21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Хлебазаводы Мінска па заяўках магазiнаў паставяць у гандаль да свята Вялiкадня больш за 200 тон кулiчоў i кексаў.

* РУП "Вытворча-гандлёвы i гасцiнiчны комплекс "Кастрычнiцкi", якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта краiны, праводзiць выставы i кiрмашы велiкоднай прадукцыi. У склад комплексу ўваходзяць рэстараны "Кастрычнiцкi", "Застолле", "Мегаполiс", кафэ "Астрэя", "Веста", "Менск" i "Манетны двор", а таксама гасцiнiца "Кастрычнiцкая". "Разыначкай" святочнай экспазiцыi, якая будзе працаваць  26 красавiка ў двух першых рэстаранах да 16 гадзiн, традыцыйна лiчыцца тварожная "Царская Пасха".

* У Бярозе звычайны выезд па выклiку "хуткай дапамогi" абярнуўся траўмай для кiроўцы. Калi фельчар паднялася ў кватэру да пенсiянеркi, заставалася, на жаль, канстатаваць смерць. Унук памерлай ледзь не кулакамi сустрэў жанчыну-медыка, а потым выскачыў на вулiцу i накiнуўся на вадзiцеля. Апошнi атрымаў пералом адной з касцей рукi. Узбуджана крымiнальная справа.

* Пяць пасажыраў мiкрааўтобуса "Мерседэс" апынулiся ў бальнiцы ў вынiку дарожна-транспартнага здарэння. Паблiзу пасёлка Прывольны Мiнскага раёна 35-гадовы жыхар Жыткавiчаў, якi знаходзiўся за рулём мiкрааўтобуса, выехаў на ўчастак дарогi, дзе iдзе рамонт, пасля чаго машына ўдарылася ў перасоўную бытоўку. У здарэннi пацярпелi пяцёра жыхароў вёскi Сяменча Жыткавiцкага раёна, што ехалi ў "Мерседэсе".

* Самым распаўсюджаным прозвiшчам у Эстонii стала рускае прозвiшча Iваноў, паведамляе штотыднёвiк Ееsti Еksрrеss, якi надрукаваў спiс самых распаўсюджаных прозвiшчаў у гэтай Прыбалтыйскай краiне. Такое прозвiшча носяць 6789 жыхароў Эстонii. Прозвiшча Там (у перакладзе на беларускую мову дуб) займае другое месца па распаўсюджанасцi, яго носяць 5241 чалавек; Саар (востраў) — 4352; Сеп (каваль) — 3624, а Мягi (гара) носяць 3613 чалавек. Спiс папулярных у Эстонii прозвiшчаў замыкаюць Смiрноў (3402) i Васiльеў (3153).

* Вучань сярэдняй школы ў амерыканскай школе, у штаце Нябраска, атрымаў раненне ў рот выпадковай куляй, калi гуляў у футбол пасля заняткаў. Хлопчык быў тэрмiнова шпiталiзаваны. Адразу пасля стрэлу ўсе вучнi школы былi сабраныя ў будынку, пускалi туды толькi палiцэйскiх. Апошнiя зрабiлi заключэнне: характар пашкоджанняў (прабiтыя вусны) сведчыць, што стрэл быў здзейснены здалёку i куля проста падала, увалiўшыся ў рот хлопчыку.

Поўны абзац

* Аўстралiец, каб правезцi праз мяжу наркотыкi, з’еў 60 прэзерватываў з гашышам, аднак арганiзм мужчыны не вытрымаў. 51-гадовы Джон Пол Джонс памёр у адной з бальнiц паўднёвага Тайланда, з-за таго, што некалькi прэзерватываў парвалiся ў страўнiку. Пасля таго, як медыкi зрабiлi УГД, яны выявiлi ў страўнiку аўстралiйца прэзерватывы. У iх знаходзiўся гашыш агульнай вагой 794 грамы. Некалькi прэзерватываў да таго часу ўжо былi парваныя. Аўстралiец збiраўся распаўсюдзiць наркотыкi на турыстычных астравах Да Пханган i Да Самуi ў час вечарынак, якiя там праходзiлi. Калi б наркакур’ер выжыў, яму пагражала б да 20 гадоў турмы.

* Буйны бабёр пракраўся ў прадуктовую краму ў горадзе Азерск Чалябiнскай вобласцi i ўчынiў пагром. Жывёла разграмiла вiтрыну вiннага аддзела крамы, у вынiку чаго былi пабiтыя некалькi бутэлек гарэлкi. Бабёр хаваўся ў дапаможным памяшканнi, дзе яго знайшла супрацоўнiца. Па меркаваннi супрацоўнiкаў мясцовага МНС, бабёр, мабыць, быў напалоханы ляснымi пажарамi i вырашыў "пашукаць абароны ў людзей".

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлебазаводы Мінска па заяўках магазiнаў паставяць у гандаль да свята Вялiкадня больш за 200 тон кулiчоў i кексаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика