюць iншыя маштабныя перамены, як правiла, на пачатку новага года. Газеты i часопiсы, як самыя ўзроставыя i кансерватыўныя СМI, прымяркоўваюць свае трансфармацыi да якiх-небудзь знакавых дат i падзей. Але ёсць штогод падзея, якая ўсе гэтыя СМI аб’ядноўвае. Якая дазваляе сабрацца разам, сустрэцца з калегамi ў працоўнай, ды ўсё ж нефармальнай абстаноўцы. Гэта тэматычная выстава "СМI ў Беларусi" — не толькi магчымасць сябе паказаць, але i агляд дасягненняў, i пабудова перспектыў, i дыскусiйная трыбуна, i пляцоўка для абмеркавання агульных праблем, i разам з тым — вялiкае свята... 

Якой будзе сёлетняя экспазiцыя? Якiя тэмы абмяркуюць прафесiяналы з розных краiн? Якой увогуле бачыцца цяпер роля журналiста i СМI ў грамадстве? На гэтыя i iншыя пытаннi "Звязды" напярэдаднi выставы адказаў мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Васiльевiч РУСАКЕВIЧ.

— Зусiм хутка ў Мiнску адкрыецца чарговая Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "СМI ў Беларусi". Наколькi прадстаўнiчай яна будзе сёлета?

— ХII Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "СМI ў Беларусi", якая гасцiнна расчынiць дзверы перад наведвальнiкамi 28 красавiка, абяцае быць цiкавай i насычанай. Сёлета выставачная плошча складзе больш за 1200 м2, агульная колькасць прадстаўленых сродкаў масавай iнфармацыi — 800 перыядычных выданняў i телерадыёканалаў. Як заўсёды, гасцей выстаўкi чакае разнастайная праграма — прэзентацыi СМI, конкурсы, дыскусii, семiнары, выступленнi мастацкiх калектываў.

— Цэнтральнай падзеяй экспазiцыi СМI абяцае стаць Беларускi iнфармацыйны форум, якi пройдзе ўжо ў трэцi раз. Якiя пытаннi плануецца на iм разгледзець?

— III Беларускi iнфармацыйны форум "СМI ў эпоху глабалiзацыi: актуальныя аспекты" праводзiцца ў рамках выстаўкi мiнiстэрствам сумесна з Пастаянным камiтэтам Саюзнай дзяржавы. Яго ўдзельнiкi, а гэта кiраўнiкi СМI, журналiсты i палiтолагi з Беларусi, Расii, Украiны, КНР, Турцыi, беларускай дыяспары за мяжой абмяркуюць актуальныя пытаннi сучаснай геапалiтыкi, ролi i месца сродкаў масавай iнфармацыi ў працэсах глабалiзацыi. 

— Досыць часта дзяржаўныя газеты папракаюць у тым, што яны вярнулiся ў часы "сродкаў масавай iнфармацыi i прапаганды", больш сiлаў аддаючы прапагандзе i афiцыйнай iнфармацыi. А "жоўтая прэса" пры ўсiх нараканнях застаецца ў нас самай запатрабаванай. Дый не толькi ў нас. Галоўны трэнер зборнай па футболе Бернд Штанге, напрыклад, сцвярджае, што замежныя спартыўныя газеты — больш забаўляльныя, чым спецыялiзаваныя. Па-вашаму, цi варта беларускай прэсе браць на ўзбраенне "жоўтыя" метады?

— Зразумела, не. Абсалютная большасць прадстаўнiкоў журналiсцкага корпусу Беларусi, да iх гонару, заўсёды вызначалася ўзважанасцю думак i меркаванняў, адказнасцю за напiсанае альбо сказанае ў эфiры. Бо журналiст, як нiхто iншы, можа ўплываць на фармiраванне грамадскай думкi, а значыць ад яго слоў у значнай ступенi залежаць i грамадскiя працэсы, i лёс людзей. Адсюль — i асаблiвая адказнасць, якая, я перакананы, павiнна быць неад’емнай часткай прафесiйнага крэда любога журналiста. Да таго ж сёння мы ўсе можам пераканацца, што спекуляцыя на "жоўтым" i "смажаным" не можа зрабiць выданне па-сапраўднаму аўтарытэтным i ўплывовым, "жоўтая" прэса — яна i ёсць "жоўтая", i стаўленне да яе, нягледзячы на часам вялiкiя тыражы, адпаведнае. 

— На сёння практычна ўсе буйныя газеты маюць уласных карэспандэнтаў у рэгiёнах, i "раёнкам" цяжка з iмi канкурыраваць. Якiм вы бачыце ў такой сiтуацыi развiццё рэгiянальнай прэсы?

— Канкурэнцыя на iнфармацыйным рынку — з’ява натуральная i шмат у чым карысная. Яна прымушае рэдакцыi шукаць i знаходзiць новыя формы i метады работы, спрыяе дынамiцы як у эканамiчнай, так i ў творчай дзейнасцi. Дарэчы, сёння ў рэгiёнах канкурэнцыя на iнфармацыйным рынку ўзрастае хуткiмi тэмпамi — з’яўляюцца новыя перыядычныя выданнi, развiваецца мясцовае эфiрнае i кабельнае тэлебачанне, Iнтэрнэт. У гэтай сiтуацыi рэдакцыi раённых газет павiнны пастаянна працаваць над удасканаленнем зместу, павышэннем iнфармацыйнай насычанасцi, паляпшэннем дызайну i палiграфiчнага выканання выданняў.

— Напрыканцы 2006 года iшлi размовы аб стварэннi ў Беларусi спецыялiзаванага спартыўнага тэлеканала, але гэтыя планы так i не былi рэалiзаваныя. У сувязi з укараненнем моды на здаровы лад жыцця цi не збiраецца Мiнiстэрства iнфармацыi аднавiць гэты праект?

— Гэтае пытанне знаходзiцца ў кампетэнцыi нацыянальных тэлеканалаў i адпаведных зацiкаўленых арганiзацый. Заявак на рэгiстрацыю новага тэлеканала ў мiнiстэрства не паступала. Хачу адзначыць, што апошнiм часам на айчынным тэлебачаннi iстотна павялiчаны аб’ёмы спартыўнага вяшчання, беларускiя тэлегледачы маюць магчымасць назiраць за ўсiмi найбольш цiкавымi спартыўнымi падзеямi сусветнага i еўрапейскага ўзроўню, ходам самых цiкавых матчаў шэрагу найбольш моцных лiг па футболе, хакеi, баскетболе. Так што спартыўных вiдовiшчаў, прычым самых яскравых, сёння на тэлебачаннi не бракуе.

— Уладзiмiр Васiльевiч, чытачы нашы пастаянна выказваюць заўвагi — мала, маўляў, беларускага слова i ў эфiры тэлеканалаў i радыё, i на старонках газет... Мая калега задавала вам падобнае пытанне некалькi гадоў таму, але сiтуацыя, вiдаць, змянiлася мала. Можа, варта ўвесцi на выкарыстанне беларускай мовы пэўную квоту, як гэта зрабiлi з беларускай музыкай?

— На Беларусi дзве дзяржаўныя мовы: беларуская i руская. На беларускай мове зарэгiстравана 78 перыядычных выданняў, беларускай i iншых мовах — 277. Увядзенне нейкiх квот на выкарыстанне той цi iншай мовы ў СМI будзе супярэчыць дзеючаму заканадаўству. Сёння дзяржава ажыццяўляе падтрымку развiцця роднай мовы iншым шляхам — выдзяляе субсiдыi на пакрыццё страт ад выпуску шэрагу грамадска-палiтычных, лiтаратурна-мастацкiх, культуралагiчных, адукацыйных, дзiцячых перыядычных выданняў, i будзе рабiць гэта i ў далейшым.

— Тэлевiзiйнiкi падвялi вынiкi працы за 2007 год на Нацыянальным конкурсе "Тэлевяршыня", беларускi Iнтэрнэт вылучыў лепшыя рэсурсы адмысловымi прэмiямi, "пiшучая брацiя" адзначыць лепшых журналiстаў падчас падвядзення вынiкаў конкурсу "Залатая лiтара", якраз у днi выставы "СМI ў Беларусi". I толькi працаўнiкi радыё выпадаюць з гэтага пералiку, хоць пару гадоў таму як быццам хадзiлi размовы аб нацыянальным радыёконкурсе...

— Заснаванне асобнага нацыянальнага конкурсу для радыёжурналiстаў пакуль што не плануецца. Лiчу, што напачатку можна было б праводзiць падобныя конкурсы на абласным узроўнi. I калi яны будуць запатрабаваныя, з цягам часу могуць перарасцi ў нацыянальны конкурс. У той жа час, ужо цяпер радыёжурналiсты могуць браць удзел у розных тэматычных прафесiйных конкурсах, якiя праводзяцца рознымi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi зацiкаўленымi арганiзацыямi, у тым лiку i Мiнiстэрствам iнфармацыi. Палажэннi аб такiх конкурсах публiкуюцца ў перыядычных выданнях, змешчаны на сайтах тых ведамстваў, якiя iх арганiзуюць. Так што запрашаем да ўдзелу.

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Спекуляцыя на "жоўтым" i "смажаным" не можа зрабiць выданне па-сапраўднаму аўтарытэтным i ўплывовым"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика