21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пляцоўка для АЭС будзе вызначана да канца года

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пляцоўка для АЭС будзе вызначана да канца года

Вельмi важнай стадыяй падчас падрыхтоўчых работ па будаўнiцтве АЭС у Беларусi было вызначэнне тыпу рэактара. У навуковым плане гэта праца ўжо завершана. На падставе сусветнага вопыту была зроблена выснова, што iм павiнен быць рэактар трэцяга пакалення эвалюцыйнага тыпу — ВВЭР.

Пра гэта на брыфiнгу ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў акадэмiк НАН Беларусi Аляксандр Мiхалевiч. Паводле яго слоў, гэта найбольш распаўсюджаны тып рэактара ў свеце, якi складае больш за 80 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Да таго ж назапашаны 10-гадовы вопыт эксплуатацыi такiх рэактараў.

— Мы не хочам, каб на нашай зямлi была нават бачнасць эксперыменту. Мы павiнны будаваць такi блок, у надзейнасцi якога мы ўпэўнены, — сказаў Аляксандр Мiхалевiч.

Паводле слоў намеснiка дырэктара РУП "БелНДПІЭнергапрам" Уладзiмiра Баброва, канчатковы выбар пляцоўкi для будаўнiцтва АЭС павiнен быць зроблены да канца гэтага года. Як вядома, ёсць чатыры патэнцыяльныя месцы, дзе можа быць узведзена АЭС.

— Магу сказаць, што даследаваннi па ўсiх пляцоўках знаходзяцца ў розных стадыях, паколькi немагчыма адначасова па ўсёй тэрыторыi Беларусi праводзiць работы сiламi айчынных спецыялiстаў. Аднак ужо цяпер можна сказаць, што даследаваннi паказалi — фактычна на кожнай з гэтых пляцовак магчыма будаўнiцтва атамнай электрастанцыi. Нi адна з iх не нясе забараняльных фактараў будаўнiцтва, — паведамiў Уладзiмiр Баброў.

Для канкрэтнага вызначэння пляцоўкi яшчэ патрэбны больш дэталёвыя даследаваннi, паколькi трэба ўлiчваць не толькi геалагiчныя, але i эканамiчныя фактары. 6—8 мая ў Беларусi будзе працаваць мiсiя МАГАТЭ ў складзе трох спецыялiстаў з Пакiстана, Германii i Iталii. Яны маюць вопыт у галiне выбару пляцовак.

Як удакладнiў Аляксандр Мiхалевiч, методыка выбару спачатку пункта, а потым пляцоўкi з’яўляецца ўнiкальнай, самай строгай у свеце. "Па кожным паказчыку — сейсмiчным, геадэзiчным, гiдралагiчным i iншых — былi закладзены самыя строгiя патрабаваннi".

Мяркуецца, што будаўнiчыя работы на будучай пляцоўцы для АЭС распачнуцца ў пачатку 2009 года, праўда, напачатку гэта будзе праца па стварэннi пад’язных пуцей, будаўнiчай базы i iнфраструктуры, у тым лiку i для самiх будаўнiкоў. I толькi пасля гэтага будзе распачата будаўнiцтва станцыi. Першы блок айчыннай атамнай электрастанцыi плануецца ўвесцi ў 2016 годзе, другi — у 2018 годзе.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi важнай стадыяй падчас падрыхтоўчых работ па будаўнiцтве АЭС у Беларусi было вызначэнне тыпу рэактара. У навуковым плане гэта праца ўжо завершан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика