Красавiк заканчваецца... выставай
Красавiк заканчваецца... выставай
ХІI Мiжнародная выстава "СМI ў Беларусi" пачне сваю работу адразу пасля святаў — 28 красавiка ў сталiчным НВЦ "БелЭКСПА" па вул. Я. Купалы, 27. Вам цiкава даведацца, як працуюць тэлебачанне, радыё, Iнтэрнэт СМI, выдаюцца газеты i часопiсы? Тады абавязкова прыходзьце на выставу. Прэзентацыi стэндаў удзельнiкаў, кансультацыi спецыялiстаў, творчыя сустрэчы, выступленнi музычных калектываў, майстар-класы i рынг-дыспуты — чакаюць вас кожны дзень, з 28 красавiка па 1 мая. Газета "Звязда" традыцыйна актыўна ўдзельнiчае ў гэтым прадстаўнiчым форуме. I сёлета мы запрашаем сяброў, чытачоў i падпiсчыкаў на наш стэнд, дзе вы зможаце задаць свае пытаннi супрацоўнiкам газеты, пакiнуць свае прапановы, атрымаць ад нас невялiчкi сувенiр. Знайсцi звяздоўскi стэнд будзе вельмi проста — мы з левага боку ад цэнтральнай сцэны, на якой 30 красавiка ў 15.00 з мы будзем праводзiць сваю прэзентацыю сумесна з цудоўным дзiцячым вакальна-iнструментальным ансамблем "Буслiк" ЦПР "Ветразь" Кастрычнiцкага раёна г. Мiнска. Удзельнiкi вiктарыны, што адбудзецца падчас прэзентацыi, атрымаюць ў якасцi падарункаў нашы фiрменныя кубкi, майкi i кепкi. Прыходзьце, мы вас будзем чакаць!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ХІI Мiжнародная выстава "СМI ў Беларусi" пачне сваю работу адразу пасля святаў — 28 красавiка ў сталiчным НВЦ "БелЭКСПА" па вул. Я |
|